З 4 па 30 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы будзе працаваць выстава "Безназоўнае", прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Далей..
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” і кампанія “Сычуань Блю Айз Фільм энд Тэлевіжн Калчар Медыя” заключылі пагадненне аб сумеснай вытворчасці стужкі “На векі вечныя”. Карціна стане першым сумесным праектам Беларусі і Кітая. Далей..
Дзякуючы грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, культуры ладзіцца шмат выбітных праектаў. Сярод іх — “Новае дыханне” брас-квінтэта А.M.A.D.I.S. Brass Вялікага тэатра і “Музыка. Таленты. Сутворчасць” студэнцкага камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Далей..
Выстава "Віцебская акварэль" будзе працаваць да 13 кастрычніка ў Мастацкім музеі Віцебска. Далей..
Урачыстая сустрэча, прымеркаваная да 55-годдзя з дня заснавання легендарнага ансамбля “Песняры”, адбылася 3 верасня. Далей..
Урад вызначыў пералік відаў рамеснай дзейнасці — у спісе пяць пунктаў. Каго можна называць рамеснікам? Новыя правілы і падыходы да працы гэтых майстроў — у пастанове Савета Міністраў ад 30 жніўня 2024 г. № 637. Дакументам скарэкціраваны пастановы Урада па пытаннях прадпрымальніцтва, у тым ліку ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457 “Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці”. Далей..
Пад лозунгам “Мір. Гаспадар. Дабрабыт” прайшоў 17 жніўня ў Свіслачы III каравай-фэст “Бацькава булка”. Мерапрыемства, якое ўжо стала на Гродзеншчыне брэндавым, сёлета было прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва і 80-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
Лепельскаму раённаму краязнаўчаму музею моцна пашанцавала двойчы. У 2006 годзе мясцовыя ўлады вырашылі перадаць установе гісторыка-культурную каштоўнасць трэцяй ахоўнай катэгорыі. У 2021-м фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва выдзеліў больш за паўмільёна рублёў, каб прывесці гэты аб’ект у належны выгляд. Далей..
На Смаргоншчыне сёлета праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 110-й гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны. “К” даведалася, як супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваюць памяць аб пякельнай пары. Далей..
Новая праграма "Трыумф" – у Белдзяржцырку з 28 верасня! Далей..
Напрыканцы жніўня па ўсёй краіне праходзяць планавыя праверкі гатоўнасці ўстаноў адукацыі да навучальнага года. Як падрыхтаваўся да сустрэчы са студэнтамі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў? У рэйд разам з прадстаўнікамі галіновага міністэрства выправілася “К”. Далей..
Працягваем знаёміць чытачоў “К” з таямніцамі жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага, пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе аб тым, якое дачыненне мае сям’я Дмахоўскіх да Дзятлава і Слоніма. Далей..
Адзін са спосабаў трапіць у ВНУ ці ў каледж мары — мэтавае паступленне. У чым перавагі такога варыянта? Далей..
Біяграфіі некаторых творцаў даводзяць сапраўдную сілу сямейных сувязей. Цудоўны прыклад пераемнасці пакаленняў дэманструюць пружанскія харэографы Валянціна Іскаліева і Аксана Ільюшонак. Маці і дачка стаяць на чале вядомых танцавальных калектываў-спадарожнікаў і шмат гадоў застаюцца адна для адной самымі надзейнымі дарадцамі і памочніцамі. Далей..
Засталося некалькі дзён да прэм’еры стужкі Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” — “Культурны код”. Карціна, якая раскажа пра дзяржаўныя сімвалы, прысвечана Дню народнага адзінства. Далей..
Гомельскі абласны музей ваеннай славы малады. Ён пачаў працаваць усяго 20 гадоў таму. Скарбніцу стваралі неабыякавыя людзі, чыя ініцыятыва знайшла падтрымку ў мясцовых улад і Прэзідэнта Беларусі. З тых часоў калектыў не стамляецца апраўдваць аказаны давер. За высокія дасягненні па выніках 2023 года ўстанова была занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. Далей..
Пры паездцы ў Маладзечна закладвайце на наведванне Мінскага абласнога краязнаўчага музея паболей часу: тут ёсць на што паглядзець. Асноўны фонд налічвае звыш 50 тысяч адзінак захоўвання. Дарэчы, прадметы з запаснікаў на паліцах не застойваюцца. Іх перыядычна ўключаюць у часовыя экспазіцыі, у тым ліку перасоўныя, якія знаёмяць з каштоўнымі макулінкамі гісторыі і наведвальнікаў музея, і ўдзельнікаў мерапрыемстваў па-за сценамі ўстановы. Далей..
Жывапісец Вінцэнт Дмахоўскі лічыцца заснавальнікам айчыннага архітэктурнага пейзажа. Часам аўтара ўвогуле называюць першым беларускім пейзажыстам. Нягледзячы на значнасць гэтага творцы ў нашай гісторыі мастацтва, біяграфія Дмахоўскага ўсё яшчэ маладаследаваная. Мы паставілі задачу ўзнавіць яго жыццяпіс, далучыўшы як мага больш новых архіўных звестак. Далей..
Спявачка Дар’я Дзянісава — прызёр XV Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — удзельніц СНД, радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” і іншых буйных спаборніцтваў. Дзяўчына ўпэўнена, што сучасныя артысты здольныя зрабіць народныя мелодыі прывабнымі для новых генерацый. Далей..
Талентаў з усяго Прыпяцкага Палесся чарговы раз сабраў аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. У гэтай маляўнічай старонцы адспяваў і адтанчыў VIII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. Далей..
Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2024” пройдзе з 25 па 27 верасня ў Магілёве. Якія новаўвядзенні чакаюць гасцей і ўдзельнікаў форуму, расказала начальнік аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Вольга Сідаровіч. Далей..
Дзень ведаў навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава сустрэнуць у новым будынку. Урачыстае адкрыццё комплексу па вуліцы Б. Хмяльніцкага, 5, адбудзецца 2 верасня. Далей..
Сёння, 30 жніўня, у Мінску праходзіць традыцыйны жнівеньскі форум педагагічных работнікаў нашай сферы. Арганізатарам выступае Міністэрства культуры Беларусі. Далей..
Новыя кантакты і пагадненні аб супрацоўніцтве: з 26 па 28 жніўня Ташкент прымаў Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Далей..
Работа са зваротамі грамадзян — адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўсёй сістэмы дзяржкіравання Рэспублікі Беларусь. Яна забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў людзей, садзейнічае павышэнню якасці іх жыцця і стварэнню ўмоў для развіцця. Аб тым, як арганізавана гэта праца ў Міністэрстве культуры, “К” гутарыць з начальнікам аддзела арганізацыйнай работы і дакументаабароту Аленай Быкавай. Далей..
У свой стагадовы юбілей нацыянальны кінематограф не стаіць на месцы: папаўняецца скарбонка прэм’ер, развіваецца супрацоўніцтва з іншымі краінамі. Далей..
Якім чынам зберагчы традыцыю ў вёсцы і чаму прысутнасць гасцей з горада не заўсёды на карысць унікальнай спадчыне? Аб ахове нематэрыяльных культурных каштоўнасцей на прыкладзе вясновага абраду “Юраўскі карагод” у Жыткавіцкім раёне паразважалі ўдзельнікі адмысловага круглага стала. Далей..
Генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Анастасія Сарасека стала лаўрэатам Міжнароднай прафесійнай цыркавой прэміі “Прызнанне” ў намінацыі “Міжнародны партнёр года”. Далей..
Выстава "Выяўленчае мастацтва Мардовіі" будзе працаваць з 28 жніўня па 29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..
Сяргей Гарбачоў кіруе аддзелам культуры Аршанскага райвыканкама сёмы год. Ён лепей за іншых ведае мясцовыя асаблівасці галіны. Калі ездзіш па раёне і размаўляеш з рупліўцамі нашай сферы, рана ці позна яны згадваюць Сяргея Дзмітрыевіча і расказваюць, як калісьці ён дапамог вырашыць нейкую вытворчую праблему. У тым, што гэты чалавек неабыякава ставіцца да даручанай справы, мы пераканаліся і ў час асабістай гутаркі. Далей..