
Якім чынам неабходна атрымліваць дакументы на вываз культурных каштоўнасцей за межы краіны і што з іх можна, а што нельга вывозіць? Падрабязнасці гэтай адміністратыўнай працэдуры раскрывае загадчык сектара мастацтвазнаўцаўэкспертаў па вывазе культурных каштоўнасцей з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь упраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Глеб Козыраў. Далей..

Мабільная выстава “Мастак — кніга — тэкст” музея-запаведніка “Востраў-град Свіяжск” працуе з 3 верасня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі. Наведаць часовую экспазіцыю можна да 6 кастрычніка. Далей..

Дні культуры Рэспублікі Беларусь праходзяць у Новасібірску з 26 па 28 верасня. Далей..

Творчыя сустрэчы, майстар-класы, мультсеансы — у Магілёве праходзіць XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”. Далей..

Штогод 15 верасня бібліятэкары адзначаюць прафесійнае свята. Да ўрачыстасцей далучаюцца і шматлікія чытачы. Дзень бібліятэк з'явіўся ў календары па ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2001 года — у гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Надоечы ў галоўным кнігасховішчы краіны адзначылі найлепшых рупліўцаў галіны — пераможцаў ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Далей..

Тэатры краіны пачынаюць новы сезон. Што цікавага чакае гледачоў і саміх артыстаў? Далей..

Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам культуры Анатолiем Маркевічам прыняла ўдзел у X Санкт-Пецярбургскім міжнародным форуме аб'яднаных культур, які праходзіў з 11 па 14 верасня ў горадзе на Няве. Асноўная тэма — “Культура XXI стагоддзя: суверэнітэт ці глабалізм?”. Далей..
25–27 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці праходзіць XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024". Далей..
Якім будзе "Марафон адзінства"? Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі — з першых вуснаў у Нацыянальным прэс-цэнтры. Далей..

Жыхары і госці Магілёва змогуць дакрануцца да гісторыі зараджэння і развіцця рускага манаства і пагрузіцца ў дзівосны свет жыцця Святой гары Афон. Унікальная выстава "Наш Афон" фотамастака Костаса Амісіса будзе экспанавацца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..

Выставу "Ракурсы творчасці", прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Святланы Данілюк, прадставяць у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 25 верасня. Далей..

Зноў у нашай краіне прымалі суайчыннікаў, якія воляй лёсу аказаліся далёка ад бацькоўскага краю, аднак не адракліся каранёў. Кіраўнікоў замежных аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа сабрала чарговая стажыроўка на Радзіме. Далей..

Амаль паўтары тысячы кіламетраў раздзяляе Мінск і Саранск. Але духоўная еднасць непадуладная геаграфічнай аддаленасці. Гэта даказвае выстава “Выяўленчае мастацтва Мардовіі”, што разгарнулася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Традыцыйная каштоўнасці ў вірлівым свеце, гістарычная памяць, хараство роднай зямлі — тое, што турбуе ды натхняе як айчынных творцаў, так і іх расійскіх калег. Далей..

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на сустрэчу з мастаком Сяргеем Пісарэнкам 26 верасня а 19-й гадзіне. Далей..

Днямі беларуская дэлегацыя прыбыла ў Смаленск, дзе з 11 па 15 верасня прайшоў XVII фестываль "Моладзь — за Саюзную дзяржаву". Форум накіраваны на стварэнне адзінай культурнай прасторы, умацаванне сяброўства паміж моладдзю Беларусі і Расіі, наладжванне супрацоўніцтва паміж моладзевымі калектывамі ды аб'яднаннямі, а таксама на падтрымку юных талентаў. Сёлета ён прымеркаваны да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы і сабраў амаль 300 удзельнікаў. На працягу фестывальнага тыдня прайшлі конкурсы выканаўцаў маладзёжнай песні, харэаграфічных калектываў, вечарына “На старце новых ідэй”, форум маладых гісторыкаў, сустрэча са спартсменамі “Скачок у будучыню”. Адбылося наведванне мемарыяла “Поле памяці” і цэнтра “Абавязак”, а таксама стратэгічная сесія-сустрэча “Моладзь у сучаснай медыяпрасторы”... А ў першы дзень беларусаў чакала экскурсія па Смаленску. Месца правядзення форуму абранае невыпадкова, бо гэта найбліжэйшы да Беларусі абласны цэнтр Расіі — як геаграфічна, так і гістарычна. Гасцінны горад з насычанай гісторыяй, велічнай архітэктурай і багатымі традыцыямі — чым ён можа здзівіць наведвальнікаў? Далей..

19 верасня 2023 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №608 “Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. З таго часу прайшоў амаль год, але ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягваюць паступаць пытанні, звязаныя з практычным прымяненнем заканадаўства. У складанай тэме разбіраемся разам з начальнікам галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Кацярынай Усавай. Далей..

Адкрыццё 56-га канцэртнага сезона Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь прымеркавана да юбілеяў двух выдатных людзей, якія ўпісалі выдатныя старонкі ў летапіс музычнай гісторыі Беларусі! Далей..

Адна з найбуйнейшых парадных рэзідэнцый XVII—XVIII стагоддзяў — Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў — карпатліва аднаўляецца з 2008-га. І зроблена ўжо шмат. З любоўю і клопатам, грунтоўна. Далей..

Працягваем раскрываць таямніцы жыццяпісу Вінцэнта Дмахоўскага — пачынальніка беларускага гістарычнага пейзажа. Гэтым разам гаворка пойдзе пра перыяд, дзякуючы якому мастака празвалі “Клодам Ларэнам віленскіх ваколіц”. Далей..

Яшчэ колькі гадоў таму лёс капліцы- пахавальні Ажэшкаў у вёсцы Закозель выклікаў не абы-якую трывогу. Камерны шэдэўр неаготыкі раставаў літаральна на вачах. Сёння турбавацца пра “палескі Нотр-Дам” ужо не выпадае, бо ён у надзейных руках рэстаўратараў. Далей..

Наша гераіня з дзяцінства захаплялася лепкай з гліны, танцамі, спевамі. Але любоў да алоўка і фарбаў засланіла ўсё… Далей..

Ужо даўно па краіне раз’язджаюць аўтаклубы ды бібліятэкі на колах: стацыянарныя ў маленькіх селішчах забяспечваць затратна. Але ёсць выключэнне. Далей..

Надзённыя пытанні сістэмы адукацыі і планы на новы навучальны год: традыцыйны педагагічны форум у сферы культуры адбыўся 30 жніўня. Далей..

Выдатны падарунак атрымала сфера культуры да Дня ведаў. Цырымонія адкрыцця новага комплексу Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава адбылася 2 верасня. Далей..
Агульнанацыянальная прэм’ера кіно “Культурны код” студыі“Беларусьфільм” адбылася 5 верасня. Выхад карціны на вялікія экраны прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Далей..

Беларускія жывапісцы выказалі свае адносіны да вар’яцтва, імя якому — вайна. Выстава “Жывыя, пакуль памятаем” створана па выніках пленэру, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. У пленэры ўдзельнічалі члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — усяго 12 аўтараў. Жывапісцы наведвалі мемарыяльныя комплексы на месцах канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, вывучалі гістарычныя факты аб Вялікай Айчыннай вайне. Уражанні ўвасобіліся ў партрэтах і сюжэтна-тэматычных палотнах, прысвечаных падзеям вогненных гадоў. Далей..

Сёлета Музей Беларускага Палесся — адзін з найстарэйшых у краіне — святкуе векавы юбілей. Размешчаныя на двух паверхах былога езуіцкага калегіума пастаянныя і часовыя выставы ўзнаўляюць жыццёвы ўклад пінчукоў ад старажытнасці да нашых дзён. З нагоды значнай даты прапануем здзейсніць падарожжа ў мінулае ўстановы, разгледзець найбольш каштоўныя і цікавыя экспанаты і згадаць, за што мы так любім культурную спадчыну Палесся. Далей..

У Лошніцкім цэнтры культуры і вольнага часу Барысаўскага РЦНТ зладзілі фотапраект “Прыгажосць вачыма беларусачкі”. Кожны ахвотны мог прымераць нацыянальныя ўборы, азнаёміцца з экспазіцыяй “Беларуская хатка”, акунуцца ў культуру і побыт сялян сярэдзіны ХІХ стагоддзя і паспрабаваць сябе ў ролі мадэлі. Далей..

Прыцягненне наведвальнікаў, праца з фондамі, рэстаўрацыя і брэндавыя мерапрыемствы. Аб праблемах і перспектывах музейнай сферы гаварылі на чарговым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. Далей..

Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам культуры Анатолiем Маркевічам прымае ўдзел у X Санкт-Пецярбургскім міжнародным форуме аб'яднаных культур, які пачаўся ўчора ў горадзе на Няве. Далей..