Першая / Праекты – Культурная сталіца

Дыханне вечнасці ў шматгалоссі

Калі песня становіцца малітвай, а канцэрт — размовай душ, нараджаецца мастацтва, што дорыць сапраўдны катарсіс. Народны акадэмічны хор Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый ужо больш за 40 гадоў гучыць так, што прымушае кожнага пачуць і… маліцца разам. Далей..

На мове рухаў і душы

Народны ансамбль танца “Янаўцы” пры Іванаўскай дзіцячай харэаграфічнай школе мастацтваў раскрывае гледачам глыбіню беларускай душы. Сёлета, калі Іванава стала культурнай сталіцай, іх сцэнічныя пастаноўкі набываюць асаблівы сэнс. Як удаецца захоўваць спадчыну і адначасова ствараць новае — расказвае дырэктар школы Алена Старавойтава. Далей..

Асалода ад народнага спеву

Мудрасць і душэўная глыбіня аўтэнтычнага гучання: ансамбль “Асалода” ўжо амаль 20 гадоў дорыць эстэтычнае задавальненне прыхільнікам беларускай спадчыны. Сёння гэты калектыў — неад’емная частка творчага жыцця Іванаўшчыны і сапраўдны гонар Палесся. Як жыве і развіваецца спеўны гурт з культурнай сталіцы — 2025, расказаў яго мастацкі кіраўнік Васіль Гарох. Далей..

Напалеон Орда ў салоне Паліны Віярдо

Статус культурнай сталіцы Беларусі прыцягвае ўвагу да яго ўладальніка — горада Іванава, што на Брэстчыне. А сярод славутасцей асаблівую цікавасць выклікае Напалеон Орда: помнік і музей яго імя абмінае рэдкі турыст. Між тым яшчэ гадоў 70 таму пра гэту асобу мала хто ведаў. Ды і сёння жыццяпіс знакамітага мастака і кампазітара захоўвае шмат таямніц. Але зараз мы прыадкрыем адну з іх. Далей..

Но­вае па­ка­лен­не “Сла­вя­нач­кі”

У стракатай палітры культурнай сталіцы — горада Іванава — адметнымі яскравымі фарбамі вылучаецца дзіцячы ансамбль “Славяначка-Next”. Сакрэтам поспеху пеўчага калектыву падзялілася яго кіраўнік Святлана Ксёнда. Далей..

Гучная спадчына Палесся

Іванава — культурная сталіца Беларусі — распачала насычаны творчы сезон, і сярод галоўных дзейных асоб — народны хор “Агні Ясельды”. Пра яго гісторыю, поспехі і планы распавёў кіраўнік калектыву Віталь Лінік. Далей..

У рытмах джаза

Статус культурнай сталіцы Беларусі сёлета мае горад Іванава. Ганаровы тытул не толькі падкрэслівае багатую спадчыну мясцовасці, але і дае новы імпульс развіццю творчых ініцыятыў. Эстрадна-джазавы ансамбль Minimal Groove Band, які дзейнічае пры раённым Цэнтры культуры і народных традыцый, — адзін з яскравых прадстаўнікоў музычнай супольнасці рэгіёна. Аб здабытках і планах калектыву распавёў яго кіраўнік Яўген Шыршоў. Далей..

Іванава: на аснове кода

Падтрымка нацыянальных брэндаў, прасоўванне мясцовых ініцыятыў, прыцягненне турыстаў — усё гэта пра акцыю “Культурная сталіца Беларусі”. Ганаровае званне надаецца населеным пунктам з багатымі традыцыямі і духоўным патэнцыялам. Сёлета прэстыжны статус атрымаў горад Іванава Брэсцкай вобласці: урачыстасці там адбыліся 22 лютага. Далей..

Дзе віруе творчасць

Сёлета культурная сталіца Беларусі — горад Іванава Брэсцкай вобласці. І хаця рэспубліканская акцыя афіцыйна стартуе ў лютым, першы месяц года для мясцовых жыхароў выдаўся насычаным на падзеі. Далей..

Бывайце, Бялынічы! Прывітанне, Іванава!

Ганаровае званне “Культурная сталіца — 2025” атрымаў горад Іванава. Эстафету яму напрыканцы 2024 года перадалі Бялынічы. Далей..

Культурная сталіца Беларусі — ракурсы штодзённай адказнасці

Пытанні на гэту тэму абмеркавалі на чарговым пасяджэнні прэс-клуба РВУ “Культура і Мастацтва”. Да ўдзелу ў размове запрасілі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў, кіраўніцтва райвыканкамаў і прадстаўнікоў устаноў культуры. Тых, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з падрыхтоўкай і правядзеннем маштабных культурных мерапрыемстваў. Далей..

Прафесія — запальваць заранічкі

Больш за 20 гадоў Ірына Казімірская кіруе ўзорным харэаграфічным ансамблем “Сузор’е” Бялыніцкага раённага цэнтра культуры. За гэты час балетмайстар вынайшла адметны творчы стыль і педагагічную стратэгію. Як вынік — заззялі дзясяткі зорачак, апантаных танцавальным мастацтвам. Далей..

Месца добрых сустрэч

Сапраўдным сэрцам асветніцтва стала Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка. За працяглы час існавання ўстановы змяніліся тэхналогіі, формы працы. Ранейшымі засталіся высакародныя мэты кніжніцы — рабіць веды даступнымі для кожнага, служыць духоўнаму росту людзей. Далей..

Бялынічы: чарговы праект

У культурнай сталіцы Беларусі адкрылася выстава “Янка Купала ў маім сэрцы”. Прэзентацыю зладзіў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Далей..

Захавальніцы традыцыйных тэхналогій

Бялыніцкі край славіцца не толькі мастакаміпрафесіяналамі, але і народнымі майстрамівіртуозамі. У даўніну яны з дапамогай простых прыёмаў, выкарыстоўваючы падручныя матэрыялы, стваралі шэдэўры. Цяпер тэхналогіі самародкаў-папярэднікаў адраджаюць і перадаюць наступным пакаленням супрацоўнікі Свяцілавіцкага сельскага Дома рамёстваў. Далей..

Культурнай сталіцай Беларусі – 2025 стане горад Іванава

Такое рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. За права звацца Культурнай сталіцай краіны змагаліся таксама Паставы, Рагачоў, Масты і Салігорск. Далей..

Як трапіць у Віцебск?

Адборы на дзіцячы і дарослы конкурсы “Славянскага базару ў Віцебску” завяршыліся 16 сакавіка. Беларусь на міжнародным форуме будуць прадстаўляць 14-гадовая Злата Ярашэвіч з Пастаўшчыны і першакурсніца БДУКМ Аляксандра Носаль з Баранавічаў. Далей..

Я належу гэтай зямлі...

Геній месца — бы духа-апекуна з рымскай міфалогіі называюць людзей, што няўрымслівую творчую энергію скіроўваюць на карысць прасторы, дзе жывуць. Сёлетняй Культурнай сталіцы пашанцавала мець такую асобу. Мастачка Ларыса Журавовіч пасля атрымання адукацыі ў Мінску вярнулася на малую радзіму і ўжо каля трох дзесяцігоддзяў апявае ў графіцы блізкае і знаёмае з дзяцінства. Яе аркушы — паднашэнне спрадвечным каштоўнасцям і пашана добрым людзям, развага аб прыгажосці і семантыцы простых рэчаў, роздум пра гармонію з прыродай і спроба захаваць светлыя старонкі мінулага. Далей..

Зямля таленавітых людзей

Сёлетняя культурная сталіца Беларусі — гарадок невялікі. У Бялынічах жывуць каля 10 тысяч чалавек. Але райцэнтр можа пахваліцца важкімі набыткамі. “К” даведалася пра спадчыну і сучаснае творчае жыццё гэтага краю. Далей..

Святочная палітра

У правы Культурнай сталіцы Беларусі афіцыйна ўступілі Бялынічы — маляўнічы куток Магілёўшчыны з багатай гісторыяй. Для райцэнтра гэты год стане асаблівым: ён будзе напоўнены шматлікімі фестывалямі, канцэртамі і выставачнымі праектамі. Безумоўна, першы дзень у пачэсным статусе горад правёў ярка і незабыўна. Далей..