Першая / Праекты – Рэха фестывалю

Свет яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў

Цэлы тыдзень Віцебск жыў фестывалем, які займае асаблівае месца ў календары міжнародных культурных падзей і з’яўляецца сімвалам паспяховага дыялогу народаў розных краін. Далей..

Конкурсны рэбрэндынг? На карысць!

Гучны і цалкам заслужаны гран-пры нашай Амаліі Сухан на ХХІІІ Міжнародным конкурсе “Віцебск” — толькі частка вялізнага айсберга гэтага складанага творчага спаборніцтва. Паглыбімся? Далей..

Насустрач важным здзяйсненням

Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і галоўны прыз імя Уладзіміра Мулявіна — “Крыштальную гітару” — заваявала васямнаццацігадовая Ганна Варанко. Далей..

Трыумфатары “Перамогі” ля “Брамы неўміручасці”

Апублiкавана: 10 чэрвеня 2025 Стужка Тэатры Мінск Рэха фестывалю

ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога” завяршыўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы 29 мая. Падарункам для ўсіх пасля ўрачыстага падвядзення вынікаў і ўзнагароджання найлепшых стала пазаконкурсная прэм’ера гаспадароў — “Брама неўміручасці” Далей..

Тэатры кантактуюць — гледачы святкуюць

Фестываль — заўжды свята для ўдзельнікаў і гледачоў. Форум тэатральны — пагатоў. А Міжнародны “М.@rt.кантакт”, што з 2006-га ладзіцца ў Магілёве, даўно стаў культурным брэндам не толькі гэтага рэгіёна, але і ўсёй нашай краіны. Далей..

Анегін з Фігара сустрэўся

Апублiкавана: 25 снежня 2024 Стужка Тэатры Мінск Рэха фестывалю

Прэм’ера беларускай пастаноўкі стала адной з традыцый Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. Далей..

Ад касмічнага да камічнага

Апублiкавана: 24 снежня 2024 Стужка Тэатры Мінск Рэха фестывалю

ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стаў самым незвычайным за ўсю сваю гісторыю. Ён не абмежаваўся складзенымі традыцыямі, а зрабіў сапраўдны прарыў у штосьці новае, невядомае, ва ўсіх сэнсах касмічнае. Адкрыццё фестывалю — і па часе, і па сутнасці — “Галоўнае пытанне” з Чувашыі, створанае з удзелам штучнага інтэлекту. Далей..

Трынаццаць – лічба шчаслівая

Апублiкавана: 04 снежня 2024 Стужка Музыка Мінск Рэха фестывалю

Пераможцы ХІІІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Самабытныя, энергічныя, адораныя – чатыры сотні салістаў і калектываў адважыліся заявіць пра сябе на адным з самых гучных спаборніцтваў. Толькі найярчэйшыя паспяхова прайшлі праз тры этапы і скарылі сэрцы судзейскай рады на чале з народным артыстам нашай краіны Леанідам Захлеўным. Далей..

Сяброўства і дабрыня

Магілёў прыняў мерапрыемства Саюзнай дзяржавы — Фестываль творчасці інвалідаў “Разам мы зможам больш”. Яго галоўнай пляцоўкай стаў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Далей..

“Лістапад” падвёў вынікі

Апублiкавана: 26 лiстапада 2024 Стужка Кіно Мінск Рэха фестывалю

ХХХ Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” завяршыўся ў сталіцы 8 лістапада. Рэкордная колькасць заявак на ўдзел, насычаная пазаконкурсная праграма, важныя дасягненні айчыннай дыпламатыі… Юбілейны форум адзначыўся выдатнымі вынікамі. Далей..

Пагасцяваць у Шастаковічаў

Апублiкавана: 17 кастрычнiка 2024 Стужка Музыка Мінск Рэха фестывалю

VIII Міжнародны фестываль “У Шэметава ў Шастаковічаў” завяршыўся 28 верасня. Сёлета ён утрымліваў сем выбітных канцэртаў, чатыры з якіх прайшлі на розных пляцоўках Мядзельшчыны і тры — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..

Асобны сусвет

Апублiкавана: 03 кастрычнiка 2024 Стужка Цырк Мінск Рэха фестывалю

III Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва завяршыўся 22 верасня. Артысты з 17 краін выступалі на працягу чатырох дзён у праграмах “А” і “Б”. А прызёры конкурсу паўдзельнічаюць у праграме “Трыумф”, якая будзе праходзіць у Белдзяржцырку да 1 снежня. Далей..

Фестывальнае лета “па-віцебску”

“Славянскі базар у Віцебску” даўно стаў адным з самых яркіх брэндаў Беларусі. З кожным годам фестываль набірае абароты, і штосьці на ім адбываецца ўпершыню. Сёлета такіх навінак — больш, чым калі. Сярод самых значных — Дзень нацыянальных культур краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Але былі і іншыя “дэбюты”. Далей..

Купальскі вянок сяброўства

Фестываль “Александрыя збірае сяброў” з маленькага ўтульнага свята ператварыўся ў падзею міжнароднага маштабу. Пятнаццаты раз аграгарадок у Шклоўскім раёне стаў месцам прыцягнення творчых людзей, сапраўдных прыхільнікаў самабытнай славянскай культуры з усёй Беларусі, іншых краін, а таксама шматлікіх турыстаў: 6—7 ліпеня тут прайшло юбілейнае рэспубліканскае свята “Купалле”. Фестываль “Александрыя збірае сяброў” наведалі больш за 96 тысяч чалавек; на святочных мерапрыемствах прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій з 30 акрэдытаваных у Беларусі замежных дзяржаў. Галоўным сімвалам свята стаў купальскі вянок, а асноўнымі тэмамі — Год якасці і 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Светлае свята сяброўства

Дзень нацыянальных культур краін — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбыўся ў ходзе XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Новы культурны форум аб'яднаў дзяржавы пад дэвізам “За мір і стварэнне — разам з ШАС!” і падкрэсліў высокі ўзровень дыялогу культур. Далей..

“Крокі” да сталення

Апублiкавана: 26 красавiка 2024 Стужка Тэатры Мінск Рэха фестывалю

Гран-пры VII Мінскага міжнароднага дзіцячага тэатральнага форуму “Крокі” паехаў у Кішынёў. Але гэта далёка не ўсе вынікі фестывалю, што завяршыўся 27 сакавіка. Далей..