Сустрэча кіраўнікоў арганізацый — заказчыкаў кадраў са студэнтамі перадвыпускных і выпускных курсаў прайшла ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі тэатральна-відовішчных арганізацый, а таксама ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры.


Падчас дыялогу было падрабязна расказана аб перспектывах уладкавання выпускнікоў акадэміі, былі азначаны сучасныя патрабаванні да маладых спецыялістаў і агучаны актуальныя напрамкі спецыяльнасцей.

У сваю чаргу студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні наўпрост патэнцыйным працадаўцам.

kultura-info.by
Фота Андрэя Сухога, начальніка цэнтра творчых праектаў БДАМ