
Яна 33 гады выводзіла формулы крэйдай на школьнай дошцы, а цяпер запраўляе ткацкі станок ніткамі і расквечвае палатно аўтэнтычнымі сімваламі. Таццяна Кавалёва — народны майстар Рэспублікі Беларусь. Далей..

Кожны выраб павінен прайсці праз сэрца. Так мяркуе народны майстар Беларусі, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Наталля Дамянікава. Далей..

Ладна ідзе работа ў руках народнага майстра з Аршанскага Дома рамёстваў Галіны Кутузавай. Далей..

Такая існуе насамрэч! І нават увесну і ўлетку стварае ажурныя ўзоры. Бабруйчанка Любоў Гарбар амаль 60 гадоў выразае з паперы сняжынкі. Тонкія карункавыя вырабы майстрыхі ўпрыгожылі сотні тысяч паштовак, падарункаў і дзясяткі зал, прычым не толькі ў Беларусі. Любоў Аляксандраўна смяецца: яе сняжынак хіба што ў Арктыцы і Антарктыдзе няма — і тое таму, што там сваіх хапае. Далей..

Каля паўтары тысячы гадоў гісторыі налічваюць гліняныя народныя свістулькі Магілёўскага Падняпроўя. Іх традыцыйным вобразам і тэхналогіі вырабу ў 2023-м нададзены статус нематэрыяльнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. А адрадзіў гэтыя цацкі майстар Вячаслаў Якавенка. Далей..

Майстар народных мастацкіх рамёстваў філіяла “Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва” Веткаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Людміла Кавалёва ўдастоена нагруднага знака Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Далей..

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Валянціна Сільвановіч саткала кіламетры палатна для адзення, распрацавала складаную вышыўку дэталяў сарочак і фартухоў. Ёй удалося расшыфраваць і дакладна паўтарыць аўтэнтычныя ўзоры. Вынікам карпатлівай работы стала ўнікальная калекцыя белаўзорыстых ручнікоў. Далей..