
Доўг перад загінулымі і глыбокая павага да тых, хто выжыў, сталі асновай для ўзвядзення ў пасляваенныя гады маштабных мемарыялаў, вывучэння баявых дзеянняў, праслаўлення герояў і ўвекавечання загінулых. Далей..

Кастрычніцкі нумар часопіса “Мастацтва” выйшаў у рамках праекта “Культура са знакам якасці”. Выпуск прысвечаны 55-годдзю мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” ды 70-годдзю Музея абароны Брэсцкай крэпасці. Далей..

Напластаванне стыляў і эпох, уплыў светапогляду і творчы пачатак аўтараў горадабудаўнічых праектаў фарміруе гарадское асяроддзе і так ці інакш уплывае на падсвядомасць кожнага з нас. Сапраўды, размова сёння будзе тычыцца архітэктуры як аднаго з відаў візуальнага мастацтва. Далей..

Сёлета Акадэмія музыкі выпусціла двух маладых кампазітараў – Уладзіслава Кірчанку і Соф'ю Чабатарову, выхаванцаў знакамітых беларускіх творцаў, прафесараў Уладзіміра Каральчука і Галіны Гарэлавай. Далей..

Пад такой назвай адбылася творчая сустрэча ў Лагойскай дзіцячай школе мастацтваў: каманда рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва” і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прэзентавала педагогам і вучням плён сваёй працы. Далей..

Беларускае народнае мастацтва агледжанае даволі поўна, але вось пісанка яшчэ не трапляла ў поле манаграфічнага зроку. Таму выхад асобнай кнігі — “Беларуская пісанка і яе свет: майстры і традыцыі”; склад. Сідаровіч А.Р., Хачкова В.Б. — мае надзвычайную актуальнасць і запатрабаванасць. Далей..

Сказаць, што спектакль Коласаўскага тэатра «Зімы не будзе» пастаўлены па п'есе выдатнага расійскага драматурга Віктара Альшанскага адрасаваны выключна юнаму гледачу, не выпадае. Абсалютна даросламу? Таксама не... Далей..

Святлана Навуменка — дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, рэжысёр, актрыса. Мы пагутарылі са спадарыняй Святланай пра яе творчы шлях, тэатральныя планы і рэпертуарную палітыку РТБД. Далей..

У Віцебскім абласным краязнаўчым ды іншых музеях краіны захоўваюцца жывапісныя і графічныя творы вядомага беларускага мастака яўрэйскага паходжання Юдэля Моўшавіча (Іегуды Майсеевіча) Пэна (1854—1937). Сярод іх шмат партрэтаў жыхароў Віцебска, і асабліва цікавая галерэя жаночых абліччаў. Далей..

У пастаяннай экспазіцыі Музея беларускага народнага мастацтва, філіяле Нацыянальнага мастацкага музея, налічваецца больш за пяцьсот экспанатаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, і большая частка з іх — ткацтва. Далей..

Ужо на гэтым тыдні выходзіць вераснёўскі нумар часопіса “Мастацтва”. Далей..

Сустрэча калектыву Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў з сумеснай творчай групай РВУ "Культура і мастацтва" і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пройдзе 24 верасня. Далей..