15 кастрычніка Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адзначае 90-годдзе з дня заснавання.

— У пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя вядучыя прафесары кансерваторыі з вышыні свайго вопыту працы з таленавітымі падлеткамі ініцыявалі стварэнне ўстановы, што ажыццяўляла б падрыхтоўку дзяцей, якія маюць здольнасці да музыкі, — расказала дырэктар Наталія Кароціна. — Такім чынам пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі з’явілася аддзяленне юных талентаў.


З нагоды свята ў гімназіі-каледжы сёння прайшлі маштабныя мерапрыемствы.





Па традыцыі малых дзетак прысвяцілі ў юныя музыканты, пяцікласнікі афіцыйна сталі гімназістамі, а першакурснікаў павіншавалі з паступленнем у каледж.


Шлях у прафесію маладым музыкантам урачыста адкрыла Алена Атрашкевіч, Старшыня Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі ў напрамку папулярнай музыкі “Ліра” і Рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі “Найлепшы кампазітар года” (2017), лаўрэат міждзяржаўнай прэміі “Зоркі Садружнасці” (2025).





Навучэнцы 1-га курса падрыхтавалі для любімых педагогаў і гасцей выдатны святочны “капуснік”.


Больш падрабязна пра гімназію-каледж можна будзе прачытаць ужо ў гэтую пятніцу на старонках газеты “Культура”.
kultura-info.by. Фота Ангеліны САРОКА