
Дзейнасць устаноў культуры Гомельскай вобласці была ў цэнтры ўвагі на выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У парадку дня — эканамічнае развіццё, работа культурнаасветных, тэатральна-відовішчных і кінапракатных арганізацый, ахова гісторыка-культурнай спадчыны… Далей..
Сёння ў сталічным кінатэатры "Перамога" адбылася прэс-канферэнцыя і перадпрэм'ерны паказ першага 3D-анімацыйнага поўнаметражнага фільма "Песня Сірын" рэжысёра Алены Туравай. Прыгодніцкая гісторыя пазнаёміць гледачоў з беларускай міфалогіяй і фальклорам. Далей..

Заслужаны аматарскі ансамбль старажытнай беларускай музыкі “Пастараль” адзначае 30-годдзе. Далей..

Галоўнаму музычнаму брэнду Беларусі – 55. Юбілей адзначае ансамбль “Песняры”. Яго сучасны склад спалучае адданасць традыцыям з пошукам новых разыначак. Пра пераемнасць пакаленняў і творчую кухню ўдзельнікі славутага гурта расказалі падчас святочнай сустрэчы ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва”. Далей..

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб’явіў старт усебеларускай акцыі “Марафон адзінства” на патрыятычным форуме, што праходзіў у “Мінск-Арэне” 17 верасня. Далей..
Ад прадметаў, зробленых майстрамі Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна на Магілёўшчыне, вачэй не адвесці! Любуешся, марыш... Далей..

У першы дзень кастрычніка пачало дзейнічаць палажэнне аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці, зацверджанае Указам Прэзідэнта. Новаўвядзенні паспрыяюць развіццю традыцый і іх перадачы нашчадкам. Якія навацыі прадугледжаны дакументам? Аб гэтым у прэс-клубе “Культура і Мастацтва” распавяла намеснік дырэктара Дэпартамента па развіцці прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак. Далей..

Гродзенскі аркестр “Nota-Band” нязменна радуе хараством жывой музыкі гасцей гарадскіх фестываляў ды святочных канцэртаў. Заснавала калектыў у 2010 годзе Юлія Амельчанка — дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2. Пад яе кіраўніцтвам артысты дамагліся звання “Народны” ў 2014-м і “Заслужаны” ў 2021-м, атрымалі рэспубліканскую прафсаюзную прэмію ў намінацыі “Эстраднае мастацтва” ў 2018-м, займелі дыпломы міжнародных конкурсаў. Далей..

Косаўскі палацава-паркавы ансамбль — сапраўдны архітэктурны цуд. Сёння гэтую адноўленую гісторыкакультурную каштоўнасць можна ўбачыць ва ўсёй красе. Далей..

Аб’яўлены праграма і склад журы ХХХ Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”, які распачнецца праз два тыдні. Публіка ўбачыць 137 фільмаў у рамках сямі конкурсаў. Далей..

Рэспубліканскі форум, круглы стол, тэматычныя конкурсы і забаўляльныя праграмы. У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Далей..

Працягваем шпацыр па Гродзеншчыне — па мясцінах, звязаных з героямі нашых публікацый. Далей..

VIII Міжнародны фестываль “У Шэметава ў Шастаковічаў” завяршыўся 28 верасня. Сёлета ён утрымліваў сем выбітных канцэртаў, чатыры з якіх прайшлі на розных пляцоўках Мядзельшчыны і тры — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..
Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на Свята ткацтва, якое адбудзецца 26 кастрычніка а 15-й гадзіне. Далей..

З нагоды Дня настаўніка мы зазірнулі ў Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж, што сёлета адзначае 55-годдзе. Да юбілею ўстанова наблізілася з цэлым багажом дасягненняў, пра якія і расказала дырэктар Ганна Сарасек. Далей..

Дваццаць сёмы раз Беларусь сустракала адну з самых яркіх культурных падзей — Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”. Фэст аб’ядноўвае таленты з розных краін, у тым ліку дзяцей і моладзь, і дае ім магчымасць прадэманстраваць шырокай публіцы свае найлепшыя работы, а гледачам — пазнаёміцца з дасягненнямі ў галіне вытворчасці анімацыйнага кіно. А яшчэ “Анімаёўка” — гэта заўсёды яскрава, весела і цікава! Далей..
Выстава "Беларускі космас" будзе працаваць у Новым замку Гродна з 17 кастрычніка да 24 лістапада. Далей..

Падкрэсліць агульную гісторыю і каштоўнасці — з такой мэтай узмацняюць супрацоўніцтва вядучыя скарбніцы Беларусі і Расіі. Нацыянальны мастацкі музей і Дзяржаўны Рускі музей ужо рэалізавалі шэраг сумесных праектаў і спыняцца на гэтым не плануюць. Далей..
Сёння ў кінатэатры "Перамога" праходзіць прэс-канферэнцыя, прысвечаная XXX Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю "Лістапад". Далей..

Пытанні на гэту тэму абмеркавалі на чарговым пасяджэнні прэс-клуба РВУ “Культура і Мастацтва”. Да ўдзелу ў размове запрасілі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў, кіраўніцтва райвыканкамаў і прадстаўнікоў устаноў культуры. Тых, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з падрыхтоўкай і правядзеннем маштабных культурных мерапрыемстваў. Далей..
Выніковая выстава XXVIII Міжнароднага пленэру па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве" будзе працаваць з 18 кастрычніка па 9 лістапада. Далей..

І не ўсё тое конкурс, што гучыць. Народная мудрасць міжволі прыходзіць у галаву, калі даведваешся аб чарговым творчым “конкурсе” з прыгожай назвай і дакладнымі цэнамі на “лаўрэацтва”. Далей..

Гэты мастак трагічна сышоў ад нас амаль пяць гадоў таму. І хаця Захару Кудзіну было ўсяго 33, след па сабе ён пакінуў заўважны. Далей..

Фільм “Культурны код” Кірыла Халецкага даў старт кар’еры маладой актрысы тэатра і кіно Дар’і Лазарчык. Яна сыграла ў карціне галоўную ролю. Дэбютантка распавяла пра здымкі і пра сябе. Далей..

Вялікія грошы выдзяляе дзяржава на капітальны рамонт сімвала акадэмічнага музычнага мастацтва Беларусі. Далей..

Доўгачаканы падарунак атрымалі юныя творцы Салігорска. Дзіцячая мастацкая школа набыла новую прапіску — у сучасных утульных памяшканнях, дзе забяспечаны ўсе ўмовы для будучых майстроў. Далей..

У банк дадзеных адоранай і таленавітай моладзі ўключаны 409 грамадзян, якім прысуджаны заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З іх 68 чалавек — лаўрэаты фонду. Далей..

Поўнаметражнае ігравое кіно “Бацька Мінай. Партызанская легенда” зніме беларуска-расійская каманда. Адпаведная дамова падпісана 7 кастрычніка ў Мінску. Далей..

Першым населеным пунктам, дзе праводзіцца грамадскакультурная акцыя “Марафон адзінства”, стаў горад Маладзечна. Мерапрыемствы праходзяць два дні — 11 і 12 кастрычніка. Далей..

У галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 24 верасня адкрылася выстава Людмілы Кальмаевай. Далей..