
Сёння ў РВУ "Культура і мастацтва" адбылася сустрэча калектыва з начальнікам аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вікторыяй Леанідаўнай Ратабыльскай. Далей..

23 лютага а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша) адбудзецца адкрыццё выставы ручнікоў і посцілак "Матуліны кросны". Далей..

Акурат пад святыя калядныя дні атрымала ад Івана, сына мастака-самавука Юзіка Мысліцкага з нясвіжскіх Сейлавічаў, абраз Прасвятой Дзевы Марыі. Гэты падарунак дарагі не толькі паводле вартасці. Ён знакавы, памятны, бо паднесены ў юбілей — на 100-годдзе ад нараджэння аўтара. Далей..

Зімовая рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры “Культурная лыжня 2024” прайшла 10 лютага ў СК “Раўбічы”. Далей..

Канцэртная праграма "Ад сэрца да сэрца" прагучыць 22 лютага ў Белай гасцёўні палаца Румянцавых і Паскевічаў. Далей..

Шэрагам яркіх вернісажаў адзначаны гэты час для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адразу на некалькіх пляцоўках сталіцы прэзентавалі творчасць навучэнцаў вядучай установы адукацыі ў сферы культуры. Чым уразілі маладыя аўтары — у аглядзе “К”. Далей..

Кажуць, ars longa.Ды насамрэч век мастацтва залежыць ад многіх фактараў. Вось, скажам,мастацтва манументальнае… Нейкім каменным бабам ужо тысячагоддзі, і нічога з імі не здарылася. Іншая справа — спектакль. Што застаецца ад гэтага твора пасля таго, як ён выпадае з афішы? Хіба толькі прысак на месцы яркага вогнішча. Далей..

Віцебская абласная філармонія ладзіць вечарыну “Сто гадзін шчасця”, прысвечаную 15-годдзю творчай дзейнасці сваёй салісткі, лаўрэата міжнароднага конкурсу Алены Паўлянковай. Насамрэч канцэрт, які адбудзецца 16 лютага, з’яднае ўсіх салістаў філармоніі, і гэта добрая традыцыя. Далей..

Што вы будзеце рабіць 25 лютага і чаму варта пайсці на выбары? На пытанні адказвае Валерый Шмат, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лідар арт-групы “Беларусы”: Далей..

Мірнае неба над галавой, права жыць і працаваць у свабоднай дзяржаве здабыта папярэднімі пакаленнямі. Аддаць даніну памяці героям, зберагчы дасягнутае і ўнесці ўклад у развіццё краіны — святы абавязак патомкаў. Далей..

Міністр культуры Анатолій Маркевіч наведаў будаўнічыя аб’екты Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава і азнаёміўся з ходам работ. Далей..

Актыўныя выхадныя чакаюць работнікаў нашай сферы. Традыцыйныя зімовыя спаборніцтвы “Культурная лыжня” разгорнуцца 10 лютага пад Мінскам. Далей..

Зацвярджэнне Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады сталася адной з найважнейшых падзей апошняга часу. “К” працягвае збіраць меркаванні пра актуальнасць дакумента і напрамкі яго рэалізацыі. Далей..

Міжнародны культурна-адукацыйны праект "Форум дырыжораў" пройдзе з 29 лютага па 1 сакавіка ў Магілёве. Далей..

Камерны аркестр Брэсцкай абласной філармоніі працягне цыкл канцэртаў "ORGAN vs ORCHESTRA" 20 лютага з праграмай "Жамчужыны барока". Далей..

Сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў “ЅuperПРОФІ-2023” — Таццяна Осіпава. Настаўніца дзіцячай школы мастацтваў Гарадка імя Івана Серыкава стала найлепшай у намінацыі “ЅuperПРОФІ ўстановы культуры”. Далей..

Аперэта "Сільва" прагучыць 5 сакавіка ў выкананні сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Далей..

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 3 сакавіка працуе выстава-фотааповесць "Крык птушкі". Далей..

Заўтра а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая адкрыццё выставы "Уладзімір Кожух. Жывапіс". Далей..

Уручаючы прэміі “За духоўнае адраджэнне”, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: “Наша памяць — гарантыя міру ў будучыні”. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што патрыятызм і духоўнасць — паняцці непадзельныя, бо ўсё найлепшае, што ёсць у жыцці, пачынаецца з любові — да родных і блізкіх, малой радзімы, Айчыны. Далей..

У Белдзяржфілармоніі 10 лютага прагучыць канцэрт "Поры года". Далей..

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь па 18 лютага праходзіць выстава-прэзентацыя "Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага". Далей..

З дакладам аб выніках работы камісіі ў 2023 годзе выступіў намеснік міністра культуры Сяргей Саракач. Ён адзначыў, што дзейнасць органа наладжана на падставе палажэння, створанага Міністэрствам культуры і зацверджанага пастановай Савета Міністраў № 904 ад 22 снежня 2022 года. Гэтае палажэнне з’явілася ў выніку выканання даручэнняў Урада, рэалізацыі прапаноў Генеральнай пракуратуры і карпатлівай працы ўсіх зацікаўленых. Дакумент замацаваў паўнамоцтвы, рэгламент работы камісіі, парадак правядзення і перыядычнасць яе пасяджэнняў, функцыі экспертнай групы і сакратарыята. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 10 лютага на мерапрыемства "Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту". Пачатак а 14-й гадзіне. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч правядзе асабісты прыём грамадзян 7 лютага ў Міністэрстве культуры. Далей..

Пераможцам трэцяга сезона тэлевізійнага вакальнага праекта “Фактар.by” стаў Данііл Савеня. Срэбра атрымаў Аляксей Будзько — падапечны Вольгі Бузавай. Трэцяе месца заняла Маргарыта Шыбаева з каманды Руслана Аляхно. Далей..

Сёння ў прэс-клубе рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" адбылася відэаканферэнцыя на тэму "Культура – знак якасці менталітэту нацыі" (Аб Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады). Далей..
Прэзентацыяй творчага набытку паўночнага рэгіёна пачынаецца фінальны этап фестывалю “Беларусь — мая песня”. Першы канцэрт адбудзецца сёння ў Палацы Рэспублікі. Далей..

Прэзентацыяй творчага набытку паўночнага рэгіёна пачынаецца фінальны этап фестывалю “Беларусь — мая песня”. Першы канцэрт адбудзецца сёння ў Палацы Рэспублікі. Далей..

Данесці да гледача хараство роднай зямлі — такая мэта ў жывапісца Івана Козела. Вучань славутых айчынных мастакоў атрымаў выдатныя акадэмічныя веды і насуперак модным павевам назаўсёды застаўся адданы традыцыям. Але ж яго палотны самабытныя і арыгінальныя. У іх заўважнае адметнае бачанне беларускай зямлі. Пераканацца ў гэтым можна на персанальнай выставе, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..