Доля ўласных сродкаў у агульным аб'ёме фінансавання Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы летась склала амаль 50%. Як калектыву ўдалося дасягнуць такога паказчыка? Станоўчы вопыт быў разгледжаны на выніковай калегіі Міністэрства культуры. Далей..
Пытанні работы тэатральна-відовішчных арганізацый ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла 28 лістапада на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне. Далей..
Выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры, што адбылося на гэтым тыдні, было прысвечана выкананню Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ды работ па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і капітальным рамонце на аб’ектах культуры, якія фінансуюцца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Далей..
У першы дзень кастрычніка пачало дзейнічаць палажэнне аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці, зацверджанае Указам Прэзідэнта. Новаўвядзенні паспрыяюць развіццю традыцый і іх перадачы нашчадкам. Якія навацыі прадугледжаны дакументам? Аб гэтым у прэс-клубе “Культура і Мастацтва” распавяла намеснік дырэктара Дэпартамента па развіцці прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак. Далей..
Сучасная поліканфесійная Беларусь — прыклад мірнага суіснавання розных культурных пластоў у межах адзінай краіны. На агульнай дабратворнай справе — забеспячэнні рэлігійнай згоды — засяроджаны сілы кіраўніцтва дзяржавы, грамадскіх аб’яднанняў і творчых калектываў. Чарговы раз міжканфесійныя адносіны разглядаліся на канферэнцыі “Беларусь шматаблічная: узаемадзеянне культур і рэлігій”, якая адбылася 22 жніўня ў Доме прэсы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі прадстаўнікі апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, а таксама старшыні грамадскіх аб’яднанняў. Далей..
Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы культуры былі разгледжаны падчас выязной калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла ў Маладзечне. Далей..
Блізіцца ўступная кампанія — напружаная пара не толькі для абітурыентаў, але і для навучальных устаноў. Для апошніх гэта час руплівай працы па прыцягненні найлепшых прадстаўнікоў творчай моладзі. “К” даведалася, як каледжы, універсітэты і акадэміі сферы культуры прывабліваюць тых, хто мусіць працягнуць справу старэйшага пакалення. Далей..
Пастанова Міністэрства культуры № 22 ад 7.03.2024 “Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак” уступіла ў сілу 27 сакавіка. Нарматыўным прававым актам устаноўлена: з 1 студзеня гэтага года помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку. Падрабязней аб дакуменце распавядае намеснік міністра культуры Сяргей Саракач. Далей..
“Што мы можам зрабіць, каб бібліятэка была прывабнай для моладзі?” — Таццяна Маляўка пачала ліст з пытання. Праблема зачапіла — і мы паглыбіліся ў аповед загадчыцы аддзела Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава. Далей..
Да заканчэння прыёму заявак на конкурс сцэнарыяў, які аб'явіла ў студзені Міністэрства культуры, застаецца некалькі дзён. Аднак у многіх аўтараўпачаткоўцаў нюансы кінадраматургічнай працы выклікаюць пытанні. Як выбраць цікавую тэму? Ці трэба задумвацца аб бюджэце фільма на этапе напісання гісторыі? “К” сустрэлася з вядучым рэдактарам студыі ігравых фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Таццянай Команавай, каб праліць святло на справу сцэнарыста. Далей..
У кінапракаце павялічыцца доля айчынных фільмаў, у тэатрах стане больш спектакляў па творах беларускіх аўтараў. Што яшчэ чакае нашу сферу, якім будзе творчае асяроддзе і як гэта паўплывае на соцыум? Уступіла ў сілу Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады. Далей..
У этнаграфічным комплексе гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” ідзе рамонт. Назіраючы, як рабочыя шчыруюць на рыштаваннях, замяняюць пачарнелыя дошчачкі на свежую залацістую дранку — літаральна сёлетнюю, міжволі задумваешся пра вечнае і часовае. Дакладней, пра тое, што ж з’яўляецца самым важным у захаванні спадчыны. І ў выніку прыходзіш да высновы: пытанне гэта складанае — як той казаў, дыялектычнае. Далей..
Эпоха высокіх тэхналогій дапамагае атрымліваць асалоду ад жыцця, не выходзячы з дому: нам даступныя анлайн-пакупкі, дастаўка ежы, нават творы сусветнага мастацтва можна ўбачыць, седзячы за камп’ютарам. Прагрэс не абмінуў і кінематограф. Далей..
У наступным годзе знакаміты сваімі мастамі горад прымае абласныя Дажынкі. Традыцыйна з такой нагоды плануюць не толькі шырокую культурную праграму, але і добраўпарадкаванне шэрагу аб'ектаў, якія фарміруюць аблічча населенага пункта. Галоўным з іх, безумоўна, стане будынак, у якім размяшчаюцца Мастоўскі раённы цэнтр культуры, Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў, Мастоўскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр, аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. Далей..
Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга адказала на найчасцей задаваныя пытанні аб нарматыўным дакуменце, змест і практыка прымянення якога хвалююць сёння арганізатараў і ўдзельнікаў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Далей..
“Кнігі вучаць”. “Кніга — найлепшы падарунак!” Такія знаёмыя і, здавалася б, неаспрэчныя выказванні. А калі разабраца?... Гартаючы стужку навін адной з сацыяльных сетак, натрапіла на пост расійскага выдавецтва. У допісе прапаноўвалася выказацца наконт навучальнай і выхаваўчай ролі дзіцячай кнігі.Тэма для гэтай установы актуальная, бо практычна ўвесь яе асартымент — выданні для юных чытачоў. Гутарка, зразумела, вялася пра белетрыстыку. Нагодай для публікацыі сталі папулярныя ў расійскім дзіцячым літаратурным асяроддзі меркаванні аўтараў, што іх творы не адукоўваюць. Аказваецца, некаторыя пісьменнікі не пагаджаюцца з крытыкамі і нават крыўдзяцца, спрачаюцца, калі тыя кажуць,што выданне нечаму вучыць. А я ніколі нікому не прэзентавала кніг — каб пазбегнуць жатаў кшталту “Што яшчэ можа падарыць бібліятэкар?”. Хоць не аднойчы знаёмыя прасілі парэкамендаваць што-небудзь запатрабаванае ў сучасных дзяцей. Далей..
Сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. У юбілейную дату дарэчы будзе абмеркаваць ушанаванне памяці пісьменніка. Яго імем названы вуліцы, ён увекавечаны помнікам у цэнтры Мінска ды мемарыяльнымі дошкамі ў Беларусі і за мяжой. Ці належная ўвага нададзена класіку ў музейнай галіне? Далей..
Як завабіць у музей юных наведвальнікаў і зрабіць іх візіт запамінальным ды эфектыўным? Шукаем адказы ў досведзе айчынных устаноў культуры. Далей..
Аб праектах я трошкі пазней. Я спачатку — пра вочы. На нейкім семінары — канцэрт у сельскім клубе. Дудары, скрыпалі, цымбалісты… І раптам заўважаю незвычайнае святло ў вачах адчайнага музыканта. Гэтае святло грэе і натхняе сэрца, якое прагне гармоніі. А за гармонію ў гэтага чалавека адказвае гармонік. Што ён вытвараў з ім на сцэне! Далей..
Вядома, тэатр — старажытнае мастацтва. Але ж з часоў антычнасці свет вельмі змяніўся. Што цяпер прываблівае гледача і чаго чакаць ад служак Мельпамены ў будучыні? Сваімі меркаваннямі падзяліліся чытачы "К". Далей..
Праваслаўная царква лічыць нараджэнне Ісуса Хрыста найвялікшай падзеяй у гісторыі чалавецтва. У перыяд падрыхтоўкі да свята, нягледзячы на тое, што пост яшчэ працягваецца, у храмах пачынаюць усё часцей гучаць вясёлыя спевы, ззяюць упрыгожаныя ялінкі. Вернікі напярэдадні Раства імкнуцца прайсці таінствы споведзі і прычасця, каб быць гатовымі да свята не толькі целам, але і духам. У Доме прэсы 3 студзеня адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная традыцыям святкавання праваслаўнымі дня Хрыстовага нараджэння ў Беларусі, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі духавенства і супрацоўнікі Міністэрства культуры. Далей..