
У свой стагадовы юбілей нацыянальны кінематограф не стаіць на месцы: папаўняецца скарбонка прэм’ер, развіваецца супрацоўніцтва з іншымі краінамі. Далей..

Работа са зваротамі грамадзян — адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўсёй сістэмы дзяржкіравання Рэспублікі Беларусь. Яна забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў людзей, садзейнічае павышэнню якасці іх жыцця і стварэнню ўмоў для развіцця. Аб тым, як арганізавана гэта праца ў Міністэрстве культуры, “К” гутарыць з начальнікам аддзела арганізацыйнай работы і дакументаабароту Аленай Быкавай. Далей..

Генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Анастасія Сарасека стала лаўрэатам Міжнароднай прафесійнай цыркавой прэміі “Прызнанне” ў намінацыі “Міжнародны партнёр года”. Далей..

Якім чынам зберагчы традыцыю ў вёсцы і чаму прысутнасць гасцей з горада не заўсёды на карысць унікальнай спадчыне? Аб ахове нематэрыяльных культурных каштоўнасцей на прыкладзе вясновага абраду “Юраўскі карагод” у Жыткавіцкім раёне паразважалі ўдзельнікі адмысловага круглага стала. Далей..

ХVІІ фестываль “Моладзь — за Саюзную дзяржаву” пройдзе з 11 па 15 верасня ў Смаленску. Адной з самых яркіх падзей маштабнага творчага і адукацыйнага форуму стане конкурс выканаўцаў моладзевай песні, на якім сустрэнуцца юныя таленты з Беларусі і Расіі. Хто прадставіць нашу краіну на вакальным спаборніцтве? Далей..

Выстава "Выяўленчае мастацтва Мардовіі" будзе працаваць з 28 жніўня па 29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..

Сяргей Гарбачоў кіруе аддзелам культуры Аршанскага райвыканкама сёмы год. Ён лепей за іншых ведае мясцовыя асаблівасці галіны. Калі ездзіш па раёне і размаўляеш з рупліўцамі нашай сферы, рана ці позна яны згадваюць Сяргея Дзмітрыевіча і расказваюць, як калісьці ён дапамог вырашыць нейкую вытворчую праблему. У тым, што гэты чалавек неабыякава ставіцца да даручанай справы, мы пераканаліся і ў час асабістай гутаркі. Далей..

Працягваем праект “Векапомнае праз кінакадр”, прысвечаны 100-годдзю айчыннага кінематографа і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно — філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, ён расказвае аб знакавых ваенных стужках “Беларусьфільма”. Далей..

Мы працягваем знаёміць чытачоў з гісторыяй адной з самых таямнічых опер, якая яшчэ вельмі доўгі час будзе цікавіць даследчыкаў. Далей..
Мы працягваем знаёміць чытачоў з гісторыяй адной з самых таямнічых опер, якая яшчэ вельмі доўгі час будзе цікавіць даследчыкаў. Далей..

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрыліся тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі, якая распавядае пра беларускае пісьменства ХІ—ХІХ стагоддзяў. Далей..

Цікавасць да народных харавых спеваў з’явілася ў 20-гадовай Ірыны Грыпіч яшчэ ў дзяцінстве. Азы яна спасцігала ў Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы, а цяпер адточвае майстэрства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Летась дзяўчына атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Спадчына. Салісты” на творчым радыёконкурсе “Маладыя таленты Беларусі”, а пазней была адзначана спецыяльнай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра захапленне народнай музыкай і шлях на вялікую сцэну Ірына расказала ў інтэрв’ю “К”. Далей..

Выстава "І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 23 жніўня па 6 кастрычніка. Далей..

Больш за 70 разнастайных мерапрыемства — праграма Дня беларускага пісьменства абяцае быць яскравай і насычанай. Урачыстасці разгорнуцца ў Івацэвічах з 31 жніўня па 1 верасня. Далей..

Кавальская і ганчарная справа, мастацкая апрацоўка дрэва, каменю. Хто такі рамеснік і што ён можа вырабляць? Адказ на пытанне — у дакуменце, які Прэзідэнт падпісаў 21 жніўня. Далей..

Развіццё адносін з Кітаем — важны напрамак знешняй палітыкі Беларусі. Нароўні з супрацоўніцтвам у палітычнай, эканамічнай і навуковай сферах, актыўна шырыцца культурны дыялог між нашымі краінамі. Новым крокам стане сумесная праца над ігравой стужкай “На векі вечныя”. Далей..

Больш за 20 гадоў Ірына Казімірская кіруе ўзорным харэаграфічным ансамблем “Сузор’е” Бялыніцкага раённага цэнтра культуры. За гэты час балетмайстар вынайшла адметны творчы стыль і педагагічную стратэгію. Як вынік — заззялі дзясяткі зорачак, апантаных танцавальным мастацтвам. Далей..
Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры праходзіць сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі. На парадку дня — арганізацыя працы музеяў і рэспубліканскага рэстаўрацыйнага цэнтра, меры па павышэнні ўласных даходаў і заработнай платы, выкананне паказчыкаў у музеях Віцебшчыны, дзейнасць Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея па развіцці музейнай справы ў рэгіёне. Далей..

Выстава “Памяць пакаленняў”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, дзейнічае ў Музеі гісторыі горада Мінска. Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Дзяржаўным музеем гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Далей..

На працягу трох месяцаў — з 26 сакавіка па 25 чэрвеня — у Беларусі праходзіла агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам”, прымеркаваная да святкавання 80-й гадавіны вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатары маштабнага праекта, які ахапіў усе рэгіёны краіны, — Міністэрства культуры і Маладзёжны тэатр эстрады. Удзельнікі наведалі дзясяткі населеных пунктаў, дзе правялі 38 дыялогавых пляцовак. Далей..

Адкрытыя дзіцячыя Дэльфійскія гульні дзяржаў — удзельніц СНД пройдуць з 30 верасня па 5 кастрычніка ў Бішкеку. Беларусь прадставіць сваю каманду. Адбор чальцоў быў арганізаваны ў розных намінацыях. З некаторымі канкурсантамі мы пазнаёміліся ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе кампетэнтная камісія праводзіла праслухоўванне юных скрыпачоў, піяністаў, спевакоўнароднікаў і выканаўцаў эстрадных песень. Далей..

Гісторыя народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька” з Глускага раёна налічвае ўжо паўстагоддзя. У рэпертуары калектыву — старажытныя беларускія песні, кампазіцыі ў апрацоўках сучасных музыкантаў. Чым сёння жыве гурт, расказала кіраўніца Алена Матусевіч. Далей..

Распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Вялікая група навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўзнагароджана прэміямі. Кіраўнік установы Наталля Кароціна пракаментавала поспех выхаванцаў і іх педагогаў. Далей..

Працягваем раскрываць сакрэты, бадай, самай таямнічай гісторыі беларускага музыказнаўства. Ці пашанцуе нам рашыць задачу з усімі невядомымі? Далей..

Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Настасся Некрашэвіч з дзяцінства выяўляла сябе рознабаковай асобай: актыўна займалася спортам і брала ўрокі фартэпіяна. І цяпер дваццацігадовая ўраджэнка Гомеля развіваецца адразу ў некалькіх кірунках. Яна заваёўвае ганаровыя месцы на музычных спаборніцтвах і конкурсах прыгажосці. Дзякуючы працавітасці дзяўчына адзначана прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Далей..

У снежні наш кінематограф адзначыць векавы юбілей. Да гадавіны “Беларусьфільм” рыхтуе цыкл дакументальных стужак пра знакавыя старонкі айчыннага экраннага летапісу: ад першых кінатэатраў да дыяментаў “Залатой калекцыі”. Далей..

Сталічны кінатэатр “Перамога” зноў адкрыты для наведвальнікаў. Зараз ён працуе ў тэставым рэжыме, а неўзабаве тут пачнуцца пастаянныя сеансы. Далей..

Пра гарадскі пасёлак Поразава на Свіслаччыне шмат хто чуў праз банкуху — старадаўні кандытарскі выраб, падобны на літоўскі шакоціс і польскі сэнкач. Традыцыя прыгатавання гэтага ласунку ўнесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Беларусі. Але не толькі кулінарнымі традыцыямі багатае мястэчка. Яно здаўна славілася ўнікальнымі глінянымі вырабамі. Далей..

Баль “Бібліятэчнае лета” ўпершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ён сабраў усіх, хто любіць музыку і кнігі, танцы і прыгожыя ўборы. Далей..

Летась Міністэрства культуры Беларусі аднавіла традыцыю правядзення летніх канцэртаў у гарадскім садзе — выступленняў выхаднога дня калектываў і выканаўцаў мастацкай творчасці на адкрытых пляцоўках у абласных і буйных раённых гарадах. У сталіцы месцам прыцягнення стаў Аляксандраўскі сквер. А ў Брэсце традыцыйна лідзіруе па колькасці выступленняў вуліца Савецкая, дзе ўжо не адзін сезон радуе публіку абласны канцэртны аркестр духавой і эстраднай музыкі. Далей..