
Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь разгледзела стан працы па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме ведамства ў 2024 годзе і задачы на 2025-ы. Далей..

У Міністэрстве культуры раскрылі дэталі XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Далей..

Арына Чырыца — стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, прызёр шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — распавядае пра шлях у прафесію і сакрэты поспеху. Далей..

У міжнародных конкурсах “Славянскага базару ў Віцебску” нашу краіну прадставяць 19-гадовая Валерыя Бернатовіч і 12-гадовая Амалія Сухан. Гэта вынік фінальных праслухоўванняў 15 сакавіка ў сёлетняй культурнай сталіцы — горадзе Іванава на Брэстчыне. Далей..

Статус культурнай сталіцы Беларусі сёлета мае горад Іванава. Ганаровы тытул не толькі падкрэслівае багатую спадчыну мясцовасці, але і дае новы імпульс развіццю творчых ініцыятыў. Эстрадна-джазавы ансамбль Minimal Groove Band, які дзейнічае пры раённым Цэнтры культуры і народных традыцый, — адзін з яскравых прадстаўнікоў музычнай супольнасці рэгіёна. Аб здабытках і планах калектыву распавёў яго кіраўнік Яўген Шыршоў. Далей..

Доля ўласных сродкаў у агульным аб'ёме фінансавання Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы летась склала амаль 50%. Як калектыву ўдалося дасягнуць такога паказчыка? Станоўчы вопыт быў разгледжаны на выніковай калегіі Міністэрства культуры. Далей..

Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры сёлета атрымала Елізавета Пастушэнка — мастак-графік, загадчыца падрыхтоўчага аддзялення і дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

Зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

ХХХII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш разгарнулася ў беларускай сталіцы з 12 да 16 сакавіка. Далей..

Працягваем знаёміцца з гісторыяй роду, які пакінуў важкі след у гісторыі нашай краіны. Сёння вяртаем з забыцця імя графіка Міхала Чарноўскага, знаўцу Віленскай мастацкай школы. Далей..

Майстар Мастоўскага цэнтра рамёстваў Вольга Вайтовіч займаецца адраджэннем тэхналогіі спіральнага пляцення з травы. Яе работы разам з іншымі здабыткамі ўмельцаў Гродзеншчыны выклікалі вялікую цікавасць наведвальнікаў выставы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва “Дыханне часу. Саюз рамёстваў” у Маскве. Экспазіцыя разгарнулася ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі напрыканцы лютага. Далей..

Аляксандр Лукашэнка заступіў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цырымонія інаўгурацыі прайшла 25 сакавіка ў Палацы Незалежнасці. Далей..

Дыяна Касцюк, студэнтка чацвёртага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уганараваная стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сярод прафесійных інтарэсаў дзяўчыны прыкметна вылучаюцца fashion-дызайн і разьба па дрэве. Унікальны тандэм — сакрэт поспеху юнага творцы? Далей..

Вайна, дзяцінства, юнацтва, каханне, праца, спорт — тэмы, што хвалявалі папярэдняе пакаленне творцаў, актуальныя і сёння. Скульптуры з фонду Беларускага саюза мастакоў прадэманстравала выстава “Архіў”. Далей..

Агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам” крочыць па краіне. Яе новы этап праходзіць пад лозунгам “Слава Пераможцам!”. Далей..

На цырымонію заступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі было запрошана больш за 1100 чалавек. Сярод іх — прадстаўнікі сферы культуры на чале з міністрам, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Русланам Чарнецкім. Далей..

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Сямёнава генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Далей..

Ансамбль народных інструментаў “Каралі” — адзін з вядучых калектываў Барысаўскага раёна. Велізарная працаздольнасць, высокі прафесіяналізм і нязменная любоў да мастацтва — такую славу здабыло творчае аб'яднанне за свой дваццацігадовы шлях. Далей..

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр пачаў новы праект – выключна музычны. І вылучыў для гэтага фае другога паверха, што стала канцэртнай залай. А на сцэне ўсё часцей здараюцца гастрольныя паказы, у тым ліку расійскія. Далей..

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, доктар мастацтвазнаўства Кацярына Дулава ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Пра здабыткі, клопаты і бліжэйшыя планы — у расповедзе кіраўніка праслаўленага калектыву. Далей..

Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Інаўгурацыя адбылася ў Зале ўрачыстых цырымоній — самай вялікай у Палацы Незалежнасці. Далей..

Знакавая для ўсёй нашай сферы падзея — выніковая калегія Міністэрства культуры — адбылася 28 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

IV Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс” стартуе ў Мінску 25 красавіка. Далей..

Кінаканцэрт “Рэквіем. Каб памяталі...” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Тэатр-студыя кінаакцёра” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” прэзентавалі 21 сакавіка на сцэне Старадарожскага раённага цэнтра культуры і адпачынку. Мерапрыемства прайшло у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная карта”, ініцыяванай Міністэрствам культуры. Далей..

Неўзабаве ў Беларусі разгорнецца месячнік добраўпарадкавання. Па традыцыі ён аб'яднае людзей самых розных прафесій і ўзростаў у памкненні зрабіць нашу краіну яшчэ больш чыстай, прыгожай, квітучай. Заўсёднікам суботнікаў з’яўляецца і Прэзідэнт. Толькі на будаўніцтве комплексу “Мінск-Арэна” Аляксандр Лукашэнка шчыраваў двойчы. Далей..

Рэтраспектыва легенды беларускай фатаграфіі Віктара Бутры ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў мае назву “Эфект назіральніка”. Гэты навуковы тэрмін адлюстроўвае цікавую амбівалентнасць: з аднаго боку, назіральнік — той, хто апрыёры не ўмешваецца ў падзеі, з другога — ужо сама яго прысутнасць нейкім чынам на тыя падзеі ўплывае. Менавіта ў статусе назіральніка бачыць сябе аўтар выставы:“Праз пасрэдніцтва фота я збіраю матэрыял для тых, хто можа яго даследаваць”. Каго ён меў на ўвазе ў гэтай загадкавай фармулёўцы? Напэўна, кожнага, хто прыйдзе ў залы НЦСМ, каб пазнаёміцца з творчым наробкам фатографа, які ніколі не імкнуўся браць на сябе шмат увагі. Далей..

Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — адзін з самых маладых у Беларусі: адкрыты ў жніўні 2015 года. Але за час свайго існавання калектыў здолеў правесці плённую працу па камплектаванні больш за 20 музейных калекцый, зборы і навуковай апрацоўцы амаль 2,4 тысячы прадметаў асноўнага фонду. Штогод установа абслугоўвае больш за 7000 наведвальнікаў. Толькі летась тут пабывала 65 экскурсійных груп з розных куткоў краіны. Далей..

Па бацькоўскай лініі ці па матчынай беларусам перадаецца гэты ген, але ў нас у крыві нянавісць да вайны. І думка аб яе недапушчальнасці пераходзіць з пакалення ў пакаленне: канцэрт-спектакль “Лінія памяці. Код вайны” аб’яднаў пачаткоўцаў і дасведчаных творцаў у памкненні захаваць мір. Далей..

Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Далей..

У культурнай палітры Гомельшчыны заслужаны аматарскі калектыў народных інструментаў “Быліна” займае асаблівае месца. Чым ён адметны? Пра творчы шлях і перспектывы ансамбля распавёў яго кіраўнік Аляксандр Склема. Далей..