31 кастрычніка ў 18:00 у Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця ХХХІ Мінскага міжнароднага фестывалю "Лістапад".

А перад яе пачаткам, у 17:00, гледачы змогуць стаць сведкамі трыумфальнага выхаду на чырвоную дарожку зорных гасцей.
Чакаецца, што мы ўбачым Аляксандра Адабаш'яна, Валерыю Арланаву, Уладзіміра Гасцюхіна, Уладзіміра Граматыкава, Паліну Гухман, Аляксандра Яфрэмава, Фабіа Маса, Валянціну Цялічкіну, Алену Тураву, Марыю Шукшыну, Рустама Сагдулаева і многіх іншых зорных прадстаўнікоў сусветнай кінаіндустрыі.

Акрамя таго, арганізатары абяцаюць: рыхтуюцца яскравыя сюрпрызы!
Крыніца: Тэлеграм-канал Кинофестиваль "Лiстапад"
kultura-info.by