Узнагароды — найлепшым!

Апублiкавана: 03 лiстапада 2025 Стужка Афіцыйна Мінск Соцыум

Аўтар: Аўтары

Ушанаванне навучэнцаў і студэнтаў — пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі — прайшло сёння, 3 лістапада, у Зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічалі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, старшыні спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі.

 

Ганаровымі гасцямі былі педагогі, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адоранай і таленавітай моладзі, члены саветаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

— Сёння знамянальны дзень для ўсёй краіны. Таму што вашыя дасягненні — гэта і наш гонар, — звярнуўся да ўзнагароджаных Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі. — Вы наша будучыня! Дзякуй вам за працу, за тое, што ўслаўляеце нашу краіну.

Руслан Іосіфавіч таксама асабліва падкрэсліў вялікую ролю педагогаў і ўручыў Пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі аб прысуджэнні ўзнагароджання "За ўклад у выхаванне таленавітай маладзі" педагагічным работнікам, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў з ліку таленавітай моладзі.

kultura-info.by