Актуальным пытаннем для нашай сферы застаецца пераход тэатраў на парытэтную сістэму фінансавання. Адмысловыя змяненні зацверджаны ўказам Прэзідэнта ў жніўні мінулага года. “К” даведалася, як рэгіянальныя калектывы ўкараняюць гэтыя навацыі. Далей..
Жыць музыкай і дзяліцца прыгожым з навакольнымі — менавіта такую мэту ставіць перад сабой вакалістка Анастасія Кавальчук. У творчай скарбонцы 19-гадовай гамяльчанкі больш за 100 перамог у конкурсах рознага ўзроўню. Дзяўчына двойчы ўдастойвалася стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Якой была гісторыя знаёмства нашай гераіні са светам гукаў ды нот і што дапамагае ёй увасабляць мару? Далей..
Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці сёлета адзначае 85-гадовы юбілей. І ўвесь гэты час выконвае місію захавальніка традыцыйнай народнай культуры краю. Пра яго самабытнасць і мясцовыя творчыя брэнды расказала дырэктар установы Наталля Сафрановіч. Далей..
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшая нацыянальная скарбніца помнікаў ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь перыяду Вялікай Айчыннай. Гэты год для ўстановы азнаменаваны адразу дзвюма знакавымі юбілейнымі датамі: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзе адкрыцця першай экспазіцыі, якое будзе адзначацца 22 кастрычніка. Адпаведна гэтаму выбудаваны план працы музея. Далей..
Дні беларускага кіно прайшлі ў Новасібірскай вобласці з 23 па 26 красавіка. Расійскім гледачам прэзентавалі як золата “Беларусьфільма”, так і яго навінкі. Галоўнай пляцоўкай мерапрыемства стаў Цэнтр культуры і адпачынку “Перамога”. Далей..
8 чэрвеня ў рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае на VІІІ Абласны фестываль кнігі "Гарадзенскі ЛітФэст". Далей..
Ужо 35 гадоў “Сівінка” годна нясе званне “Народны аматарскі калектыў”. Чым адметны юбіляр і як ён крочыць да мары? Адказы на пытанні — у размове з кіраўніком хору Аленай Самонавай. У 1982-м пры Палацы культуры “Тэкстыльшчык” (сучасная назва — Палац культуры Баранавічаў. — Заўв. рэд.) быў заснаваны клуб ветэранаў вайны і працы, які аб’яднаў удзельнікаў добрай музыкай. Выкананне кампазіцый часоў Вялікай Айчыннай і беларускіх народных песень стала асноўным відам творчасці клуба. А праз год калектыў атрымаў сучасную назву — “Сівінка”. Далей..
Культурныя мерапрыемствы да 80-годдзя вызвалення Беларусі праходзяць не толькі на сцэнах, але і проста на гарадскіх вуліцах. У рамках акцыі“З песняй да Перамогі” ладзіцца патрыятычны флэшмоб “Кацюша”: моладзь выконвае кампазіцыі ваенных гадоў. Далей..
XXIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2024" адбудзецца з 14 па 15 чэрвеня. Далей..
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 8 чэрвеня на фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Над Менкай". Далей..
Ансамбль народнай песні і танца "Варонежскія дзяўчаты" выступіць 11 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі. Далей..
Чаму так важна зберагаць помнікі гісторыі і архітэктуры? Як культурная спадчына спрыяе развіццю краіны і грамадства? Што робіцца для захавання славутых мясцін? Гэтыя ды іншыя актуальныя пытанні абмеркавалі адмыслоўцы падчас рэспубліканскага семінара. Далей..
Штогод 1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. У нашай краіне да маленькіх грамадзян асаблівае стаўленне. І першы дзень лета традыцыйна ператвараецца ў свята дзяцінства, падчас якога ладзіцца шмат цікавых праграм. Што падрыхтавалі ўстановы культуры для юных наведвальнікаў сёлета? Вось прыклады яскравых падзей. Далей..
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” збярэ выбітныя калектывы з Беларусі і замежжа. Карагод яркіх мерапрыемстваў разгорнецца з 31 мая па 2 чэрвеня. Далей..
Фестываль “Беларусь — мая песня” працягваецца. Сёння, 31 мая, у Палацы Рэспублікі пройдзе гала-канцэрт мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці. Далей..
Валейбол, настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос... У праграме Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры, якая разгарнулася з 31 мая па 2 чэрвеня ў Мінскім раёне, — дзевяць відаў спорту. А яшчэ — кінасеансы. Далей..
Мастацкія прысвячэнні 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рыхтуюць амаль усе творчыя калектывы. Не мог абмінуць знакавую дату і Вялікі тэатр Беларусі. У чэрвені трупа прэзентуе маштабную вакальна-харэаграфічную пастаноўку “Патэтычны дзённік памяці”. Далей..
У заслужаным аматарскім калектыве тэатры эстрады “Кропелька” займаюцца 80 хлопчыкаў і дзяўчынак. Такой колькасцю ўдзельнікаў можа пахваліцца не кожны сталічны ансамбль. А “Кропелька” знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзе складана ладзіць кастынгі ды шукаць новых артыстаў. Што на працягу 30 гадоў робіць калектыў папулярным сярод моладзі — і не толькі аграгарадка Мір на Баранавіччыне, але нават раённага цэнтра? Пра гэта распавяла кіраўнік “Кропелькі” Ларыса Довят. Далей..
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі — чарговая “Мінская вясна”. Сёлета гэты фестываль праходзіць у 39-ы раз і, як заўжды, уключае шмат цікавінак. Сярод іх аўтарская вечарына кампазітара Вячаслава Кузняцова — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі. Імпрэзу зладзіў ансамбль салістаў “Класік-Авангард” у рамках цыкла канцэртаў “Ад вытокаў да сучаснасці”, прысвечанага музыцы айчынных творцаў. Далей..
Першую ў гэтым сезоне краязнаўчую вандроўку мы прысвяцілі Вілейшчыне. Сёння шлях ляжыць у старадаўняе мястэчка Куранец, якое налета адзначыць 670-годдзе. Далей..
Галіна культуры сёння працуе на захаванне самабытнасці і гістарычнай памяці нашага народа. Такія задачы рэалізоўваюцца прадстаўнікамі розных відаў мастацтва. Для Беларускага саюза кампазітараў папулярызацыя айчыннай музыкі — адзін з прыярытэтаў нароўні з падтрымкай творцаў і павышэннем іх майстэрства. Старшыня грамадскага аб’яднання Алена Атрашкевіч падзялілася думкамі па актуальных пытаннях сферы. Далей..
Шэфская творчая акцыя “Баявая агітбрыгада” стартавала ў красавіку — і з таго часу артысты Белдзяржфілармоніі, а таксама прафесійныя і аматарскія калектывы выступілі з канцэртамі, арганізавалі тэматычныя лекторыі і кінапаказы ў многіх воінскіх часцях па ўсёй краіне. Далей..
Стартавалі Дні культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Праграмы вядучых культурных устаноў рэгіёна прадстаўлены на розных пляцоўках у Мінску. Далей..
З надыходам вясны ў Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася часовая экспазіцыя “Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары”, зладжаная сумесна з Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту. Выстава знаёміць з гісторыяй вясельнай культуры і моды, а таксама сімволікай і сакральным зместам традыцыйных шлюбных абрадаў. Далей..
У філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея "Мастацкі музей" з 24 мая па 14 чэрвеня будзе працаваць выстава "Мастакі пра Вялікую Айчынную вайну". Далей..
Лейтматывам творчага жыцця сёлета стала дата, святая для кожнага жыхара нашай краіны. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымеркавана нямала маштабных праектаў. Пра найбольш значныя расказала начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга падчас відэаканферэнцыі ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва”. Далей..
Кожны малады талент — неагранены алмаз, які належыць разглядзець і вылучыць з непрыкметнай руды. Задаткі можа заўважыць толькі сапраўдны майстар з вялікім вопытам ды інтуіцыяй. Бывае, каб раскрыць здольнасці, патрабуецца час. Здараецца, іх бачна здалёк. Далей..
24 і 25 мая Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь сумесна з Новасібірскім дзяржаўным краязнаўчым музеем прадставяць імерсіўны выставачны праект "Дзеці неба". Далей..
Мерапрыемства "Вечары ў Соф'і Гальшанскай" адбудзецца 25 мая на Ашмяншчыне. Далей..
Установы культуры прыкладаюць нямала намаганняў, каб перадаць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну дзецям і моладзі. Адмыслова для юнай аўдыторыі распрацоўваюцца новыя праекты, што дазваляюць заглыбіцца ў мінулае і вынесці з тых трагічных і гераічных падзей урокі для будучыні. Далей..