Першая / Раздзел – Стужка

Фестываль "Кліч Палесся"

Апублiкавана: 01 жнiўня 2024 Стужка Традыцыі Гомель і вобласць

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе 17 жніўня. Далей..

Выстава "Посцілкі+"

Апублiкавана: 31 лiпеня 2024 Стужка Народная творчасць Мінск

У межах праекта "Традыцыі і сучаснасць" у мастацкай галерэі "Цэнтр" Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці з 31 ліпеня па 15 верасня будзе працаваць выстава "Посцілкі+". Далей..

Дом, у якім жыве памяць

Апублiкавана: 31 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск Дата

Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-годдзе. Да юбілею прымеркавана тэматычная выстава “Купалаў дом — 80!”. Далей..

Летапіс няскоранага краю

Яшчэ да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў народныя мсціўцы выгналі ворага з некаторых раёнаў рэспублікі. Адной з першых увосень 1941 года ўзнікла Акцябрска-Любанская партызанская зона на поўдні Мінскай і на поўначы Палескай абласцей. Пазней яна разраслася да магутнага партызанскага краю, дзе захоўвалася савецкая ўлада. Далей..

Месца добрых сустрэч

Сапраўдным сэрцам асветніцтва стала Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка. За працяглы час існавання ўстановы змяніліся тэхналогіі, формы працы. Ранейшымі засталіся высакародныя мэты кніжніцы — рабіць веды даступнымі для кожнага, служыць духоўнаму росту людзей. Далей..

Ку­ха­ны і Раг­ва­ло­даў ка­мень

Усё вялікае пачынаецца з малога. Гэта аксіёма. Таму нядзіўна, што патрыятызм паходзіць з самых, здаецца, дробных дэталей, якія памяць зберагае з ранняга дзяцінства. Тое могуць быць сямейныя звычаі, пачутыя ў маленстве паданні і нават водар страў, што гатавала маці альбо бабуля. Супрацоўнікі Лісуноўскага сельскага Дома культуры на Аршаншчыне збіраюць і захоўваюць менавіта такія каштоўныя драбніцы. Далей..

Выстава "Род Гомельскі"

Апублiкавана: 30 лiпеня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Выстава Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў "Род Гомельскі" будзе працаваць з 30 ліпеня па 25 жніўня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва). Далей..

Свята "Хрэсьбіны"

Апублiкавана: 30 лiпеня 2024 Стужка Традыцыі Мiнская вобласць

Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята "Хрэсьбіны", якое адбудзецца 3 жніўня а 13-й гадзіне. Далей..

Рахунак для падтрымкі ММКФ "Лістапад"!

Апублiкавана: 29 лiпеня 2024 Стужка Кіно Мінск

Адкрыты рахунак для падтрымкі правядзення ММКФ "Лістапад"! Далей..

Музейная скарбніца краіны

Апублiкавана: 28 лiпеня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Плошча фондасховішчаў музеяў рэспубліканскага падпарадкавання мусіць вырасці да 20 тысяч м2. Далей..

Музей для ўсіх

Апублiкавана: 28 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск Гранты

Некаторым яшчэ нядаўна былі фізічна недаступнымі такія простыя рэчы, як паход у краму, бібліятэку ці музей. Дзяржава зрабіла шмат, каб розныя людзі атрымалі аднолькавыя магчымасці. Зрабіць жыццё асоб з інваліднасцю больш якасным і насычаным імкнуцца і супрацоўнікі нашай галіны. Прыклад таму — праект “Музей навобмацак”, які за кошт гранта Прэзідэнта ў сферы культуры рэалізуе намеснік дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч. Далей..

Першыя дзіцячыя

Апублiкавана: 27 лiпеня 2024 Стужка Музыка не указан Падзеі

Першыя дзіцячыя Дэльфійскія гульні пройдуць у сталіцы Кыргызстана з 30 верасня па 5 кастрычніка. Далей..

Замак у горадзе сямі крыніц. Перспектывы для Навагрудка

Уваход на замчышча Навагрудка сёння закрыты: там вядуцца аднаўленчыя працы. Каб даведацца, як будуць выглядаць ці не самыя знакамітыя руіны Беларусі (спойлер: зусім не так, як цяпер), дадзім слова навуковаму кіраўніку рэстаўрацыі Андрэю Карпуку. Далей..

Фаніпальскія “Жэўжыкі”

Сёлета ўзорная тэатральна-гульнявая студыя “Жэўжыкі” Фаніпальскага гарадскога Дома культуры адзначае 25-годдзе. Юных артыстаў ведаюць далёка па-за Міншчынай, бо яны заўсёднікі самых розных фестываляў. Пра святы і будні выхаванцаў распавяла нязменны кіраўнік калектыву Жанна Скапавец. Далей..

Шумі, партызанская дуброва!

Апублiкавана: 26 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць

Эстафету акцыі “Партызанскі дуб”, якую Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” прымеркавала да 80-годдзя вызвалення Беларусі, пераняў Гомельскі абласны музей ваеннай славы — 25 ліпеня на сімвалічнай алеі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту з’явілася новае дрэўца. Далей..

Канцэрт "Музычны салон у Лошыцкай сядзібе. Саксафон і не толькі"

Апублiкавана: 26 лiпеня 2024 Стужка Музыка Мінск

Музей "Лошыцкая сядзіба" запрашае на канцэрт "Музычны салон у Лошыцкай сядзібе. Саксафон і не толькі", які прагучыць 24 жніўня ў 16.00. Далей..

Трыумф з другой спробы

Апублiкавана: 25 лiпеня 2024 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Квартэт Girls on fire з Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ужо з’яўляўся на старонках “Культуры”. Але сёння — новая нагода: удзельніца гурта Вераніка Высоцкая ўзяла Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Таксама на ХХIII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” яна атрымала спецыяльны прыз імя Уладзіміра Мулявіна “Крыштальная гітара”. Далей..

Як “магічнае” хобі стала любімай прафесіяй

Апублiкавана: 25 лiпеня 2024 Стужка Народная творчасць Мінск Iнтэрв'ю

Адны — маленечкія, як мезенчык, іншыя — вялізныя, у чалавечы рост.Апранутыя ў высакародны лён, у яркія ўборы. З крылцамі, без вуснаў, начыненыя духмянай травой або туга набітыя саломай. Розныя, але ўсе прыгожыя — народныя лялькі, якія вырабляе рамесніца з Барысава Таісія Дзямідчык. Далей..

Выстава "Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII–XIX стст."

Апублiкавана: 25 лiпеня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Выстава "Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII–XIX стст." будзе працаваць у Мастацкім музеі з 27 ліпеня да 13 кастрычніка. Далей..

Купальскі вянок сяброўства

Фестываль “Александрыя збірае сяброў” з маленькага ўтульнага свята ператварыўся ў падзею міжнароднага маштабу. Пятнаццаты раз аграгарадок у Шклоўскім раёне стаў месцам прыцягнення творчых людзей, сапраўдных прыхільнікаў самабытнай славянскай культуры з усёй Беларусі, іншых краін, а таксама шматлікіх турыстаў: 6—7 ліпеня тут прайшло юбілейнае рэспубліканскае свята “Купалле”. Фестываль “Александрыя збірае сяброў” наведалі больш за 96 тысяч чалавек; на святочных мерапрыемствах прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій з 30 акрэдытаваных у Беларусі замежных дзяржаў. Галоўным сімвалам свята стаў купальскі вянок, а асноўнымі тэмамі — Год якасці і 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Маштаб эмоцый, прыкладанне жарсцяў

Апублiкавана: 24 лiпеня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Пазіцыя

Колькі ўжо гадоў хаджу па мастацкіх выставах і проста дзеля цікаўнасці, і дзеля таго, каб потым падзяліцца ўражаннямі ад убачанага з чытачамі, ды ўсё не магу прызвычаіцца да адной акалічнасці: часам замест таго, каб праўдзіва інфармаваць гледача аб канцэпцыі і змесце экспазіцыі, назва ніякім чынам з імі не стасуецца. Далей..

З любоўю да роднай зямлі

Апублiкавана: 24 лiпеня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Форум патрыятычных сіл, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, аб'яднаў краіну: 20 ліпеня ў сталічным Палацы спорту сабралася каля васьмі тысяч чалавек — прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Далей..

Светлае свята сяброўства

Дзень нацыянальных культур краін — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбыўся ў ходзе XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Новы культурны форум аб'яднаў дзяржавы пад дэвізам “За мір і стварэнне — разам з ШАС!” і падкрэсліў высокі ўзровень дыялогу культур. Далей..

Іх зброяй была камера

Апублiкавана: 23 лiпеня 2024 Стужка Музеі Мінск Кінасправа

У гады Вялікай Айчыннай нашы дакументалісты ў ліку першых здымалі рэпартажы з партызанскіх атрадаў, з месцаў баёў. Дзейнасці ваенных аператараў прысвечана выстава “Па той бок кінахронікі”, што разгарнулася ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Далей..

Рэ­ха вайны ў го­ма­не дуб­роў

Для Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” вядучы кірунак — экалагічны, аднак установа надае шмат увагі і Вялікай Айчыннай вайне. Гэта нядзіўна: славутая Ліпічанская пушча, што раскінулася ў тых краях, лічыцца не толькі прыроднай славутасцю, але і памяткай пра мужнасць падчас ліхалецця. Далей..

Крэ­да — быць най­леп­шы­мі

Кіраўніца народнага ансамбля песні і танца “Дняпро” Рэчыцкага гарадскога Палаца культуры Марыя Хвастова сёлета атрымала грант Прэзідэнта. Цяпер рэалізуе тэатральна-харэаграфічны праект “Сын зямлі”. Пра тое, як мары ператвараюцца ў рэальнасць, Марыя Валер'еўна распавяла “Культуры”. Далей..

Што хаваюць карані

Апублiкавана: 21 лiпеня 2024 Стужка Музеі Гомель і вобласць

Нядаўняя непагадзь на Гомельшчыне прынесла не толькі разбурэнні, але і гістарычныя адкрыцці. Дзіўную знаходку пасля ўрагану зрабілі супрацоўнікі Гомельскага палацава-паркавага ансамблю. Далей..

На лепшых традыцыях

Апублiкавана: 20 лiпеня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Амаль 2 000 сваіх палоцен ён падарыў Радзіме. Выстава народнага мастака СССР Аляксандра Шылава працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 10 да 29 ліпеня. Далей..

Бялынічы: чарговы праект

У культурнай сталіцы Беларусі адкрылася выстава “Янка Купала ў маім сэрцы”. Прэзентацыю зладзіў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Далей..

Праз межы ў часе і прасторы

Летні сезон падарожжаў распачынаем вандроўкай па Валожынскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. У новым маршруце — як малавядомыя помнікі, так і свежыя цікавінкі з добра знаёмых мясцін. Далей..

MAX TikTok