Сёння, 25 лістапада, Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і аблвыканкамаў дасць старт рэспубліканскай акцыі "За Беларусь адзіную!". Далей..
Канцэрт "Святло Дняпроўскага сузор'я" камерна-інструментальнага ансамбля "Барыня" адбудзецца 14 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з 10 па 16 лістапада праводзіў творчую стажыроўку кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа. Гэта трэцяе падобнае мерапрыемства сёлета. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч сустрэўся з удзельнікамі творчай стажыроўкі беларусаў замежжа. Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 14 лістапада. Далей..
Адкрываем новыя старонкі біяграфіі адной з беларускіх паэтак — Тэафілі Глінскай, чыё жыццё прыйшлося на другую палову бурлівага XVIII стагоддзя. Спадчына творцы ўключае паэму, вершы, пераклады. Але па дзіўным збегу абставін у нас гэты набытак зусім невядомы. Далей..
Персанальная выстава Глеба Отчыка “Космас беларуса” працуе ў Сенатарскай зале Новага замка ў Гродне. Сэнсавая і выяўленчая дамінанта экспазіцыі — свежая серыя работ “Беларускі космас”. Далей..
Больш за 20 тысяч чалавек сёлета пабывала ў Гальшанскім замку. Чым ён прываблівае турыстаў і як атрымаў новае жыццё? Далей..
Аб рабоце Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” у 2024 годзе і перспектывах развіцця айчыннага кінематографа гаварылі 18 лістапада на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. Далей..
Дзяржаўныя тэатры пераводзяцца на раўнадолевае фінансаванне расходаў. Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны дакумент. Далей..
“Марафон адзінства” працягваецца. Сёння маштабны праект завітаў у Магілёў. Далей..
На базе Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М. Астроўскага адбываецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя ўстановы. Далей..
Народны жаночы вакальны ансамбль “Задорніцы” адзначыў 75-годдзе. Артысткі аддаюць перавагу беларускім фальклорным творам, у тым ліку ў апрацоўцы вядомых і мясцовых кампазітараў. Часам выканаўцы самі робяць аранжыроўкі, і песні пачынаюць гучаць асабліва цёпла, па-дамашняму. Далей..
Перасоўныя выставы Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея — важная частка экспазіцыйнай работы ўстановы. Асаблівую цікавасць выклікаюць тэматычныя праекты, у прыватнасці — ваенна-гістарычныя. Далей..
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь — найбуйнейшае фондавае і экспазіцыйнае сховішча прадметаў мастацтва ў нашай краіне. Тут сабрана самая вялікая ў свеце калекцыя твораў беларускага мастацтва. Сёння ва ўсіх зборах і фондах музея налічваецца каля 37 000 артэфактаў з больш чым 130 краін, якія ахопліваюць 12 стагоддзяў гісторыі чалавецтва. Далей..
Дата заснавання скарбніцы — 24 студзеня 1939 года. А 5 лістапада 1957 года адбылося ўрачыстае адкрыццё гістарычнага будынка музея па вуліцы Леніна, 20. У гонар свята на тыдні тут прайшла ўрачыстая цырымонія. Сярод гасцей — прадстаўнікі дзяржорганаў, Беларускай праваслаўнай царквы, работнікі і ветэраны музея, калегі з розных арганізацый культуры, славутыя мастакі, іншыя ганаровыя асобы. Далей..
У сферы культуры працуюць сапраўдныя патрыёты. Пра гэта заявіў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч на семінары для рэзерву кіруючых работнікаў галіны. Мерапрыемства адбылося на базе Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава. Далей..
Новая сцэнічная версія оперы "Яўген Анегін" прагучыць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі 30 лістапада. Далей..
У музеі Якуба Коласа адкрылася выстава "Беларуская кніга ў Кітаі". Далей..
З 22 па 26 лістапада дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у Трэціх адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульнях, якія пройдуць у г. Сыктыўкар (Рэспубліка Комі, Расійская Федэрацыя). Далей..
З 14 лістапада па 15 снежня ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска" будзе працаваць выстава жывапісу "Гармонія, утульнасць і натхненне". Далей..
Святочны канцэрт "Час. Стагоддзе. Мы!" прагучыць 29 лістапада ў Палацы культуры вобласці (Магілёў). Далей..
Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры сумесна з БРСМ 4 лістапада даў пачатак новаму этапу агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам” пад назвай “Беларусь – краіна магчымасцей”. Далей..
Урачыстае ўшанаванне народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з нагоды яго 70-годдзя адбылося 5 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зачытаў міністр культуры Анатолій Маркевіч. Далей..
Абласная выстава-конкурс па рэгіянальным інтэр’ерным тэкстылі "У роднай хатцы на Паазер’і" адкрылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..
Курган Славы — адзін з самых вядомых сімвалаў нашай краіны. Менавіта ён часцей за ўсё асацыіруецца са спрадвечным імкненнем беларускага народа да свабоды і мірнага жыцця, з баявым подзвігам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таму неаднойчы ў галоўныя дзяржаўныя святы — Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці — Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыязджаў сюды. Далей..
Перспектывы супрацоўніцтва ўстаноў культуры Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь абмяркоўваліся падчас круглага стала, які адбыўся 11 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі. Далей..
Чарговае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі прайшло ў Міністэрстве культуры. Далей..
Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства” крочыць па краіне. Наступны прыпынак — Магілёўшчына. Далей..
Заслаўе пачынае рыхтавацца да запланаваных налета абласных “Дажынак”. А гэтай восенню там прайшло свята куды больш камернае, але падобнай тэматыкі. Ужо яго назва — “Саламяны санцакруг” — нібы адсылае да каляндарнага цыкла, які вымяраў жыццё нашых продкаў. “Музейны фэст восеньскага сонца, маляванага неба, саломапляцення, радасці свежага хлеба і местачковых палеткаў”, — акрэсліваюць ідэю “Санцакруга” завадатары. Далей..
Ёсць пытанні? Тэлефануйце! У гэтую суботу, 16 лістапада, "прамую тэлефонную лінію" па пытаннях прафесійнага мастацтва правядзе начальнік упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вадзім Вітальевіч ЗАЙЦАЎ. Далей..