Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2025 годзе і задачах развіцця на 2026 год» прайшло на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч і першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў.

З дакладам аб рабоце сферы культуры ў 2025 годзе выступіў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
Таксама зачыталі даклады першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шляхцін, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач, дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталія Кароціна, дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Дзмітрый Сямёнаў.
Напрыканцы пасяджэння прайшло ўзнагароджанне работнікаў сферы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у працы.




Для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства была арганізавана выстава дасягненняў арганізацый і ўстаноў культуры з розных рэгіёнаў краіны.













Матэрыял пра падзею чытайце ў бліжэйшым выпуску газеты «Культура».
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА