Хараство харэаграфіі

Праект пад працоўнай назвай “Танцуй, славянская душа!” прадставяць на XXXV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

 

Як распавёў генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск”, дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, далучыцца да яркай ініцыятывы змогуць харэаграфічныя калектывы са славянскіх краін, што культывуюць свае танцавальныя народныя традыцыі.

— Мерапрыемства, спадзяёмся, стане яшчэ адным звяном згуртаванасці славянскага свету і пакажа, як прыйсці да міру і ўзаемаразумення праз мастацтва, — адзначыў Глеб Аляксандравіч.

Адзін з калектываў, што можа паўдзельнічаць у новым праекце, — Нацыянальны ансамбль Сербіі “Кола”. Яго артысты каля 80 гадоў выступаюць на розных пляцоўках свету і пакараюць гледачоў майстэрствам.

Перамовы з харэаграфічнымі гуртамі іншых дзяржаў, паводле слоў Глеба Лапіцкага, працягваюцца.

Віялета ГРЫНКЕВІЧ. Фота з сайта фестывалю "Славянскі ба­зар у Віцебску"