«Музыка жаночага хараства» неўзабаве загучыць са старонак «Мастацтва»!

Часопіс «Мастацтва» сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляюць інтэрактыўны праект «Музыка жаночага хараства».

Ён злучае выявы візуальнага мастацтва з гучаннем нацыянальнай музыкі, а традыцыйны фармат мастацкай рэпрадукцыі — з сучаснай інфасферай сацыяльных медыя.

У Год беларускай жанчыны нумары часопіса мы ўпрыгожым шэдэўрамі жывапісу са збораў Нацыянальнага мастацкага музея.

Хараство нашых жанчын, шчырых і адважных, выдатных у працы і ў творчасці, захаванае пэндзлем мастака, яшчэ ярчэй загучыць, падкрэсленае творамі класікаў музычнага мастацтва Беларусі ў выкананні таленавітых юных музыкантаў.

Каб іх пачуць і, акрамя таго, убачыць выканаўцаў, дастаткова навесці камеру свайго смартфона на QR-код, размешчаны на старонцы часопіса.

 

У лютаўскім нумары часопіса мы размясцілі карціну «Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной» пэндзля Івана Хруцкага (1838 г.).

 

За раялем — трэцякурсніца гімназіі-каледжа Кацярына Новікава (клас Элеаноры Ахрэмчык).

kultura-info.by