Адзіны. Унікальны

Апублiкавана: 18 лютага 2026 Стужка Музеі Мінск Соцыум

Аўтар: Аўтары

З працай па захаванні і даследаванні нацыянальнай мастацкай спадчыны, якая вядзецца ў Рэспубліцы Беларусь, знаёміліся супрацоўнікі РВУ «Культура і мастацтва».

 

Выязное пасяджэнне прайшло на базе Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры — экспазіцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прысвечанай захаванню і вывучэнню помнікаў беларускага мастацтва і этнаграфіі.

 

Сёння гэта адна з цэнтральных культурных пляцовак краіны, якая адкрывае нацыянальную мастацкую спадчыну для даследчыкаў і шырокай аўдыторыі.

 

Музейныя фонды налічваюць больш за 12000 прадметаў, уключаючы калекцыю помнікаў археалогіі, керамікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, помнікаў этнаграфіі, жывапісу, скульптуры, мастацкага металу, мастацкіх і народных тканін, мастацкага шкла, навукова-дапаможнага і эксперыментальна-рэстаўрацыйнага фондаў.

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА

kultura-info.by