Першая / Раздзел – Стужка

Як гучыць гістарычная памяць?

Апублiкавана: 12 жнiўня 2025 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Кампазіцыя мінскага школьніка Івана Шапарава , прысвечаная вязням лагера “Шталаг № 352”, лягла ў аснову дакументальнага відэапраекта, які кранае да глыбіні душы... Далей..

Ах, гэтае вяселле…

Не толькі свята, але і адна з самых старажытных традыцый! Далей..

Народныя майстры — для народа

“Гэта табе не лапці сплесці...” — А вы самі паспрабуйце! Беларускія традыцыі будуць жывыя, пакуль ёсць таленавітыя, апантаныя сваёй справай людзі. Далей..

Праз казку — да вытокаў

Даведаліся, як гісторыі з кніг ажываюць у тэатры ценяў. Далей..

Ёсць стымул для новых здзяйсненняў

Апублiкавана: 10 жнiўня 2025 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

18-гадовы баяніст — тройчы лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Далей..

Скарбы Нясвіжа. Выпуск 3

На столі — золата, на сценах — партрэты сенатараў, а дзе вылічальная машына? Усе сакрэты славутага замка — у нас! Далей..

Праз музыку — пра Радзіму

Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Духавы аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага пабываў на ХІІІ Міжнародным фестывалі духавых аркестраў імя І. Шатрова і В. Агапкіна ў расійскім Тамбове. З чым ездзілі, што прывезлі — распавёў кіраўнік аркестра, выкладчык Аляксей Андрэеў. Далей..

Малёўскія ідыліі Вініцкага

Цеснаватую гасцёўню ў хаце Галіны Каліноўскай больш за паўстагоддзя ўпрыгожвае вялікае палатно аднавяскоўца Хведара Вініцкага “Пасля буры”. Нядаўна споўнілася 125 гадоў з нараджэння мастака і 40 — з яго адыходу на нябесныя сцежкі. Не было ў творцы звычкі даваць назвы сваім карцінам, а тут — вывеў у куце, дзе прафесіяналы зазвычай пазначаюць аўтарства. На долю малёўскага самавука выпала жыццё ў эпоху вялікіх гістарычных узрушэнняў і бур. Здаецца, і маляваць ён пачаў дзеля таго, каб хоць на даматканым палатне ўбачыць жаданую ідылію ў рысах і вобразах роднай зямлі. Далей..

Фотакартка з фронту

Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей на працягу 60 гадоў сваёй дзейнасці (2025-ы, дарэчы, юбілейны) беражліва захоўвае памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. У фондах установы — унікальныя дакументы, фотакалекцыі, іншыя артэфакты па гэтай тэме. Далей..

Дыханне вечнасці ў шматгалоссі

Калі песня становіцца малітвай, а канцэрт — размовай душ, нараджаецца мастацтва, што дорыць сапраўдны катарсіс. Народны акадэмічны хор Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый ужо больш за 40 гадоў гучыць так, што прымушае кожнага пачуць і… маліцца разам. Далей..

Ёсць мэта — ёсць вынік

Апублiкавана: 29 лiпеня 2025 Стужка Афіцыйна Мінск Тэма

У той дзень у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў было надзвычай горача. І не таму, што за вокнамі на тэрмометры вялікі “плюс”. Тут прайшло адкрытае залічэнне па мэтавых накіраваннях. Далей..

Як нараджаецца подзвіг

Апублiкавана: 29 лiпеня 2025 Стужка Кіно Мінск Кінасправа

Трагічнаму лёсу Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі, ваенных лётчыкаў і Герояў Беларусі, прысвечана новая карціна Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, здымкі якой завершацца напрыканцы лета. Далей..

Новы арт-аб'ект адкрылі ў Брэсце

Апублiкавана: 28 лiпеня 2025 Стужка Традыцыі Брэст і вобласць

Вялізны гузік ліхтаршчыка выкананы з нержавеючай сталі і важыць больш за тону (1019 кг – у гонар года заснавання Бярэсця), а дыяметр складае 3,4 метра. Гэта дакладная копія гузіка з мундзіра брэсцкага ліхтаршчыка. Далей..

Упадабаны дзецьмі і дарослымі

Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” 1 ліпеня адзначыў 35-годдзе з дня ўтварэння. Далей..

Шур­па­тасць па­лат­на, не­па­ду­лад­ная алга­рыт­мам

Жывапіс памірае так доўга, што дай Бог кожнаму столькі пражыць. Спярша многія прадракалі: карціна не вытрымае канкурэнцыі з фатаграфіяй! Потым (недзе праз стагоддзе) маляванне абвясцілі анахранізмам прасунутыя мастакіканцэптуалісты са сваімі аб’ектамі ды інсталяцыямі… “Пацыент” жа ўвесь гэты час заставаўся не проста “хутчэй жывым, ніж мёртвым”, але і адчуваў сябе ў добрым гуморы, меў зайздросны апетыт і нярэдка дзёрзка кпіў са сваіх магільшчыкаў. Далей..

З годнасцю на сцэне — з любоўю ў жыцці

Апублiкавана: 27 лiпеня 2025 Стужка Музыка Мінск Зорны час

З полымем у сэрцы і вернасцю роднай зямлі салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, педагог і аўтар песень Вольга Булай трыумфальна выступіла на Міжнародным фестывалі-конкурсе патрыятычнай песні “Чырвоная гваздзіка” ў Сочы — атрымала лаўрэацтва I ступені і спецыяльны прыз імя Алега Молчана. Але за сцэнічным поспехам — штодзённая праца, дзе побач ідуць клопат пра сям’ю і служэнне прафесіі. Далей..

Набліжаўся дзень вызвалення…

“Паказаць землякам, асабліва падрастаючаму пакаленню, сапраўдную гісторыю супрацьстаяння, крокі да перамогі, прагу жыцця”, — так акрэсліваюць сваю мэту стваральнікі віртуальнага выдання “Летапіс ваенных гадоў”. Праект Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея — у ліку адзначаных на VI Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”. Далей..

Трымаць рытм

Апублiкавана: 26 лiпеня 2025 Стужка Афіцыйна Мінск

Прэміі, конкурсы, фестывалі. Для сапраўднага мастацтва няма сезонаў. Рупліўцы на ніве культуры не спяшаюцца ставіць на паўзу натхненне. Што паспець зрабіць летам і хто ўхваліць творчыя намаганні? Далей..

Свя­ты, якія за­ўсё­ды з на­мі

Апублiкавана: 25 лiпеня 2025 Стужка Традыцыі Віцебск і воблась

Чым сёлета здзіўляюць брэндавыя мерапрыемствы? Якія фестывалі захоўваюць, прасоўваюць і развіваюць беларускую культуру? І што цікавага ў жнівеньскім календары традыцыйных свят? Далей..

Ся­род на­цы­яна­ль­ных пры­яры­тэ­таў

Апублiкавана: 25 лiпеня 2025 Стужка Афіцыйна Мінск

Падтрымка мацярынства і дзяцінства — нацыянальны прыярытэт сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Кіраўнік дзяржавы падпісаў чарговы ўказ аб узнагароджанні ордэнам Маці. У пачэсным спісе — і нашы калегі. Далей..

Пра ліхалецце — шчыра і творча

Апублiкавана: 24 лiпеня 2025 Стужка Музеі Мінск Музейная прастора

“Ваеннае дзяцінства”, “80 рэліквій Вялікай Айчыннай вайны”, “Лісты ваенных гадоў…” — гераізму і подзвігу нашага народа прысвечаны шэраг музейных праектаў. Найлепшыя выявіў конкурс прафесійнага майстэрства: перадавы вопыт і свежыя ідэі — у нашым аглядзе. Далей..

Свет яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў

Цэлы тыдзень Віцебск жыў фестывалем, які займае асаблівае месца ў календары міжнародных культурных падзей і з’яўляецца сімвалам паспяховага дыялогу народаў розных краін. Далей..

Месца сілы для патрыёта

Самы велічны помнік ратнаму подзвігу народа-вызваліцеля ў Беларусі — Курган Славы. Сімвалічна, што ў яго закладцы 30 верасня 1966 года ўдзельнічалі прадстаўнікі гарадоўгерояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя, воінскіх часцей, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. З моманту стварэння гэты мемарыял — месца сілы для кожнага патрыёта. Далей..

Конкурсны рэбрэндынг? На карысць!

Гучны і цалкам заслужаны гран-пры нашай Амаліі Сухан на ХХІІІ Міжнародным конкурсе “Віцебск” — толькі частка вялізнага айсберга гэтага складанага творчага спаборніцтва. Паглыбімся? Далей..

Шляхам паэтаў, мастакоў, кампазітараў

Клеччына не самы папулярны турыстычны напрамак. Але мы знайшлі, чым здзівіць нашых чытачоў, і пралажылі новы маршрут. Сёння працягнем падарожжа па мясцінах, звязаных з імёнамі дзеячаў беларускай культуры ХІХ стагоддзя. Сярод іх — Артур Бартэльс, Фларыян Міладоўскі, Юзаф Казлоўскі, Фадзей Булгарын і Адам Міцкевіч. Далей..

Скарбы Нясвіжа. Выпуск 2

Залатая манета са склепа, раскошны ложак з Блакітнага Берага і 60-пудовы звон. Працягваем раскрываць таямніцы Нясвіжскага замка і дзівіцца яго скарбам. Далей..

Жывы. Блізкі. Відовішчны

Там, дзе цеплыня сэрцаў перадаецца праз танец, а віхры спадніц нагадваюць кветкавы вянок, на сцэне з’яўляецца народны фолкшоу балет “Альянс”. Вось ужо амаль тры дзесяцігоддзі творчы калектыў нясе беларускую харэаграфічную традыцыю. Далей..

“Джайв” і яго зорачка

“Маладым лідарам Міншчыны” ў сферы культуры сёлета стала Таццяна Піотух, настаўніца Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. Паспяховы праект, што прынёс ёй перамогу, — эстрадны аркестр “Джайв”. Пра творчыя дасягненні і планы калектыву — у інтэрв'ю з мэтанакіраванай гераіняй. Далей..

Спадчына знакамітага роду

Падставай наведаць Лагойск стала атрыманне гісторыка-краязнаўчым музеем імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў дыплома І ступені ў намінацыі “За найлепшы экспазіцыйна-выставачны праект” VI Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. Для маладой установы, якой пайшоў толькі трэці дзясятак, падзея значная. Сваёй радасцю з намі падзялілася дырэктар Святлана Гамеза. Далей..

Дыялог культур

Круглы стол на тэму “Захаванне гістарычнай памяці ў рамках дыялогу культур краін ЕАЭС” адбыўся падчас ХХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сустрэча прайшла ў межах сёлетняга старшынства нашай дзяржавы ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Далей..

MAX TikTok