У галоўнай ролі — жанчына. Новы праект “К”!

Апублiкавана: 23 студзеня 2026 Стужка Афіцыйна Мінск У галоўнай ролі — жанчына

Аўтар: Аўтары

На старонках газеты “Культура” стартуе новы праект “У галоўнай ролі — жанчына”.

 

Цыкл інтэрв’ю распавядзе пра выдатных суайчынніц, раскрые іх шматграннасць, падкрэсліць ролю і ўнёсак у развіццё нашай сферы і краіны.

Годнай аздобай вобраза таленавітай працаўніцы, актыўнай грамадзянкі, руплівай гаспадыні і клапатлівай маці стане “Партрэт у інтэр’еры”: фота гераінь сёлета будуць упрыгожваць вокладкі выдання.

Гэтыя кадры лягуць у аснову выставы, прэзентацыю якой мяркуем зладзіць на завяршэнне Года беларускай жанчыны.

 Далучайцеся да ініцыятывы — раскажыце пра славутых зямлячак! Самыя цікавыя і змястоўныя матэрыялы абавязкова надрукуем.

Створым галерэю партрэтаў разам! Допісы і фотаздымкі з паметкай “У галоўнай ролі — жанчына” дасылайце на адрас kim@kultura-info.by.

kultura-info.by