«Ясенін. Бясконцая легенда»

Апублiкавана: 21 студзеня 2026 Стужка Музеі Мінск Вернісаж

Аўтар: РУДАК Антон

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Ясенін. Бясконцая легенда», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння паэта.

Праект рэалізаваны дзякуючы плённаму супрацоўніцтву Беларусі і Расіі ў сферы культуры.

 

З вітальнымі словамі на цырымоніі адкрыцця выступілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, а таксама міністр культуры Варонежскай вобласці Марыя Мазур, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў, Народны мастак Расійскай Федэрацыі, рэктар Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага інстытута ім. В. І. Сурыкава Анатоль Любавін, іншыя ганаровыя госці.

 

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі назваў выставу гістарычнай падзеяй.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што Сяргей Ясенін — не проста найвялікшы паэт: ён з'яўляецца ўвасабленнем рускай душы. І каб зразумець усю глыбіню яго вершаў, патрэбна цэлае жыццё.

 

У экспазіцыі можна пабачыць больш за 100 твораў жывапісу, графікі і скульптуры сучасных расійскіх мастакоў на тэму жыцця і творчасці Сяргея Ясеніна.

Прадстаўленыя прадметы і выданні, у тым ліку з асабістай «Ясенінскай калекцыі» народнага артыста Расійскай Федэрацыі Сяргея Бязрукава, які на адкрыцці экспазіцыі прачытаў вершы паэта.

Выстава будзе працаваць да 22 лютага.

Антон РУДАК. Фота Уладзіміра ШЛАПАКА