Сёлета Гомельскі палацава-паркавы ансамбль святкуе 105-годдзе. Гэта адзін з самых старых, буйных і аўтарытэтных музеяў Рэспублікі Беларусь. Далей..
Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Дзяржавай адзначаны дасягненні 39 прадстаўнікоў розных сфер. Сярод ушанаваных — шэсць работнікаў культуры. Далей..
Развіццё беларускай культуры, пашырэнне пазнавальнасці айчынных калектываў за мяжой і ўмацаванне творчых стасункаў. 19 снежня ў Мінску падпісаны мемарандум паміж Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я. Купалы і Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным нацыянальным драматычным тэатрам. Далей..
100-годдзе беларускага кіно адзначылі 17 снежня ў Палацы Рэспублікі. Свята аб’яднала дзеячаў галіны, заслугі якіх высока ацанілі Міністэрства культуры, іншыя ведамствы і арганізацыі краіны. Далей..
Урачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца – 2024" адбылася ў раённым Цэнтры культуры Бялынічаў. Сёлета горад з годнасцю пранёс высокае званне "Культурная сталіца – 2024". Далей..
Айчыннаму кінематографу – 100! Мерапрыемствы, прысвечаныя векавому юбілею, ладзіліся на працягу ўсяго года. Да Дня беларускага кіно прыйшлі з пэўным плёнам і творчымі падарункамі. Далей..
Чарговае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі прайшло ў Міністэрстве культуры напрыканцы лістапада. Далей..
Напярэдадні навагодніх свят у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва з 18 снежня па 7 студзеня будзе экспанавацца выстава пераможцаў і ўдзельнікаў гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Каляровая скарбонка". Далей..
У рамках акцыі "Цуд на Каляды" Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на бясплатныя экскурсіі, якія пройдуць з 29 снежня па 3 студзеня а 14-й гадзіне. Далей..
У пераднавагоднюю пару музей Якуба Коласа запрашае дзетак цікава і карысна правесці час! Далей..
У Беларусі працягваецца рэспубліканская акцыя “Культурная карта”. Яна праходзіць па ініцыятыве Міністэрства культуры і дае жыхарам рэгіёнаў магчымасць убачыць найлепшыя пастаноўкі вядучых айчынных труп ды іншыя праекты. Далей..
Пытанні работы тэатральна-відовішчных арганізацый ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла 28 лістапада на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне. Далей..
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адзначае юбілейную дату — 65 гадоў з дня афіцыйнага адкрыцця. Аб творчых праектах, абнаўленні фонду і міжнародным супрацоўніцтве мы пагаварылі з дырэктарам музея Ірынай Мацяс. Далей..
У Асунсьёне, сталіцы Парагвая, з 2 па 7 снежня адбываецца 19-я сесія Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, падчас якой элемент “Выцінанка, беларускае традыцыйнае мастацтва выразання з паперы” быў уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Далей..
Маштабны “Марафон адзінства” злучыў як вядомых выканаўцаў, так і артыстаў, што робяць першыя крокі ў прафесіі. Яднае іх шчырая любоў да роднай зямлі і да творчасці. Прычыніліся да агульнарэспубліканскай акцыі і выхаванцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Пра ўдзел у “Марафоне” ды іншых патрыятычных праектах на сустрэчы ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва” распавялі рэктар установы Наталля Карчэўская, дацэнт кафедры харэаграфіі Вольга Наўроцкая і студэнтка, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Ганна Баршчова. Далей..
Сёння мы распачынаем другую частку серыяла, прысвечанага беларускім жанчынам-творцам з далёкай мінуўшчыны. Новая галоўная гераіня — Тэкля Урублеўская — марыла стаць прафесійнай літаратаркай, аднак лёс заламаў яе музе крылы. Далей..
Прызванне і пастаянны творчы пошук дазваляюць калектыву Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ужо 100 гадоў аддана служыць мастацтву і людзям. Векавы юбілей — нагода ацаніць свой шлях і вызначыць новыя рубяжы. Далей..
Слуцкія паясы маюць статус нацыянальнага гісторыка-культурнага брэнда. У немалой ступені гэтаму садзейнічала іх адраджэнне па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Далей..
Прэм’ера гістарычнага дэтэктыва “Чорны замак” адбылася 12 снежня ў сталічным кінатэатры “Перамога”. Далей..
Рэспубліканская акцыя “За Беларусь адзіную!” працягваецца. У снежні ўдзельнікі праекта ўжо наведалі пяць гарадоў у розных рэгіёнах краіны. Далей..
Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства” сёння пануе ў Баранавічах. Гэта другі горад Брэстчыны, дзе разгортваецца маштабны патрыятычны праект. Першым яго сустракаў Пінск — у лістападзе. Далей..
Саюзнай дзяржаве — чвэрць стагоддзя. За гэты час зроблена нямала, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Усё створанае ярка дэманструе паспяховасць унікальнага міждзяржаўнага аб’яднання Беларусі і Расіі. Далей..
Цэнтр Клімавічаў упрыгожвае надзвычайна вытанчаны будынак, які лічыцца сапраўднай перлінай драўлянай архітэктуры. Былы сядзібны дом Мяшчэрскіх сёння служыць скарбніцай мясцовай гісторыі. У колішняй дваранскай рэзідэнцыі працуе раённы краязнаўчы музей. Далей..
Чым у эпоху інфармацыйных тэхналогій завабіць падрастаючае пакаленне? Як далучыць да бібліятэчнага жыцця маладога чытача? Пытанні, якімі сёння задаюцца работнікі кніжных скарбніц, разглядаліся падчас канферэнцыі “Роля дзіцячых бібліятэк у захаванні культурнай спадчыны і папулярызацыі чытання ў юнацкім асяроддзі”. Далей..
Сотні тысяч турыстаў штогод прыязджаюць у Нясвіж. Любуюцца архітэктурай замка і атрымліваюць асалоду ад прагулкі па дзівосным парку. Асцярожна шамацяць бахіламі па бліскучым паркеце палацавых залаў, зачаравана разглядаюць гіпсавую зорку на столі ды кафлі на камінах, дзівяцца на сервіроўку стала. Узіраюцца ў партрэты былых уладальнікаў, слухаюць легенду пра Чорную панну і шчыра абураюцца каварствам каралевы Боны. І, перапоўненыя ўражаннямі, наўрад ці задумваюцца, што аднаго з найпрыгажэйшых гісторыка-культурных комплексаў Беларусі магло б і не быць у тым шыкоўным выглядзе, у якім ён паўстае перад намі сёння. Далей..
Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. Глінкі 29 лістапада ўрачыста святкуе векавы юбілей. Адмысловы гранд-канцэрт пройдзе ў рамках 50-га фестывалю “Беларуская музычная восень” і будзе настолькі аб’ёмным, што пачатак прызначаны на дзве гадзіны раней, чым звычайна. Далей..
Рэалізацыя праграм супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры і Беларускай праваслаўнай царквой працягваецца. Вынікі сумеснай работы і планы на 2025 год абмяркоўваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..
Стан работы па ахове аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і ўключэнні аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, у гаспадарчы і турыстычны абарот разгледзелі 25 лістапада на пасяджэнні ў Міністэрстве культуры. Далей..
Кароткае жыццё Тэафілі Глінскай прыйшлося на другую палову XVIII стагоддзя — вельмі складаны перыяд нашай гісторыі. Як маштабныя падзеі паўплывалі на творчасць паэткі? Працягнем аповед пра лёс таленавітай асобы. Далей..
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая экспазіцыя “Космас — наш!”, прысвечаная творчасці знакамітага беларускага мастака, скульптара, пісьменніка, этнографа, фалькларыста, археолага, астранома-аматара і заснавальніка беларускай тэарэтычнай астраноміі Язэпа Драздовіча. Далей..