Адрозненне хабару ад падарунка

Апублiкавана: 30 сакавiка 2026 Стужка Афіцыйна не указан Соцыум

Аўтар: Служба інфармацыі

Новаўвядзенні ў заканадаўстве, накіраваныя на аптымізацыю механізмаў супрацьдзеяння карупцыі, каментуе Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

 

Фота носіць ілюстратыўны характар

Па звестках Генеральнай пракуратуры, у судовай практыцы ўзнікалі пэўныя цяжкасці пры рэалізацыі абмежавання на атрыманне падарункаў, што абумоўлівалася адсутнасцю ў нарматыўных прававых актах тэрмінаў “сувенір” і “пратакольнае і іншае афіцыйнае мерапрыемства”.

У сувязі з гэтым былі дадзены азначэнні паняццям “пратакольнае і іншае афіцыйнае мерапрыемства”, “падарунак, атрыманы пры правядзенні пратакольнага і іншага афіцыйнага мерапрыемства”, а таксама ўстаноўлены максімальна дапушчальны кошт такога падарунка — 20 базавых велічынь (раней — 5 базавых).

Аднак абмежаванні не закранаюць атрымання падарункаў у прыватным жыцці.

Такім чынам, акрэслена, што не з’яўляецца атрыманнем хабару прыняцце службовай асобай сувеніраў пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў, а таксама падарункаў з нагоды дня нараджэння і свят, калі яны ўручаліся службовай асобе без якой-небудзь абумоўленасці ўзнагароджання адпаведнымі дзеяннямі па службе. Калі ж будзе ўстаноўлена, што пад выглядам падарунка перадаваўся хабар за выкарыстанне службовых паўнамоцтваў у інтарэсах асобы, якая ўручыла падарунак, то зробленае кваліфікуецца як хабарніцтва незалежна ад кошту прадмета.

Падрабязней — на сайце Генеральнай пракуратуры.

kultura-info.by