Прадставілі годна

Апублiкавана: 29 сакавiка 2026 Стужка Афіцыйна не указан Соцыум

Аўтар: Служба інфармацыі

Беларускія таленты бліскуча праявілі сябе на Першых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — членаў ШАС. Форум праводзіўся ў Бішкеку з 23 па 28 сакавіка.

 

Наша дэлегацыя, якая складалася з 25 юных творцаў, вярнулася дадому з вялікім багажом узнагарод — дзевяццю медалямі.

Траціна — залатыя. Іх заваявалі Сафія Рустамава (Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў) — намінацыя “Эстрадныя спевы”, узроставая катэгорыя 14—17 гадоў; Ксенія Трот (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) — “Мастацкія рамёствы” (19—24 гады); Любоў Глазава (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) — “Фартэпіяна” (18—25 гадоў).

Сярэбраных медалёў таксама тры. Імі ўганараваны Вікторыя Зайчанка (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў)— “Народныя спевы” (18—25 гадоў); ансамбль народнага танца “Крокі” пад кіраўніцтвам Таццяны Шчучко — “Народны танец” (14—22 гады); Валерыя Дарошка (Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) — “Фартэпіяна” (14—17 гадоў).

Сярод бронзавых прызёраў Ангеліна Самалётава (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) — “Эстрадныя спевы” (18—25 гадоў); Еўдакія Швайба (Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. Глебава) — “Выяўленчае мастацтва” (14—17 гадоў); Ірына Чубукова (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) — “Выяўленчае мастацтва” (18—21 год).

Нашы суайчыннікі годна прадставілі краіну ў шасці намінацыях. Пераможцы з Беларусі таксама выступілі на ўрачыстым гала-канцэрце, які завяршыў яркую міжнародную падзею.

Гульні сталі не толькі пляцоўкай для пошуку найлепшых юных талентаў, але і важным крокам ва ўмацаванні культурных сувязей і ўзаемаразумення паміж моладдзю дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Служба інфармацыі “КіМ”