16 чэрвеня ў Смаргоні стартуе фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі", прымеркаваны да 520-годдзя горада. Далей..
Фішка, разынка, ягадка на торце, топчык… Гэтыя словы — вольныя сінонімы да тэрміна “брэнд”. Ён сёння — звышзапатрабаваны. Ведаю: ці не ва ўсіх кутках краіны райвыканкамаўскае кіраўніцтва загадала, каб кожная вёска займела свой культурны брэнд. Добра тое ці кепска? Добра ў плане адметнасці і непадабенства. Цяжка гэта зрабіць ці лёгка? А вось тут магчымыя варыянты. Паспрабую іх прааналізаваць. Далей..
У рамках сумеснай выставы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і галерэі FARBA праходзіць шэраг лекцый, прысвечаных японскай культуры. Поўныя залы і захапленне ў вачах наведвальнікаў пацвярджаюць: цікавасць да Усходу не сціхае як з боку прафесійнай суполкі, так і з боку аматараў. Ну а пакуль мінчане атрымліваюць асалоду ад гравюр укіё, мы сустрэліся з лектарам выставачнага праекта “Сны аб Японіі” мастацтвазнаўцам-япаністам Ірынай Лампэ, каб пагаварыць пра сінтэз японскага і беларускага мастацтва, пра важнасць падтрымкі айчыннай культуры і, вядома, пра анімэ. Далей..
У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі стартуюць летнія музычныя вечары. 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 23 жніўня ў Белай гасцёўні палаца пройдуць тэматычныя канцэртныя праграмы. Арганізатары абяцаюць неверагодную атмасферу, чароўныя мелодыі і прыемную кампанію. Далей..
Дні культуры Беларусі ў Кыргызскай Рэспубліцы пройдуць 13—14 чэрвеня. У праграме — Дні беларускага кіно, выстава элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, гала-канцэрт айчынных майстроў мастацтваў. Адбудуцца перамовы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі. Далей..
У чарговы раз у Паставах сабраліся музыкі з розных гарадоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Далей..
Новыя тэндэнцыі ў дзейнасці бібліятэк Мінска: бук-лукі, анлайн-акцыі, электронныя аўкцыёны і змаганне за чытанне. Пра шматгранную працу дзіцячых бібліятэк беларускай сталіцы, іх адпаведнасць сённяшнім запатрабаванням чытачоў, пра любоў да чытання, пастаяннае і сістэмнае папаўненне фондаў, міжнародныя конкурсы ды многае іншае“К”пагутарыла з дырэктарам Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццянай Швед. Далей..
У Докшыцах 8 ліпеня пройдзе фестываль траў "Жывая сіла". Далей..
Ля сцен легендарнага Мірскага замка пройдзе музычны фестываль "Музычныя вечары ў Мірскім замку 2023". Далей..
Хрысціянскія святы мы нярэдка ўспрымаем праз прысвечаныя ім абразы — вачыма аўтараў гэтых выяў. І сёння многіх асабліва ўражваюць іконы, што рабіліся ўмельцамі з народа, чыя непрафесійнасць кампенсавалася кранальнай шчырасцю. Падобныя творы,бы тыя масткі ў часе,дазваляюць зазірнуць у душы нашым далёкім продкам і калі не спазнаць, то хаця б адчуць светапогляд прашчураў. А яшчэ такія абразы становяцца крыніцай самых розных гістарычных звестак — часам зусім, здавалася б, “не па тэме”. Скажам, менавіта з біблейскіх сюжэтаў,увасобленых майстрамі-прасталюдзінамі, мы можам даведацца,якім пару-тройку стагоддзяў таму было начынне на беларускіх кухнях. Пра гэтыя ды іншыя цікавінкі народнага іканапісу распавядае кандыдат-мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Галіна Флікоп-Світа. Далей..
Беларусь надае прыярытэтнае значэнне адносінам з В’етнамам. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада падчас візіту ў Хашымін. Далей..
Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры па летніх відах спорту прайшла з 2 па 4 чэрвеня ў комплексе “Раўбічы”. Далей..
Нягледзячы на багацце забаў, якія даюць нам сучасныя тэхналогіі, людзі ўсё яшчэ сутыкаюцца з няздольнасцю сябе заняць, з бяссіллем і адсутнасцю цікавасці да жыцця — з нудой. У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры гэтае пачуццё паспрабавалі прэпараваць, раскласці на складнікі. Ці атрымалася? Далей..
Чытайце 10 чэрвеня ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
“Спяваючая краіна” — у Мінску, “Вытокі” — у Баранавічах, “Планета пад назвай Маладосць” — у Глыбокім. Канцэртна-танцавальнымі, культурна-спартыўнымі, тэатралізавана-забаўляльнымі праграмамі сустрэлі чэрвень у розных кутках Беларусі: Міністэрства культуры аднавіла традыцыю правядзення летніх імпрэз у гарадскіх парках. Далей..
18 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі "Шапэн у замку". Далей..
ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе з 9 па 10 чэрвеня ў Маладзечне. Урачыстае адкрыццё ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна - 2023" адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра 9 чэрвеня ў 21.00. Далей..
У галерэі Беларускага саюза дызайнераў 17 мая адбылася лекцыя, прысвечаная канцэпцыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны і тэарэтычным ды практычным аспектам яе рэалізацыі ў Беларусі. Сустрэча прайшла ў рамках праекта кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Культуралогія без межаў”, перад прысутнымі выступіла вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, адміністратар сайта “Жывая Спадчына” Алена Каліноўская. Далей..
У рэспубліканскім суботніку паўдзельнічала каля 3 млн жыхароў Беларусі. Заробленыя сродкі накіруюць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці і на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Далей..
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Міхаілу Фінбергу на Палацы культуры города Маладзечна ў рамках ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна – 2023". Далей..
У наступным годзе Бялынічы стануць пятнаццатай культурнай сталіцай Беларусі. Для гэтага ёсць усе неабходныя перадумовы. Далей..
18 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі "Мары пра Нясвіж". Далей..
Неўзабаве Маладзечна зноў стане эпіцэнтрам культурнага жыцця краіны: 9 чэрвеня стартуе XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Нягледзячы на парадкавы нумар, гэтая падзея — юбілейная, бо нарадзіўся форум роўна 30 гадоў таму. Далей..
Абласны фестываль народнай творчасці "Ад пражы да ткацтва" пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры "Над Менкай". Наведвальнікаў чакаюць паказальныя сярэднявечныя баі, рыцарскі турнір, лучны цір і майстар-класы па сярэднявечных танцах, фехтаванні, кавальстве ад супрацоўнікаў музея. Далей..
За кошт спецыяльных грантаў Прэзідэнта сёлета рэалізуюцца 10 творчых праектаў у галіне культуры. Выплат удастоіліся адмыслоўцы, якія ўжо зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё сферы. Дадатковая падтрымка дзяржавы дапаможа пайсці далей у даследаванні і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, ва ўмацаванні гістарычнай памяці. Далей..
“Песняры”, “Харошкі”, “Свята”... У “Губернатарскім садзе” — спрэс айчынныя майстры мастацтваў. Што яшчэ змяшчае праграма канцэртаў, якія неўзабаве стартуюць у Мінску? Далей..
У Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Далей..
У Паставах з 9 па 11 чэрвеня пройдзе Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Далей..
Марафон дыялогавых пляцовак “Разам з мастацтвам”, які ўзрушыў творчую моладзь вясной, працягнецца і летам. Далей..