Прэм'ера фільма "Культурны код"

Апублiкавана: 08 жнiўня 2024 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

Да Дня народнага адзінства маладая каманда "Беларусфільма" на чале з рэжысёрам Кірылам Халецкім рыхтуе прэм'еру "Культурны код".

Што значаць для маладых дзяржаўныя сімвалы нашай краіны? Якія яны, сапраўдныя патрыёты? І чаму моладзь выбірае для жыцця Беларусь? На гэтыя і іншыя пытанні глядач знойдзе адказы разам з галоўнымі героямі, якія выконваюць няпростае заданне – зняць фільм пра сцяг, герб і гімн нашай краіны…

Прэм'ера фільма "Культурны код" адбудзецца 5 верасня. А яго перадпрэм'ерны паказ – у Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах, у спецыяльным павільёне Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".