Першая / Рэгіёны – Віцебск і воблась

Абласная выстава-конкурс "У роднай хатцы на Паазер’і"

Апублiкавана: 17 лiстапада 2024 Стужка Народная творчасць Віцебск і воблась

Абласная выстава-конкурс па рэгіянальным інтэр’ерным тэкстылі "У роднай хатцы на Паазер’і" адкрылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..

“Баявая” канцэртная адзінка

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народная студыя эстрадных спеваў “Крэатыў” — візітоўка гарадскога Палаца культуры “Орша”. І студыяй, і ўстановай кіруе Алена Дземух. Такіх, як яна, называюць сапраўднымі прафесіяналамі. Вынікі яе работы ўражваюць гледачоў і выклікаюць павагу калег. Алена падзялілася з намі сакрэтамі поспеху. Далей..

Выстава "Перамяненне"

У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі да 20 кастрычніка працуе выстава "Перамяненне". Далей..

Выстава "Віцебская акварэль"

Выстава "Віцебская акварэль" будзе працаваць да 13 кастрычніка ў Мастацкім музеі Віцебска. Далей..

Пад увагай Першага

Апублiкавана: 06 верасня 2024 Стужка Афіцыйна Віцебск і воблась

Лепельскаму раённаму краязнаўчаму музею моцна пашанцавала двойчы. У 2006 годзе мясцовыя ўлады вырашылі перадаць установе гісторыка-культурную каштоўнасць трэцяй ахоўнай катэгорыі. У 2021-м фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва выдзеліў больш за паўмільёна рублёў, каб прывесці гэты аб’ект у належны выгляд. Далей..

“Ча­ма­дан” за­дум і ідэй

Апублiкавана: 01 верасня 2024 Арт-блог Тэатры Віцебск і воблась

Народны маладзёжны тэатр “Кола” Цэнтра культуры “Віцебск” штогод прадстаўляе прэм’еры. Чарговая была прымеркавана да “Славянскага базару” і ўпрыгожыла Х фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. Спектакль называўся “Каханне з першага пагляду, ці Куды паставіць чамадан”. Далей..

Зберагчы найлепшае

Сяргей Гарбачоў кіруе аддзелам культуры Аршанскага райвыканкама сёмы год. Ён лепей за іншых ведае мясцовыя асаблівасці галіны. Калі ездзіш па раёне і размаўляеш з рупліўцамі нашай сферы, рана ці позна яны згадваюць Сяргея Дзмітрыевіча і расказваюць, як калісьці ён дапамог вырашыць нейкую вытворчую праблему. У тым, што гэты чалавек неабыякава ставіцца да даручанай справы, мы пераканаліся і ў час асабістай гутаркі. Далей..

“Гам­лет”: па-бе­ла­рус­ку?

Апублiкавана: 15 жнiўня 2024 Арт-блог Тэатры Віцебск і воблась

"Тэатральныя сустрэчы” на “Славянскім базары ў Віцебску” адкрывала прэм’ера — шэкспіраўскі“Гамлет”Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Спектакль, як і заведзена ў гэтым тэатры, ішоў на добрай беларускай мове ў выдатным перакладзе Юркі Гаўрука. Якой атрымалася “трагічная балада пра прынца Дацкага”? Цалкам беларускай? Бо рэжысёрам-пастаноўшчыкам, аўтарам сцэнаграфіі, касцюмаў і музычнага афармлення выступіў заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Бармак. Далей..

Напевы Бярэзіны і Віліі

Апублiкавана: 09 жнiўня 2024 Стужка Афіцыйна Віцебск і воблась

У Докшыцкім краі гэтымі днямі гамоніць рэспубліканскі фестываль сяброўства і мастацтва “Дзве ракі”. Брэндавае мерапрыемства ладзяць ўжо ў восьмы раз. Далей..

Фестывальнае лета “па-віцебску”

“Славянскі базар у Віцебску” даўно стаў адным з самых яркіх брэндаў Беларусі. З кожным годам фестываль набірае абароты, і штосьці на ім адбываецца ўпершыню. Сёлета такіх навінак — больш, чым калі. Сярод самых значных — Дзень нацыянальных культур краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Але былі і іншыя “дэбюты”. Далей..

Ад гар­мо­ні­ка да сак­са­фо­на

Народны ансамбль народнай музыкі “Верхнядзвінскія музыкі” створаны ў 2009 годзе пры раённым Доме культуры. Калектыў пад кіраўніцтвам Маі Рубель аб’яднаў шэсць самадзейных артыстаў, што зберагаюць мясцовыя традыцыі выканальніцтва. Далей..

Ку­ха­ны і Раг­ва­ло­даў ка­мень

Усё вялікае пачынаецца з малога. Гэта аксіёма. Таму нядзіўна, што патрыятызм паходзіць з самых, здаецца, дробных дэталей, якія памяць зберагае з ранняга дзяцінства. Тое могуць быць сямейныя звычаі, пачутыя ў маленстве паданні і нават водар страў, што гатавала маці альбо бабуля. Супрацоўнікі Лісуноўскага сельскага Дома культуры на Аршаншчыне збіраюць і захоўваюць менавіта такія каштоўныя драбніцы. Далей..

Светлае свята сяброўства

Дзень нацыянальных культур краін — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбыўся ў ходзе XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Новы культурны форум аб'яднаў дзяржавы пад дэвізам “За мір і стварэнне — разам з ШАС!” і падкрэсліў высокі ўзровень дыялогу культур. Далей..

Чэрвень. Шостага. Двайное свята

Апублiкавана: 15 лiпеня 2024 Стужка Бібліятэкі Віцебск і воблась Дата

Адна з найстарэйшых публічных бібліятэк Беларусі — Цэнтральная бібліятэка імя А. С. Пушкіна ў Оршы — адзначае адразу два юбілеі: 125-годдзе свайго заснавання і 225-годдзе з дня нараджэння вялікага рускага паэта. Далей..

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Апублiкавана: 15 лiпеня 2024 Фотарэпартаж Музыка Віцебск і воблась

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбыўся з 9 па 15 ліпеня! Вашай увазе — замалёўкі карэспандэнта "К" з вуліц святочнага горада. Далей..

Цікавага — безліч

Што падрыхтаваў для гледачоў XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"? Далей..

Фестываль фестываляў пачаўся!

Апублiкавана: 12 лiпеня 2024 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Учора, 11 ліпеня, увечары адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Далей..

Выстава графікі «АРТ-МЕЛ»

Апублiкавана: 08 лiпеня 2024 Стужка Музеі Віцебск і воблась

У Дубровенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па 29 ліпеня працуе выстава графікі «АРТ-МЕЛ» навучэнцаў мастацкага аддзялення Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3. Далей..

“Талакоўскія” будні і святы

Апублiкавана: 02 лiпеня 2024 Стужка Музыка Віцебск і воблась Дата

Ансамбль танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай абласной філармоніі адзначае 30-годдзе — вядома, канцэртам. Юбілейнае выступленне адбудзецца 29 мая. Каб даведацца падрабязнасці, мы пагутарылі з мастацкім кіраўніком калектыву Аляксандрам Верам’ёвым. Далей..

І раскалолася блакадная глыба...

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў прапануем згадаць знакавыя старонкі з гісторыі партызанскага руху. Як народныя мсціўцы змагаліся з ворагам і што робіцца для захавання памяці аб подзвігу сёння, расказваюць прадстаўнікі рэгіянальных музеяў. Далей..

Знак братэрства

Віцебск, Полацк і Наваполацк прынялі ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму “Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы”. Далей..

Кузня цыркавых талентаў

Оршу можна лічыць цэнтрам цыркавога майстэрства. Тут працуюць чатыры творчыя калектывы, у якіх некалькі соцень хлопчыкаў і дзяўчынак спасцігаюць асновы гэтага мастацтва. Дзвюма студыямі кіруе Алена Жаўненка. Яна сцвярджае, што такіх спрыяльных умоў для развіцця, як цяпер, ніколі не было. І гаворка не толькі пра матэрыяльную базу, але і пра шматлікія магчымасці для выхавання артыстаў. Далей..

Іх імё­ны — брэнды Оршы

Апублiкавана: 20 мая 2024 Стужка Музеі Віцебск і воблась

Тут нарадзіўся стваральнік беларускага містычнага дэтэктыва Уладзімір Караткевіч. Жыў і гераічна змагаўся легендарны партызан Канстанцін Заслонаў. Сёння мы выпраўляемся ў Оршу — завітаем у скарбніцы, якія шануюць і зберагаюць памяць аб славутых імёнах. Далей..

Нагода для размовы... і справы

Апублiкавана: 02 мая 2024 Стужка Архітэктура Віцебск і воблась

Шырокую вядомасць Арэхаўск атрымаў у 1930-х, калі тут запрацавала Беларуская ДРЭС. Гэта была першая буйная электрастанцыя ў рэспубліцы і першая пабудаваная ў СССР па плане ГОЭЛРО (скарочана ад рус. Дзяржаўная камісія па электрыфікацыі Расіі). Далей..

Творчасць ад душы і для душы

Ансамбль “Заманіха” працуе з 2000-га. Сёлета спаўняецца 20 гадоў, як ён носіць званне народнага, і тры — як стаў заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь. Галоўная задача “Заманіхі” — развіццё і прапаганда народнай творчасці роднага Полацкага краю. Пра дзейнасць ансамбля расказаў яго кіраўнік Сяргей Смулько. Далей..

Апяваць красу радзімы

Для нашай гераіні малая радзіма — месца творчага станаўлення. Першы выхад на сцэну адбыўся ў сем гадоў у Варапаеўскай базавай школе. Выконвала песню “Чырвоныя чаравічкі” — усе ўбачылі: будучая артыстка. Сёння ў яе прафесійным багажы — чатыры прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, удзел у тэлевізійным шоу Андрэя Малахава “Песні ад усёй душы”. Чым яшчэ адметны творчы шлях, распавяла салістка канцэртнага аркестра сімфанічна-эстраднай музыкі імя М.Я. Фінберга Ірына ІРШОНАК. Далей..

Ксенія Пагарэлая: “Усё, чым жыву, звязана з музыкай”

Аднойчы лёс прывёў яе ў полацкую Сафію. Менавіта ў сценах гэтай святыні 35 гадоў таму яна знайшла прафесійнае прызванне. Сёння ўпэўненая: музыка, якую дорыць слухачу, здольная зачароўваць. А яшчэ артыстка ўдзячная сяброўцы за запрашэнне ў нашу краіну. Сінявокая стала для гераіні другой радзімай. Пра гэта ды іншае напярэдадні юбілею мы пагаварылі з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Ксеніяй Пагарэлай. Далей..

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Апублiкавана: 01 красавiка 2024 Стужка Музыка Віцебск і воблась

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня. Далей..

Лекцыя "Аляксандр Вярцінскі"

Апублiкавана: 25 сакавiка 2024 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Новая лекцыя цыкла лекцый-канцэртаў Ad Libitum, прысвечаная Аляксандру Вярцінскаму, адбудзецца 28 сакавіка ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..

Канцэрт "Шэдэўры сусветнай класікі"

Апублiкавана: 18 сакавiка 2024 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Канцэрт "Шэдэўры сусветнай класікі" прагучыць у Віцебскай абласной філармоніі 23 сакавіка. Далей..