У Віцебску вызначылі пераможцу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні на «Славянскім базары».
Ліры і дыплома ўладальніка Гран-пры ўдастоена прадстаўніца Казахстана Алмагуль Баталіева.

Першую прэмію конкурсу прысудзілі Валерыі Бернатовіч (Беларусь).

Другое месца падзялілі армянскі спявак Давід Кіракасян і італьянскі выканаўца Даменіка Барбера.


Трэцюю прэмію падзялілі Эрык Ахметаў (Расія) і Рыскелдзі Старбекаў (Кыргызстан).


Спецыяльная прэмія імя Уладзіміра Мулявіна за найлепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства прысуджана Міхаілу Назарой (Малдова).
Фота БЕЛТА