
Ансамбль танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай абласной філармоніі адзначае 30-годдзе — вядома, канцэртам. Юбілейнае выступленне адбудзецца 29 мая. Каб даведацца падрабязнасці, мы пагутарылі з мастацкім кіраўніком калектыву Аляксандрам Верам’ёвым. Далей..

Віцебск, Полацк і Наваполацк прынялі ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму “Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы”. Далей..

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў прапануем згадаць знакавыя старонкі з гісторыі партызанскага руху. Як народныя мсціўцы змагаліся з ворагам і што робіцца для захавання памяці аб подзвігу сёння, расказваюць прадстаўнікі рэгіянальных музеяў. Далей..

Оршу можна лічыць цэнтрам цыркавога майстэрства. Тут працуюць чатыры творчыя калектывы, у якіх некалькі соцень хлопчыкаў і дзяўчынак спасцігаюць асновы гэтага мастацтва. Дзвюма студыямі кіруе Алена Жаўненка. Яна сцвярджае, што такіх спрыяльных умоў для развіцця, як цяпер, ніколі не было. І гаворка не толькі пра матэрыяльную базу, але і пра шматлікія магчымасці для выхавання артыстаў. Далей..

Тут нарадзіўся стваральнік беларускага містычнага дэтэктыва Уладзімір Караткевіч. Жыў і гераічна змагаўся легендарны партызан Канстанцін Заслонаў. Сёння мы выпраўляемся ў Оршу — завітаем у скарбніцы, якія шануюць і зберагаюць памяць аб славутых імёнах. Далей..

Шырокую вядомасць Арэхаўск атрымаў у 1930-х, калі тут запрацавала Беларуская ДРЭС. Гэта была першая буйная электрастанцыя ў рэспубліцы і першая пабудаваная ў СССР па плане ГОЭЛРО (скарочана ад рус. Дзяржаўная камісія па электрыфікацыі Расіі). Далей..

Ансамбль “Заманіха” працуе з 2000-га. Сёлета спаўняецца 20 гадоў, як ён носіць званне народнага, і тры — як стаў заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь. Галоўная задача “Заманіхі” — развіццё і прапаганда народнай творчасці роднага Полацкага краю. Пра дзейнасць ансамбля расказаў яго кіраўнік Сяргей Смулько. Далей..

Для нашай гераіні малая радзіма — месца творчага станаўлення. Першы выхад на сцэну адбыўся ў сем гадоў у Варапаеўскай базавай школе. Выконвала песню “Чырвоныя чаравічкі” — усе ўбачылі: будучая артыстка. Сёння ў яе прафесійным багажы — чатыры прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, удзел у тэлевізійным шоу Андрэя Малахава “Песні ад усёй душы”. Чым яшчэ адметны творчы шлях, распавяла салістка канцэртнага аркестра сімфанічна-эстраднай музыкі імя М.Я. Фінберга Ірына ІРШОНАК. Далей..

Аднойчы лёс прывёў яе ў полацкую Сафію. Менавіта ў сценах гэтай святыні 35 гадоў таму яна знайшла прафесійнае прызванне. Сёння ўпэўненая: музыка, якую дорыць слухачу, здольная зачароўваць. А яшчэ артыстка ўдзячная сяброўцы за запрашэнне ў нашу краіну. Сінявокая стала для гераіні другой радзімай. Пра гэта ды іншае напярэдадні юбілею мы пагаварылі з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Ксеніяй Пагарэлай. Далей..

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня. Далей..

Новая лекцыя цыкла лекцый-канцэртаў Ad Libitum, прысвечаная Аляксандру Вярцінскаму, адбудзецца 28 сакавіка ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..

Канцэрт "Шэдэўры сусветнай класікі" прагучыць у Віцебскай абласной філармоніі 23 сакавіка. Далей..

23 лютага а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша) адбудзецца адкрыццё выставы ручнікоў і посцілак "Матуліны кросны". Далей..

Віцебская абласная філармонія ладзіць вечарыну “Сто гадзін шчасця”, прысвечаную 15-годдзю творчай дзейнасці сваёй салісткі, лаўрэата міжнароднага конкурсу Алены Паўлянковай. Насамрэч канцэрт, які адбудзецца 16 лютага, з’яднае ўсіх салістаў філармоніі, і гэта добрая традыцыя. Далей..

Сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў “ЅuperПРОФІ-2023” — Таццяна Осіпава. Настаўніца дзіцячай школы мастацтваў Гарадка імя Івана Серыкава стала найлепшай у намінацыі “ЅuperПРОФІ ўстановы культуры”. Далей..

Фінальны этап рэспубліканскага фестывалю "Беларусь – мая песня" пройдзе ў Палацы Рэспублікі з 2 лютага па 19 чэрвеня. Першы гала-канцэрт "Віцебская батлейка" адбыўся 2 лютага і быў прысвечаны Віцебскай вобласці. Далей..

Святочны канцэрт да Дня Таццяны "Ад сэрца да сэрца" прагучыць 25 студзеня ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..

Віцебскі ансамбль “На ростанях” — адносна малады калектыў. Ён існуе крыху больш за 15 гадоў, але ўжо мае званні “Народны аматарскі калектыў” і “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Пастаянная прапіска — у паўночнай сталіцы, аднак з канцэртамі і гастролямі артысты аб'ехалі шмат замежных гарадоў. Далей..

Ці можа каманда з трох супрацоўнікаў ладзіць брэндавыя імпрэзы і скараць міжнародныя конкурсы? Лёгка — калі гэтым людзям наканавана займацца творчасцю. Тады знойдуцца аднадумцы, тады адмыслоўцаў акрыліць глядацкая любоў. Сведчыць пра гэта вопыт маленькага калектыву рупліўцаў Валкалацкага сельскага дома культуры, што ў Докшыцкім раёне, на чале з Марыяй Кімстач. Далей..

Віцебская абласная філармонія запрашае на канцэрт "Стары Новы год у філармоніі", які адбудзецца 13 студзеня. Далей..

ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі праходзіў з 22 па 26 лістапада ў Віцебску. Далей..

Святочнымі песнямі і музыкай напоўніцца падвор'е культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна"» 7 студзеня. На свяце "Віцебскія Каляды або Каляды ў Задзвінні" можна будзе далучыцца да народных традыцый з танцамі, карагодамі і зімовымі забавамі. Далей..

З 3 па 5 студзеня ў Віцебску праходзіць V Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску". Далей..

За паўтысячы гадоў хто толькі не схіляў галаву перад гэтым Асілкам. А знаходзіцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў вёсцы Сітцы, у таямнічым парку, што прыналежаў калісьці знакамітаму роду Дамейкаў. Ад сядзібы засталіся толькі частка агароджы, уязная брама, рэшткі гаспадарчых пабудоў. І неймаверны дуб, апеты ў вершаваных радках Петрусём Броўкам. Далей..

Гістарычныя будынкі ў Беларусі аднаўляюць сістэмна. Гэтыя намаганні, накіраваныя на захаванне спадчыны, — значны ўнёсак у развіццё айчыннай культуры і мастацтва.Асаблівую ролю адыгрываюць рэстаўраваныя храмы. Яны не толькі выконваюць традыцыйную рэлігійна-духоўную функцыю, але і атрымліваюць шанц стаць новымі цэнтрамі культурнага жыцця. Далей..

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае 19 снежня ў 18.00 на канцэрт Полацкай дзіцячай школы мастацтваў "Калядная казка". Далей..

Налета наша краіна адзначыць 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Беларусі напаміны пра Вялікую Айчынную вайну і яе герояў ёсць амаль у кожнай вёсцы. Шматлікія мемарыялы і вайсковыя пахаванні даглядаюць і простыя людзі, і ўлады на ўсіх узроўнях. Далей..
У Талачыне ў межах XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбыўся абласны тур свята "Нас з’яднала зямля Беларусі", прысвечаны Году міру і стварэння. Далей..

15 лістапада ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыецца выстава Аршанскага Дома рамёстваў. Далей..

XXХIV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі пройдзе з 22 па 26 лістапада ў Віцебску і ў Мінску. Далей..