
Ці можа каманда з трох супрацоўнікаў ладзіць брэндавыя імпрэзы і скараць міжнародныя конкурсы? Лёгка — калі гэтым людзям наканавана займацца творчасцю. Тады знойдуцца аднадумцы, тады адмыслоўцаў акрыліць глядацкая любоў. Сведчыць пра гэта вопыт маленькага калектыву рупліўцаў Валкалацкага сельскага дома культуры, што ў Докшыцкім раёне, на чале з Марыяй Кімстач. Далей..

Віцебская абласная філармонія запрашае на канцэрт "Стары Новы год у філармоніі", які адбудзецца 13 студзеня. Далей..

ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі праходзіў з 22 па 26 лістапада ў Віцебску. Далей..

Святочнымі песнямі і музыкай напоўніцца падвор'е культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна"» 7 студзеня. На свяце "Віцебскія Каляды або Каляды ў Задзвінні" можна будзе далучыцца да народных традыцый з танцамі, карагодамі і зімовымі забавамі. Далей..

З 3 па 5 студзеня ў Віцебску праходзіць V Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску". Далей..

За паўтысячы гадоў хто толькі не схіляў галаву перад гэтым Асілкам. А знаходзіцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў вёсцы Сітцы, у таямнічым парку, што прыналежаў калісьці знакамітаму роду Дамейкаў. Ад сядзібы засталіся толькі частка агароджы, уязная брама, рэшткі гаспадарчых пабудоў. І неймаверны дуб, апеты ў вершаваных радках Петрусём Броўкам. Далей..

Гістарычныя будынкі ў Беларусі аднаўляюць сістэмна. Гэтыя намаганні, накіраваныя на захаванне спадчыны, — значны ўнёсак у развіццё айчыннай культуры і мастацтва.Асаблівую ролю адыгрываюць рэстаўраваныя храмы. Яны не толькі выконваюць традыцыйную рэлігійна-духоўную функцыю, але і атрымліваюць шанц стаць новымі цэнтрамі культурнага жыцця. Далей..

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае 19 снежня ў 18.00 на канцэрт Полацкай дзіцячай школы мастацтваў "Калядная казка". Далей..

Налета наша краіна адзначыць 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Беларусі напаміны пра Вялікую Айчынную вайну і яе герояў ёсць амаль у кожнай вёсцы. Шматлікія мемарыялы і вайсковыя пахаванні даглядаюць і простыя людзі, і ўлады на ўсіх узроўнях. Далей..
У Талачыне ў межах XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбыўся абласны тур свята "Нас з’яднала зямля Беларусі", прысвечаны Году міру і стварэння. Далей..

15 лістапада ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыецца выстава Аршанскага Дома рамёстваў. Далей..

XXХIV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі пройдзе з 22 па 26 лістапада ў Віцебску і ў Мінску. Далей..

Найлепшыя прадстаўнікі нашай сферы былі адзначаныя да Дня работнікаў культуры. Сярод узнагароджаных — намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вольга Камендантава. Міністр культуры Анатолій Маркевіч уручыў ёй Ганаровую грамату “За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры”. Далей..

3-4 лістапада ў Наваполацку пройдзе Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халi-Хало". Далей..

Ужо некалькі гадоў запар жыхары і госці аграгарадка Вялікае Сяло з задавальненнем збіраюцца на свяце бульбы. Вось і сёлета “Бульбяная карусель” закруціла ўсіх ахвотных у Велікасельскім сельскім філіяле-клубе. Далей..

Канцэрт "Песні ад сэрца да сэрца", прысвечаны 85-годдзю Віцебскай вобласці, адбудзецца на сцэне Віцебскай абласной філармоніі 25 кастрычніка. Далей..

Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пачнецца 22 кастрычніка і працягнецца аж да 19 лістапада. Далей..

Новая лекцыя цыкла лекцый-канцэртаў Ad Libitum "Музычныя гісторыі", прысвечаная Дзмітрыю Хварастоўскаму, адбудзецца 19 кастрычніка ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..

Андрэй Кот — адзін з васьмі прадстаўнікоў Беларусі на Міжнародным конкурсе выканаўцаў маладзёжнай песні ў рамках фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”, які прйшоў з 5 па 9 верасня ў Смаленску. Сёлета спевак атрымаў званне лаўрэата і дыплом другой ступені гэтага конкурсу. Далей..

15 верасня ў 12:00 у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36) адкрыецца выставачны праект "Гонар за Беларусь", прысвечаны Дню народнага адзінства Беларусі. Далей..

У 30-ы раз наша краіна адзначыцла Дзень беларускага пісьменства. Мястэчка Гарадок на Віцебшчыне прыняў форум у першыя выхадныя верасня. Лейтматывам падзеі стануць Год міру і стварэння, 80-годдзе вызвалення раённага цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра. Далей..
Дакладна падлічыць геаграфічныя пункты, праз якія пралягалі шляхі цыркавога артыста Мікалая Чалнакова, няпроста. Вырас ён пад Ніжнім Ноўгарадам, вучыўся ў Маскве, гастраляваў па ЗША, выступаў у знакамітым Cirque du Soleil… А яшчэ некалі завітаў у Віцебск — і цяпер пастаянна вяртаецца ў абласны цэнтр ды расквечвае яго жыццё на свой лад. Далей..

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 11 жніўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах”, які бытуе на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Далей..

Вечар джазавай музыкі SUMMER JAM адбудзецца 7 верасня ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..

У сезон адпачынкаў “К” не магла абмінуць увагай галоўны курорт краіны — Браслаўшчыну. Звесткі пра тамтэйшыя славутасці вы лёгка знойдзеце ў Сеціве. Мы ж прывезлі з вандроўкі зацемкі аб тым, што дадае краю самабытнасці і дзе гаспадарам яшчэ нямала варта папрацаваць. Далей..

Да ХХХ Дня беларускага пісьменства засталося два тыдні. Урачыстасці разгорнуцца 2 і 3 верасня ў Гарадку. Далей..

11–12 жніўня жыхароў і гасцей горада Докшыцы чакаюць на Рэспубліканскім фестывалі сяброўства і мастацтва "Дзве ракі" Далей..

Вось і праляцеў ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Тыдзень — бы адзін дзень. Уражанняў — на ўвесь год. У абодвух конкурсах дзве першыя прэміі — нашы. Але вынік вызначаецца не толькі гэтым. Далей..

Можна пачаць нестандартна. Жылі-былі Вольга і Уладзімір Квашко, майстры ды таленты вялікія. Усё, да чаго дакранаюцца, у золата пераўтвараецца… А можна і звыкла гаворку павесці. Прыкладна так. Раённы дом рамёстваў у Сянно пераехаў з цеснага памяшкання на вуліцы Савецкай на шыкоўныя плошчы былой сярэдняй школы па вуліцы Кастрычніцкай. І пачалося зусім іншае творчае жыццё… Зрэшты, абодва пачаткі вымагаюць ад сённяшняга сюжэта цалкам казачнага зместу. Далей..

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Асобы Пакістана". Далей..