
Маляўніча і яскрава прайшоў XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Успомнім самыя яскравыя імгенні. Далей..

Маляўніча і яскрава прайшло афіцыйнае закрыццё XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Далей..

Коратка пра мінулыя падзеі "Славянскага базару": Далей..

ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ўжо зусім блізка: асноўныя мерапрыемствы запланаваныя на 12—17 ліпеня, хаця нейкія праекты пройдуць і напярэдадні. Далей..

У чарговы раз у Паставах сабраліся музыкі з розных гарадоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Далей..

У Докшыцах 8 ліпеня пройдзе фестываль траў "Жывая сіла". Далей..

У Паставах з 9 па 11 чэрвеня пройдзе Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Далей..

Для чаго прызначаны раённыя музеі? У свой час на гэтае пытанне мне вельмі даходліва адказалі старшыні Дубровенскага і Астравецкага райвыканкамаў. Па-першае, спадары абураліся, што ў іх такіх устаноў яшчэ няма (цяпер ёсць). Па-другое, музеі патрэбныя ў якасці візітовак. Маўляў, завітае ў раён дэлегацыя, вось у музеі прыезджым і патлумачаць, якую гісторыю ды культуру мае гэты край. Збольшага правільна, але дужа прагматычна і вузкаскіравана. Трэба ж — не прыземлена, а ўзнёсла. Каб на ўсіх хапіла. І на гасцей, і на тутэйшых. Далей..

“З гонарам і годнасцю прадстаўляюць традыцыйную культуру Пастаўскага раёна 18 творчых калектываў, удастоеных ганаровых званняў «Заслужаны», «Народны», «Узорны»”, — чытаем на сайце мясцовага выканаўчага камітэта. Сярод гэтых гуртоў — народны вакальна-інструментальны ансамбль “Скіфы”. Далей..

Уявіць лета ў Віцебску без “Славянскага базару” ўжо немагчыма. Сёлета міжнародны фестываль мастацтваў пройдзе з 12 па 17 ліпеня. Квіткі ўжо ў продажы. Падзеі на свой густ абірайце разам з “К”. Далей..

Гісторыя пачалася некалькі гадоў таму, калі мінчук Канстанцін Хурс набыў на Пастаўшчыне хату, што планаваў выкарыстоўваць як лецішча, — з гэтых мясцін паходзіць яго жонка. Часта праязджаючы праз вёску Каралінова, сям’я звярнула ўвагу на тутэйшую славутасць — сядзібны дом, які хаця і быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, але знаходзіўся ў аварыйным стане. Далей..

У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра днямі рэалізоўваўся арт-праект “Партрэт майстра”. На вернісажы ішла гаворка і пра тое, у чым вытокі рамесніцкай актыўнасці на беларускай зямлі. У іншых краінах нават пры вялікім старанні аналагаў не адшукаць. Віцебскі праект і падштурхнуў да стварэння гэтага артыкула. Далей..

“Натуральна, што не кожнаму сёння пад сілу асэнсаваць сваю спадчыну. Зноў пайсці сцяжынамі дзядоў і прадзедаў. Але іншага шляху няма.Як не бывае іншай, лепшай ці горшай маці, іншай Радзімы, іншай гісторыі”. Далей..

У Віцебскай абласной філармоніі 20 красавіка раскажуць аб творчасці выбітнага савецкага кампазітара Аляксандры Пахмутавай. Далей..

Што вылучае паспяховага чалавека? Можна доўга разважаць аб прыродных дадзеных, працавітасці і ўдачы, але рубрыка “Максіма маладых”, здаецца, вывела галоўны кампанент поспеху — упартасць. Далей..

У Віцебску ідзе творчая работа над першай у 2023 годзе прэм’ерай. Ніна Обухава паставіць камедыю-фарс "Дзядзечкаў сон" паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага. Далей..

Віцебскі мастак Дзмітрый Гаралевіч бездакорна стварае і дзівосна-казачныя светы, і рэфлексіўныя палотны, прадыктаваныя рэчаіснасцю і асабістымі душэўнымі парывамі. Адданы жывапісу, толькі гэтым відам мастацтва майстар не абмяжоўваецца. Далей..

У Віцебску адкрылася выстава аўтарскага тэкстылю "Лічбы" Маргарыты Шчамялёвай. Усе прадстаўленыя ў экспазіцыі работы выкананы ўручную. Кожны з габеленаў мае ўласную асацыяцыю і глыбінны падтэкст. Далей..

У культурнай сталіцы Беларусі — Слуцку — адбыліся фіналы нацыянальных адбораў на конкурсы XXXII “Славянскага базару ў Віцебску”. Сярод дзяцей нашу краіну прадставіць Сафія Рустамава з Брэста, сярод дарослых — Самір Ёлчыеў з Оршы. Далей..

Сёлета кніжнае свята "Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі" адзначае 80-гадовы юбілей. У дні вясновых канікулаў 14 сельскіх бібліятэк, у тым ліку і Лепельская дзіцячая бібліятэка, правялі для дзяцей вясёлае і пазнавальнае свята Кнігі і Чытання. Далей..

Актэт балалаек “Віцебскія віртуозы” святкуе сёлета 50-годдзе. Урачыстасці адбудуцца ўвосень, а нядаўна гэты цалкам жаночы калектыў выступіў з сольным канцэртам у Маскве на XVI Міжнародным фестывалі “Сузор’е майстроў”. Далей..

Майстры народных рамёстваў Віцебскай вобласці прадставяць тканыя ўручную аўтарскія кілімкі і вытанчаныя габелены на дзвюх выставах-конкурсах у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..

Экспазіцыю "Пейзажы alla prima" прэзентавалі ў Наваполацку. Горныя краявіды, архітэктура Віцебска, нацюрморты — амаль 30 работ сталічнай мастачкі Вікторыі Ярковіч упрыгожваюць выставачную залу Музея гісторыі і культуры Наваполацка. Большасць карцін напісана alla prima. Гэта тэхніка жывапісу, якая дазваляе завяршыць палатно яшчэ да высыхання фарбаў, за адзін прысест. Далей..

У Віцебску з аншлагам прайшоў сольны канцэрт Глеба Лапіцкага "Вымярэнне жыцця". Далей..

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Чысты голас" выступіць з канцэртам вакальнай музыкі ў Віцебскай абласной філармоніі 4 сакавіка. Рэпертуар гурта не мае абмежаванняў. На жывых імпрэзах артысты выконваюць як класічныя і фальклорныя творы, так і сучасную аўтарскую, эстрадную песню. Далей..

Канцэрт "З Іспаніі ў Вялікую Тартарыю" - унікальны сплаў музыкі фламенка, іспанскай гітары, рускіх мелодый, этна і джаза. Амаль уся музыка ў праграме - вынік творчых пошукаў кампазітара з Санкт-Пецярбурга Міхаіла Савічава, гітарыста легендарнага трыа "Лойка", намінанта на прэмію "Грэмі" ў 2019 годзе. Далей..

Маштабнае сямейнае свята "Дзень дамавіка" правядуць у Барані Аршанскага раёна. Тэатралізаванае свята адбудзецца 11 лютага на базе Палаца культуры горада. У фае ўдзельнікаў будуць чакаць гульнявая і танцавальная станцыі. Таксама падрыхтаваны заданні ад рыцарскага клуба з Дома культуры Болбасава: паласа перашкод, фотазона і настольныя гульні гістарычнага характару. Далей..

IV Міжнародны фестывальконкурс “Арт-парад у Віцебску” праходзіў 4—6 студзеня. У намінацыі “Харэаграфія” пераможцамі сталі ўдзельнікі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі” дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры «Віцебск»”. Дуэт Анастасіі Рашкевіч і Сяргея Навуменкава здолеў заваяваць Гранпры. Маладыя танцоры падзяліліся сакрэтамі тайм-менеджменту, магіяй contemporary і цудоўнай сілай партнёрства. Далей..

Падчас камандзіровак па краіне заўсёды хочацца знайсці нешта новае, тое, што здольнае прыцягнуць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і турыстаў. Зразумела, гэта не ксеракопіі ў бібліятэцы або імпрэзы ў СДК, хоць ніхто не адмаўляе неабходнасць падобных традыцыйных для сферы культуры платных паслуг. І ў сённяшнім топе мы сабралі толькі ўнікальныя ды незвычайныя віды паслуг — пра некаторыя нават культработнікі не чулі. Далей..

У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе новая лекцыя-канцэрт цыкла Ad libitum. Яна будзе прысвечана творчасці Леаніда Уцёсава, выдатнага акцёра і спевака савецкай эпохі. Далей..