
19 жніўня (па старым стылі — 7 жніўня) — дзень памяці выдатнага беларускага творцы ХІХ стагоддзя, скульптара Яна Астроўскага. Працаваў ён пераважна ў малых формах — рабіў медальёны і бюсты. За два дзясяткі гадоў Астроўскі стварыў каля пяці дзясяткаў гіпсавых і бронзавых выяў вядомых гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, што разышліся па ўсім свеце ў выглядзе шматлікіх копій. Але, як ні парадаксальна, у беларускіх музеях і галерэях сёння не знайсці аніводнага твора майстры. Дый пра яго самога ведаюць лічаныя адзінкі. Далей..

Збіраючы матэрыялы для гістарычнага серыяла, прысвечанага радаводным і сямейным таямніцам славутага грамадскага дзеяча, паэта-рамантыка, геолага Тамаша Зана, я пачаў ствараць спіс “занаўскіх мясцін”. Траплялі ў яго мястэчкі і вёскі, фальваркі і маёнткі, якія ўдавалася знайсці ў публікацыях або дакументах. З цягам часу спіс пераўтварыўся ў праўдзівы “Шлях Тамаша Зана”, які ломанай лініяй прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да ўсходніх рубяжоў. Паміж старажытнымі беларускімі мястэчкамі Беніцай і Смалянамі было, як ў бурштынавых пацерках, нанізана больш за паўтара дзясяткі тапонімаў, сярод якіх, як цэнтральны кулончык, пачэснае месца займаў Мінск. Так нарадзілася ідэя у вольны час прайсціся гэтым шляхам, распрацаваць новы турыстычны маршрут, і запар агледзець усё тое, што належыць нашай “культурнай спадчыне”. Бо, відавочна, што далёка не ўсё, што нам магло сустрэцца на гэтым шляху, магло мець шыльду “гісторыка-культурная каштоўнасць”. У той дзень, калі ў “К” выйшла першая частка публікацыі “Таямніцаў…” (№ 51, 19 снежня) мы пабывалі ў Смалянах. Вынікамі гэтай вандроўкі і распачынаем “Шлях Тамаша Зана”. Далей..