Фотавыстава "Вызваліцелі" працуе ў Культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) па 30 ліпеня. Далей..
Да 170-годдзя з дня нараджэння Юдаля Пэна і 155-годдзя з дня нараджэння Якава Кругера ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава. Далей..
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава з 16 ліпеня па 9 верасня будзе працаваць выстава "Марк Шагал. La Bible". Далей..
У Мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (Бялынічы) 16 ліпеня адкрыецца выстава "Янка Купала ў маім сэрцы". Далей..
Святочныя мерапрыемствы XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” насыцілі горад з 11 па 15 чэрвеня. Штогод сюды з'язджаюцца маладыя артысты, каб паспрабаваць свае сілы ў вакальным конкурсе эстрадных выканаўцаў. Тут гучаць натхнёныя паэтычныя радкі, прэзентуюцца кніжныя навінкі беларускіх выдавецтваў, чакаюць сваіх прыхільнікаў музеі і выставачныя прасторы. Чым здзівіла гледача традыцыйна маштабная падзея сёлета? Праграма была разнастайнай і цікавай. Арганізатары, сярод якіх Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, паклапаціліся пра гэта. Далей..
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае на майстар-клас па вырабе гарлячкі. Далей..
ХХVIII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" адбудзецца ў Брэсце з 10 па 15 верасня. Далей..
Гарадзеншчына — край, дзе аматараў гістарычных таямніц чакаюць неспадзяванкі на кожным скрыжаванні. Прапануем зведаць новы маршрут у мінуўшчыну. Далей..
Адна з найстарэйшых публічных бібліятэк Беларусі — Цэнтральная бібліятэка імя А. С. Пушкіна ў Оршы — адзначае адразу два юбілеі: 125-годдзе свайго заснавання і 225-годдзе з дня нараджэння вялікага рускага паэта. Далей..
Што падрыхтаваў для гледачоў XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"? Далей..
Народны ансамбль народнай песні “Вечарынка” з пасёлка Ялізава адзначае 50 гадоў творчай дзейнасці. Неверагодна, але за такі працяглы час склад калектыву амаль не змяніўся. Гурт зберагае асаблівыя традыцыі, характар і ўнікальную манеру выканання. Пра яркі шлях у паўстагоддзя расказалі кіраўнікі “Вечарынкі” Джэма Рабава і Анатоль Пятраеў. Далей..
Учора, 11 ліпеня, увечары адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Далей..
Гісторыі сядзібы ў Кавалёўшчыне могуць пазайздросціць дзясяткі іншых: імёны некаторых уладальнікаў маёнтка ведае кожны беларускі школьнік. Але сёння мы ізноў вернемся на Стаўбцоўшчыну, бо ёсць нагода. Далей..
Праект Уладзіміра Фалітарыка атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў галіне культуры на 2024 год. Чым адметная гэтая задума і як рэалізуецца? Далей..
Беларускі дзяржаўны цырк ярка ўварваўся ў новы сезон з праграмай “Цыркалета”. У ёй удзельнічаюць любімыя айчынныя артысты і запрошаныя госці з Расіі і Манголіі. На арэне дэманструюць складаныя акрабатычныя нумары і атракцыёны з дзікімі жывёламі. Чым яшчэ будуць здзіўляць публіку? Далей..
Тэма Вялікай Айчыннай вайны вось ужо каторае дзесяцігоддзе з’яўляецца для беларускага выяўленчага мастацтва асабліва важнай — што парадзіла мноства шэдэўраў, якія назаўсёды ўрэзаліся ў памяць гледачу. Аднак на выставе “Голас ваеннага пакалення”, якая працуе ў сталічным Палацы мастацтва, культавыя работы Волкава, Савіцкага, Грамыкі ў чарговы раз не пабачыш. Тут прадстаўленыя пераважна тыя аўтары, чые імёны “не на слыху”, а карціны не пазнаюцца з першага позірку. Але ж ліхалецце пакінула адчувальны след не толькі ў іх творчых біяграфіях… Далей..
Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы культуры былі разгледжаны падчас выязной калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла ў Маладзечне. Далей..
ХХVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024" пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці з 25 па 27 верасня! Далей..
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “Пінская шляхта” радуе гледачоў унікальным палескім каларытам. Кожнае выступленне маладых артыстаў з Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў напоўнена шчырай любоўю да роднага краю і творчасці. Пра шлях аўтэнтычнага гурта і зберажэнне фальклорнай спадчыны расказвае кіраўнік ансамбля Наталля Бархерыт. Далей..
На беларускай эстрадзе няшмат яркіх жаночых калектываў. Пакуль што. Два гады таму ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў быў заснаваны квартэт Girls on Fire, які аб’яднаў чатырох амбіцыйных дзяўчат з моцнымі галасамі. Ансамбль ужо дабіўся перамог у рэспубліканскіх конкурсах і прызнання слухачоў, а летась здабыў прэмію спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Як дамагчыся сугучча, распавядаюць кіраўнік калектыву Ірына Кулагіна і яе падапечныя. Далей..
У Дубровенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па 29 ліпеня працуе выстава графікі «АРТ-МЕЛ» навучэнцаў мастацкага аддзялення Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3. Далей..
У Мінскім абласным краязнаўчым музеі па 8 верасня даступная экспазіцыя «Міншчына ў XXI стагоддзі. Упэўненыя крокі ў будучыню». Далей..
Геаграфічная аддаленасць для музейшчыкаў не праблема. Навесці масты між рэгіёнамі дапамагло сеціва. Вынікі даследаванняў прэзентуюць анлайн — на сайце “Музеі Беларусі” і на старонках у сацыяльных сетках. Але ж спецыялісты не адмаўляюцца ад жывога дыялогу: завітваюць адно да аднаго на краязнаўчыя чытанні, наведваюць памятныя месцы. Акрамя таго, спадзяюцца на працяг віртуальнага супрацоўніцтва ў афлайн-фармаце праз абменныя і сумесныя выставы. Пакуль жа з каштоўнымі музейнымі прадметамі жыхары раёнаў могуць пазнаёміцца ў інтэрнэце. Далей..
Прэм’ера музычнага спектакля “Трыкутнік надзеі”, увасобленага на грант Прэзідэнта ў сферы культуры, адбылася 23 мая. Рэжысёр, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Вавілаў разам са сваімі вучнямі прэзентаваў пастаноўку, прысвечаную 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
Да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе выстава “Адзінай памяці верныя”. Далей..
Здараюцца знаходкі, якія, нібы прамень святла, паказваюць у цемры мінулага вельмі цікавыя падзеі.Так нядаўна паўстала нязведаная старонка летапісу Навагрудчыны, звязаная са Станіславам Манюшкам. Гэтае адкрыццё — быццам падарунак да 205-годдзя маэстра, што адзначалася 17 мая. Далей..
Ансамбль танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай абласной філармоніі адзначае 30-годдзе — вядома, канцэртам. Юбілейнае выступленне адбудзецца 29 мая. Каб даведацца падрабязнасці, мы пагутарылі з мастацкім кіраўніком калектыву Аляксандрам Верам’ёвым. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання навучэнцаў і студэнтаў — пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі. Далей..
Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 80-гадовы юбілей. Гісторыя ўстановы, равесніцы вызвалення, пачалася яшчэ падчас Вялікай Айчыннай. Сёння музей беражліва захоўвае спадчыну вялікага беларускага паэта, які да апошніх дзён услаўляў у творах свой народ і стаяў на чале духоўнага супраціўлення фашысцкай агрэсіі. Далей..
Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў прапануем згадаць знакавыя старонкі з гісторыі партызанскага руху. Як народныя мсціўцы змагаліся з ворагам і што робіцца для захавання памяці аб подзвігу сёння, расказваюць прадстаўнікі рэгіянальных музеяў. Далей..