Традыцыйнае мастацтва выразання з паперы — выцінанка — зарадзілася ў XVI стагоддзі, а ў нашы дні, дзякуючы найталенавіцейшым майстрам, набыло другое дыханне.

Гэты від рамяства ахоплівае мноства тэм, якія адлюстроўваюць лад жыцця беларусаў: прыроду і гісторыю, традыцыі і звычаі, міфалогію і побыт.

Летась Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА прыняў рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Каля 70 адмыслоўцаў уваходзяць у секцыю выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. А ўсяго па краіне гэтым відам творчасці на пастаяннай аснове займаецца каля 300 чалавек.
Майстры выцінанкі за працай і асобныя работы — у кадрах фатографа «К» Уладзіміра Шлапака.







