Міністр культуры Анатолій Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Бабруйск, дзе сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. Кіраўнік ведамства азнаёміўся з аб’ектамі, уключанымі ў склад гісторыка-культурнай каштоўнасці “Крэпасць”, а таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам рэгіёна і горада выкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па навядзенні парадку на аб’ектах Бабруйскай крэпасці. Далей..
Выставачны сезон ля Кургана Славы працягваецца. У летні час пры мемарыяльным комплексе разгортваюцца экспазіцыі пад адкрытым небам, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці. Далей..
У Докшыцкім краі гэтымі днямі гамоніць рэспубліканскі фестываль сяброўства і мастацтва “Дзве ракі”. Брэндавае мерапрыемства ладзяць ўжо ў восьмы раз. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч здзяйсняе сёння рабочую паездку ў Бабруйск. Далей..
Плошча фондасховішчаў музеяў рэспубліканскага падпарадкавання мусіць вырасці да 20 тысяч м2. Далей..
Форум патрыятычных сіл, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, аб'яднаў краіну: 20 ліпеня ў сталічным Палацы спорту сабралася каля васьмі тысяч чалавек — прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Далей..
Дзень нацыянальных культур краін — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбыўся ў ходзе XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Новы культурны форум аб'яднаў дзяржавы пад дэвізам “За мір і стварэнне — разам з ШАС!” і падкрэсліў высокі ўзровень дыялогу культур. Далей..
Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы культуры былі разгледжаны падчас выязной калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла ў Маладзечне. Далей..
3 ліпеня стала сімвалам свабоды і міру для розных пакаленняў беларусаў. У Мінску разгарнуліся галоўныя мерапрыемствы. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання навучэнцаў і студэнтаў — пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі. Далей..
Віцебск, Полацк і Наваполацк прынялі ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму “Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы”. Далей..
Інфармацыйна-асветніцкая акцыя “Дарогамі славы” стартавала ў 80-ю гадавіну пачатку Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Далей..
У Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Між іншага на ім былі ўхваленыя прапановы па ўключэнні новых пазіцый у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Далей..
Падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” прайшоў ІІІ Рэспубліканскі форум маладых спецыялістаў сферы культуры. У яго рамках адбылася сустрэча з Анатоліем Маркевічам і абарона стартапаў. Далей..
…І не толькі эканамічныя сувязі яднаюць нас з суседняй дзяржавай. Дзень Расіі ў Беларусі адзначылі шэрагам культурных падзей. Далей..
Да Дня Расіі Міністэрства культуры Беларусі зладзіла музычную інтэрнэт-пераклічку “Праспявай «Кацюшу» — павіншуй Расію!”. Зрэшты, мелодыі братэрскай краіны на гэтым тыдні гучалі і з іншай нагоды: 10—12 чэрвеня ў Мінску праходзілі Дні культуры Варонежскай вобласці. Далей..
Дні культуры Новасібірскай вобласці праходзілі ў нашай краіне з 23 па 26 мая. Дасягненні вядучых культурных устаноў расійскага рэгіёна былі прадстаўленыя ў Мінску, Брэсце і Віцебску. Чым уразілі госці беларусаў і які плён мелі сустрэчы з калегамі? Узгадаем галоўнае са шматлікіх падзей. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч разам з прадстаўнікамі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава 4 чэрвеня наведаў будынкі новага навучальнага корпуса і інтэрната, узведзеныя на сталічнай вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 5. Далей..
Гродна прымае адну з найярчэйшых падзей года, што стала сімвалам міру і згоды на беларускай зямлі. З 14 па 16 чэрвеня ў абласным цэнтры разгарнуліся заключныя мерапрыемствы XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Далей..
Наўпрост звярнуцца да кіраўніка галіны і вырашыць свае пытанні? Зрабіць гэта можна ў першую сераду месяца. Вось і 5 чэрвеня, згодна з графікам асабістага прыёму грамадзян, у Міністэрства культуры прыйшлі зацікаўленыя. Хто яны і якія тэмы ўзнімаліся? Далей..
Стартавалі Дні культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Праграмы вядучых культурных устаноў рэгіёна прадстаўлены на розных пляцоўках у Мінску. Далей..
Лейтматывам творчага жыцця сёлета стала дата, святая для кожнага жыхара нашай краіны. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымеркавана нямала маштабных праектаў. Пра найбольш значныя расказала начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга падчас відэаканферэнцыі ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва”. Далей..
Сёлета дзяржава накіруе больш за 45,5 мільёна рублёў на рэстаўрацыю і капітальны рамонт аб’ектаў культуры. Далей..
Культурныя сувязі атрымаюць новы імпульс дзякуючы дамоўленасцям, дасягнутым падчас афіцыйнага візіту ў Мінск дэлегацыі Архангельскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Аляксандрам Цыбульскім. Далей..
Традыцыйная сустрэча міністра культуры Анатолія Маркевіча з журналістамі прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы. Падзея была прымеркавана да Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Далей..
Міністэрства культуры і пасольства Пакістана ў Беларусі прымеркавалі дзве знакавыя падзеі да 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных зносін паміж краінамі. Далей..
Культура сёння павінна ўзвысіць свой голас у імя міру. Аб гэтым міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч заявіў падчас VI Сусветнага форуму па міжкультурным дыялогу “Дыялог дзеля міру і глабальнай бяспекі: супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне”. Далей..
Прадстаўнікі цэнтральнага апарату Міністэрства культуры і падпарадкаваных арганізацый усклалі кветкі да мемарыяла ў вёсцы Копішча Мінскага раёна. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч правядзе асабісты прыём грамадзян 8 мая ў Міністэрстве культуры. Далей..
Блізіцца ўступная кампанія — напружаная пара не толькі для абітурыентаў, але і для навучальных устаноў. Для апошніх гэта час руплівай працы па прыцягненні найлепшых прадстаўнікоў творчай моладзі. “К” даведалася, як каледжы, універсітэты і акадэміі сферы культуры прывабліваюць тых, хто мусіць працягнуць справу старэйшага пакалення. Далей..