Маладзёжны тэатр эстрады працягвае падарожжа па краіне ў рамках рэспубліканскага праекта “Культурная карта”, рэалізацыя якога адбываецца па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Новым прыпынкам стаў горад Калінкавічы (Гомельская вобласць).





— Гледачоў па-сапраўднаму здзівіла канцэртная праграма “Музычны калейдаскоп” у выкананні выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна. Прагучалі папулярныя мелодыі і аўтарскія песні, прысвечаныя любові да роднай Беларусі і яе народа, а таксама яркія танцавальныя кампазіцыі, — распавялі ў тэатры. — Высокі ўзровень майстэрства і крэатыўны падыход выхаванцаў цэнтра — лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў — пакінулі ў сэрцах гледачоў незабыўныя ўражанні і яркія эмоцыі!

Мастацкі кіраўнік цэнтра — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Святлана Стацэнка.
Крыніца: Маладзёжны тэатр эстрады
kultura-info.by