Сёння мы завяршаем сваё апавяданне пра пераможцаў конкурсу на саісканне прэмій Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва. У намінацыі “Літаратура, журналістыка, крытыка” ўзнагароду атрымала рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва”.

Дырэктар Наталля Кузняцова адзначыла, што за поспехам — карпатлівая праца моцнай, зладжанай каманды журналістаў, фотакарэспандэнтаў, іншых членаў калектыву, якія заўсёды імкнуцца ствараць якасны кантэнт.

— Наш дэвіз “Нясі культуру, жыві мастацтвам” актуальны сёння, заўтра і заўжды, — упэўнена Наталля Васільеўна. — І кожны наш работнік кіруецца гэтым прынцыпам. Рыхтуючы матэрыялы да публікацыі, мы імкнёмся, каб вы, нашы чытачы, з задавальненнем бралі ў рукі газету “Культура”, часопіс “Мастацтва” і нязменна знаходзілі для сябе цікавую і карысную інфармацыю.

Ірына СТАНКЕВІЧ. Фота з архіва установы