Першая / Навігатар – Музыка

“Славянка-2025”: і традыцыі, і навацыі

Апублiкавана: 25 красавiка 2025 Стужка Музыка Віцебск і воблась Падзеі

Чым парадуе і здзівіць XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, асказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб Лапіцкі. Далей..

Музычная рада

Заслужаны аматарскі калектыў “Радзейка” — адзін з яркіх прадстаўнікоў харавой культуры Гомельшчыны — сёлета адзначае 40-гадовы юбілей. Артысты беражліва захоўваюць народнае мастацтва і адкрываюць новыя музычныя гарызонты. Пра гэта і не толькі распавяла кіраўнік хору Аксана Баруценка. Далей..

Цэнтр яркіх творчых падзей

Апублiкавана: 17 красавiка 2025 Навіны рэгіёнаў Музыка Гродна і вобласць

Палац культуры горада Ліды чарговы раз стаў цэнтрам яркіх падзей. Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці "Хрустальны чаравічак-2025" зноў аб'яднаў юных танцораў з розных гарадоў Беларусі і даў удзельнікам і гледачам унікальную магчымасць пазнаёміцца ​​бліжэй са разнастайнасцю форм і жанраў харэаграфічнага мастацтва. Далей..

Россып талентаў

Бабруйская эстрадная студыя “Росы” сёлета адзначае 25-годдзе. Галоўны крытэрый паспяховасці і нагода для гонару — выхаванцы, якія ярка праяўляюць сябе на шматлікіх міжнародных конкурсах і фестывалях, тэатральных і здымачных пляцоўках Беларусі і замежжа. Пра творчыя будні, дасягненні і планы заслужанага калектыву распавяла яго кіраўнік Святлана Аўрамчык. Далей..

Грайце, гарманісты

Апублiкавана: 15 красавiка 2025 Стужка Музыка Мiнская вобласць На сваім месцы

“Аношкаўскія музыкі” ўжо больш за 25 гадоў уражваюць публіку майстэрскай ігрой, захоўваючы і перадаючы ўнікальную музычную спадчыну. Гэты выключна мужчынскі калектыў стаў сапраўднай кузняй талентаў, выхоўваючы новыя пакаленні віртуозаў. Пра творчы шлях ансамбля гарманістаў, поспехі і выклікі распавёў яго кіраўнік Аляксей Андросік. Далей..

Дзеля будучыні

Апублiкавана: 14 красавiка 2025 Стужка Музыка Мінск 80 мірных гадоў

Паказы канцэрта-рэквіема “Кожны трэці” з аншлагам праходзяць у Палацы Рэспублікі: з 6 па 12 красавіка іх наведваюць дэлегацыі працоўных калектываў з усіх рэгіёнаў краіны. Далей..

Гучная спадчына Палесся

Іванава — культурная сталіца Беларусі — распачала насычаны творчы сезон, і сярод галоўных дзейных асоб — народны хор “Агні Ясельды”. Пра яго гісторыю, поспехі і планы распавёў кіраўнік калектыву Віталь Лінік. Далей..

Творчы падыход — і ўзлёт

Апублiкавана: 07 красавiка 2025 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Вышэйшы бал падчас нацыянальнага адбору да “Славянскага базару ў Віцебску” займела Валерыя Бернатовіч. Зараз перад маладым талентам стаіць вялікая і адказная задача — годна прадставіць Беларусь на XXXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”. Далей..

З душы народа

Фальклорны ансамбль “Журавінка”, вядомы сваім непаўторным стылем і разнастайным рэпертуарам, сапраўдны сімвал жывой культурнай традыцыі і гонар Іванавай Слабады. Пра самабытны калектыў з Палесся распавядае яго кіраўніца Наталля Забаўка. Далей..

Удумліва і натхнёна — да мары

Апублiкавана: 03 красавiка 2025 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Арына Чырыца — стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, прызёр шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — распавядае пра шлях у прафесію і сакрэты поспеху. Далей..

Да перамог у Віцебску!

Апублiкавана: 03 красавiка 2025 Стужка Музыка Мінск Падзеі

У міжнародных конкурсах “Славянскага базару ў Віцебску” нашу краіну прадставяць 19-гадовая Валерыя Бернатовіч і 12-гадовая Амалія Сухан. Гэта вынік фінальных праслухоўванняў 15 сакавіка ў сёлетняй культурнай сталіцы — горадзе Іванава на Брэстчыне. Далей..

У рытмах джаза

Статус культурнай сталіцы Беларусі сёлета мае горад Іванава. Ганаровы тытул не толькі падкрэслівае багатую спадчыну мясцовасці, але і дае новы імпульс развіццю творчых ініцыятыў. Эстрадна-джазавы ансамбль Minimal Groove Band, які дзейнічае пры раённым Цэнтры культуры і народных традыцый, — адзін з яскравых прадстаўнікоў музычнай супольнасці рэгіёна. Аб здабытках і планах калектыву распавёў яго кіраўнік Яўген Шыршоў. Далей..

Размовы аб важным

Апублiкавана: 28 сакавiка 2025 Стужка Музыка Мінск

Агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам” крочыць па краіне. Яе новы этап праходзіць пад лозунгам “Слава Пераможцам!”. Далей..

“Каралеўскае” багацце

Ансамбль народных інструментаў “Каралі” — адзін з вядучых калектываў Барысаўскага раёна. Велізарная працаздольнасць, высокі прафесіяналізм і нязменная любоў да мастацтва — такую славу здабыло творчае аб'яднанне за свой дваццацігадовы шлях. Далей..

Гукі мінулага, што чаруюць і сёння

У культурнай палітры Гомельшчыны заслужаны аматарскі калектыў народных інструментаў “Быліна” займае асаблівае месца. Чым ён адметны? Пра творчы шлях і перспектывы ансамбля распавёў яго кіраўнік Аляксандр Склема. Далей..

Капэльна, у суправаджэнні

Апублiкавана: 18 сакавiка 2025 Стужка Музыка Мінск Дата

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы справіла 85-годдзе. Юбілейная вечарына ўтрымлівала шмат віншаванняў, узнагарод і, вядома, багатую канцэртную праграму, дзе хапала прэм’ер. Далей..

Маладым талентам

Апублiкавана: 16 сакавiка 2025 Стужка Музыка Мінск

Высакаякасныя айчынныя раялі “Беларусь” перадалі Мінскаму дзяржаўнаму музычнаму каледжу імя М.І. Глінкі і Магілёўскаму дзяржаўнаму каледжу мастацтваў. Інструменты з унікальнай гісторыяй пабывалі на шматлікіх сцэнах падчас рэспубліканскай культурна-грамадскай акцыі “Марафон адзінства”. Далей..

Чароўныя “Сунічкі”

Узорны фальклорны калектыў “Сунічкі” дзейнічае пры Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў з 1996 года, а ў ганаровым статусе “Заслужаны” — з 2013-га. У яго скарбонцы — мноства дыпломаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, іншыя ўзнагароды. Пра творчы шлях і жыццё калектыву расказвае яго кіраўнік Вераніка Хомбак. Далей..

Адказная справа

Яўген Гірылюк — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Высокую ўзнагароду маладому баяністу прынёс X Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча. Дыплом І ступені юнак атрымаў летась. Пра творчыя планы, важнасць дысцыпліны і формулу поспеху разважае наш герой. Далей..

Маладыя, ваш выхад!

Апублiкавана: 03 сакавiка 2025 Стужка Музыка Мінск Конкурсы

Магчымасць выступіць на вялікай сцэне зноў прадастаўлена юным талентам: у краіне праходзяць абласныя (Мінскі гарадскі) этапы Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Далей..

Новыя творчыя адценні

Апублiкавана: 28 лютага 2025 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Падрыхтоўка да Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ідзе поўным ходам. Распрацоўваецца канцэртная праграма. Абнаўляюцца пляцоўкі. Вялікая рэканструкцыя чакае галоўную сцэну. А надоечы арганізатары прадставілі свежы фірмовы стыль форуму. Далей..

Дзяўчына з домрай

Дар’я Парфёнава — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У скарбонцы дасягненняў маладога музыканта шмат узнагарод. Да прыкладу, летась дзяўчына ўразіла журы Х Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча і заваявала дыплом І ступені. Далей..

Сапраўднае мастацтва

Апублiкавана: 19 лютага 2025 Стужка Музыка Мінск Дата

Вось ужо 85 гадоў захавальнікам і папулярызатарам народнай музыкі, твораў сучасных айчынных кампазітараў і шэдэўраў сусветнай класікі з'яўляецца найстарэйшы хор краіны — заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы. Далей..

Выдатны шанц

Апублiкавана: 23 студзеня 2025 Стужка Музыка Мінск Максіма маладых

Ангеліна Самалётава заваявала сярэбраны медаль III Адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульняў у намінацыі “Эстрадныя спевы”. Гэта далёка не першая перамога маладой спявачкі, якая яскрава праявіла сябе ў рэспубліканскім радыёконкурсе “Маладыя таленты Беларусi”, міжнародным фестывалі-конкурсе “Залатая пчолка”, рэспубліканскім конкурсе “Агонь маладзёжных талентаў”, фестывалі “Моладзь за Саюзную дзяржаву”. У апошнім, дарэчы, атрымала званне лаўрэата. Далей..

Ёсць шанц — ёсць плён

Апублiкавана: 22 студзеня 2025 Стужка Музыка Мінск Падзеі

Трэці сезон запар навагодні тэатралізаваны паказ Гарадскога палаца культуры “Орша” збірае сяброў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам на свяце “Алімпійская Ёлка” аршанцы прадставілі ў сталіцы праграму “Навагодняя алімпіяда Дзеда Мароза, або Космас наш!”. Далей..

Свята беларускай Эўтэрпы

Апублiкавана: 21 студзеня 2025 Стужка Музыка Мінск

Ці ёсць свая апякунка ў нашай музыкі? Пэўна, з’явілася-адрадзілася. Прэм’ер, аўтарскіх вечарын беларускіх кампазітараў і проста выкананняў айчынных твораў розных часоў становіцца ўсё больш. Далей..

Свята адзінства ў Гродне

Апублiкавана: 17 студзеня 2025 Стужка Музыка Гродна і вобласць

Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства” разгарнулася сёння ў Гродне. Наступны прыпынак у маршруце — Мінск. Далей..

Марафон на Гродзеншчыне

Апублiкавана: 11 студзеня 2025 Стужка Музыка Гродна і вобласць

Рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю “Марафон адзінства” сустрэла Ліда. Гэта першы горад Гродзенскай вобласці, дзе разгортваецца маштабны праект. Далей..

Калыска талентаў

Апублiкавана: 24 снежня 2024 Стужка Музыка Мінск Дата

Дзіцячая музычная школа мастацтваў №4 імя І.М. Лучанка адзначае 65-гадовы юбілей. У мінулым, сучаснасці і будучыні адной са старэйшых музычных устаноў беларускай сталіцы — беражлівае захаванне традыцый класічнай адукацыі і мноства выдатных педагагічных дасягненняў. Далей..

Палац, дзе таленты набіраюцца моцы

Апублiкавана: 23 снежня 2024 Стужка Музыка Мінск

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — адзін з найважнейшых асяродкаў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры, навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі і педагогікі. У склад установы ўваходзяць чатыры факультэты, 13 кафедраў, оперная студыя, кабінет традыцыйных музычных культур, цэнтр творчых праектаў. Далей..