Што можа аб’яднаць людзей розных нацыянальнасцей? Высокая ідэя, вялікая мара — музыка! Менавіта яна сабрала на Фестывалі юнацкіх аркестраў свету ў Маскве маладых артыстаў з 21 краіны. Беларусь таксама накіравала ў Расію годных прадстаўнікоў — гэта студэнты Рэспубліканскага музычнага каледжа Уладзіслаў Баевіч, Дар’я Ітпаева, Аляксандр Мінайлаў і Святлана Каратчэня. Далей..
Літаратурна-музычны фестываль "Восень у Завоссі" адбудзецца 23 верасня ў музеі-сядзібе Міцкевічаў "Завоссе". Далей..
У Смаленску адбылося ўрачыстае адкрыццё XVI фестывалю "Моладзь – за Саюзную дзяржаву". Далей..
Камерны склад сімфанічнага аркестра Гомельскіх гарадскіх аркестраў адкрые новы музычны сезон 14 верасня. Далей..
У Мінску адбылася цырымонія ўрачыстай адпраўкі і канцэпт-прэзентацыя ўдзельнікаў дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь XVI фестывалю "Моладзь – за Саюзную дзяржаву". Далей..
25 жніўня ў межах святкавання 800-годдзя Нясвіжа ў Тэатральнай зале палаца Радзівілаў прайшоў фестываль камернай музыкі“Даўніна і сучаснасць”.У гэты вечар старажытны замак напоўніўся мелодыямі слынных замежных і айчынных кампазітараў, у тым ліку і скарбамі беларускага барока — творамі Мацея Радзівіла і Ёгана Голанда. Менавіта згадка гэтых аўтараў у афішы, а дакладней адсутнасць імя Алесандра Данэзі, і прымусіла нас узяцца за гэты тэкст. Мы пачынаем распавядаць гісторыю рымскага кампазітара, дзякуючы якому ў свет прыйшла “Агатка”. Далей..
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 11 жніўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах”, які бытуе на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Далей..
Сямейнае свята "Мой адрас - горад Ліда" падсумавала цыкл мерапрыемстваў сёмага сезона раённага культурна-турыстычнага праекта "Замкавы гасцінец". Далей..
Вечар джазавай музыкі SUMMER JAM адбудзецца 7 верасня ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..
Культурны марафон "Разам з мастацтвам" вяртаецца з 5 верасня! Далей..
У Аляксандраўскім скверы Мінска 2 верасня адбудзецца канцэрт "Музычны вечар з Вялікім тэатрам". Далей..
Прэзідэнцкі аркестр і расійскі калектыў Bel Suono выканаюць шэдэўры сусветнай класікі і сучасныя хіты ў эталоннай апрацоўцы. Далей..
На старонках нашай газеты вы часта можаце прачытаць пра заслужаныя калектывы,дзе свой талент дэманструюць дарослыя артысты.Яшчэ часцей мы абураемся,што дзеці перасталі цікавіцца музыкай і народнымі інструментамі. Але і ў нашы дні можна знайсці мноства прыкладаў, якія аспрэчваюць гэтае стэрэатыпнае меркаванне. Сёння гісторыяй поспеху з намі падзеліцца ўзорны ансамбль народнай песні “Жавароначкі” Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Адакладней — яго заснавальніца і нязменная кіраўніца Людміла Канаплянікава-Доўнар, якая распавяла нам пра сваіх выхаванцаў, перамогі і планы на будучыню. Далей..
У Ельску прайшоў фестываль гарманістаў "Грай, гармонік!". У праграме свята была насычанай: фестывальнае шэсце ўдзельнікаў, урачыстае адкрыццё, лакацыі творчасці і майстэрства з інтэрактыўнымі флэшмобамі, рознымі забаўляльнымі праграмамі на любы густ і ўзрост. Далей..
11–12 жніўня жыхароў і гасцей горада Докшыцы чакаюць на Рэспубліканскім фестывалі сяброўства і мастацтва "Дзве ракі" Далей..
Чаму дзіця кідае музычную школу? Як заахвочваць навучэнцаў? Дзе браць цікавы матэрыял? Адказы на пытанні — у інтэрв’ю з Таццянай Краснабаевай, якая ўжо 20 гадоў працуе педагогам у мінскай музычнай школе мастацтваў № 10 імя Я. Глебава, а нядаўна выдала трэці зборнік цымбальнай музыкі для дзяцей і юнацтва. Далей..
На Навагрудчыне прайшоў Х Aбласны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага "Музыка сэрцаў". Далей..
Можна доўга тлумачыць асаблівасці “Воранаўскага вальсабукета”. Чаму ён вальс? Адкуль букет? З якой прычыны менавіта воранаўскі? Тут кожны нюанс не толькі цікавы, але і цалкам дастатковы, каб давесці творчую адметнасць “Лявонаў”. Далей..
Ёсць у палескай глыбінцы ўнікальны дзіцячы калектыў. Сярод іншых яго можна пазнаць па самабытным гучанні: юныя музыканты граюць на рэдкіх старадаўніх інструментах, якія калісьці бытавалі на Беларусі. Анядаўна іх цудоўнае выступленне ўсхвалявала маскоўскую публіку — узорны ансамбль народных духавых інструментаў "Дударыкі" стаў лаўрэатам фестывалю Саюзнай дзяржавы “Творчасць юных”. Нязменны кіраўнік калектыву Любоў Занько падзялілася сакрэтамі поспеху. Далей..
Вось і праляцеў ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Тыдзень — бы адзін дзень. Уражанняў — на ўвесь год. У абодвух конкурсах дзве першыя прэміі — нашы. Але вынік вызначаецца не толькі гэтым. Далей..
Маляўніча і яскрава прайшоў XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Успомнім самыя яскравыя імгенні. Далей..
Маляўніча і яскрава прайшло афіцыйнае закрыццё XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Далей..
Коратка пра мінулыя падзеі "Славянскага базару": Далей..
Магілёўская гарадская капэла закрые канцэртны сезон 13 ліпеня. У вялікім канцэрце "У рытме танца" выступяць сімфанічны аркестр, хор і салісты заслужанага калектыву Магілёўскай гарадской капэлы. Дырыжор – мастацкі кіраўнік калектыву Сяргей Лішчанка. Далей..
Творы Грыбаедава, Глінкі і Чайкоўскага можна будзе пачуць на летнім музычным вечары ў Гомелі. Далей..
Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") пройдзе 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Далей..
ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ўжо зусім блізка: асноўныя мерапрыемствы запланаваныя на 12—17 ліпеня, хаця нейкія праекты пройдуць і напярэдадні. Далей..
Валерыя Курловіч — лаўрэат І ступені прэстыжнага конкурсу Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных. У красавіку таленавітая дзяўчына з Беларусі стала лепшай у намінацыі “Дырыжыраванне аркестрам духавых інструментаў” сярод студэнтаў вышэйшых прафесійных навучальных устаноў з усёй Расіі. Валерыя вучыцца на чацвёртым курсе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Яе асноўная спецыяльнасць — віяланчэль, а дырыжыраванне — уласная ініцыятыва, падтрыманая настаўнікамі. Пра шлях да поспеху, ролю выбітных педагогаў і запаветную мару — у размове з нашай гераіняй. Далей..
На пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пад старшынствам намесніка міністра культуры Сяргея Саракача падтрымана прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Культура беларускай дуды”, распаўсюджанаму на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Адпаведную пастанову ў Міністэрстве культуры прымуць неўзабаве. Пяць намінацыйных файлаў элемента былі падрыхтаваны Віцебскім, Гродзенскім, Магілёўскім, Мінскім аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пры каардынацыі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..
Пяты раз Мінскі адкрыты конкурс харавых і сольных спеваў “Вясновы спеў” стаў важнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі. Сёлета ў ім удзельнічала звыш паўтары тысячы юных выканаўцаў з усіх абласцей краіны. Маштабнае спаборніцтва ахапіла 57 харавых калектываў, 78 салістаў і прадставіла ўсе напрамкі вакальнага мастацтва — акадэмічнае, народнае, эстраднае. Сярод пераможцаў — 14 лаўрэатаў I ступені і Гран-пры — хору хлопчыкаў і юнакоў імя І.А. Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Далей..