
Гомельскі канцэртны аркестр адкрые новы сезон джазавай праграмай. Далей..

Навучальны год толькі пачаўся.Якім ён стане для выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі? Як тут размеркавалі выпускнікоў і які конкурс быў пры паступленні сёлета? Што за маштабны міжнародны форум зладзілі ва ўстанове днямі? Пра ўсё гэта ды пра многае іншае–у інтэрв’ю з рэктарам акадэміі, кандыдатам мастацтвазнаўства,дацэнтам Аленай Куракінай. Далей..

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі 3 кастрычніка адбудзецца святочны канцэрт "Крыніцы Расула Гамзатава", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта Расула Гамзатава. Далей..

Яркімі фарбамі нацыянальных традыцый гала-канцэрт “Ручнікі — шляхі да дому” IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету расквеціў Мінск. Амаль кожная дэлегацыя была прадстаўлена творчым калектывам. А майстры народных рамёстваў прэзентавалі сталічнай публіцы свае здабыткі на выставе дэкаратыўнапрыкладнога і выяўленчага мастацтва. Мерапрыемствы прайшлі ў Мінскім гарадскім палацы культуры з аншлагам. Далей..

Культурны праект “Разам з мастацтвам” крочыць па краіне. Сярод яго ўдзельнікаў — і артыстка Маладзёжнага тэатра эстрады, вакалістка кавер-бэнда DeTroit Інга Кісялёва. На сустрэчах з юнымі талентамі яна шчыра дзеліцца досведам. А сёння раскажа нам пра ўласны творчы шлях і пра аншлагі на дыялогавых пляцоўках. Далей..

З 23 верасня да 3 кастрычніка на Міншчыне праходзіць VII Міжнародны фестываль “У Шэметаве ў Шастаковічаў”. Шэсць адметных канцэртаў ладзяцца ў Мядзеле, пасёлку Нарач, Маладзечне і Мінску. Далей..

Канцэртная праграма "Ты ў сэрцы маім, Беларусь!" адбылася ў Палацы культуры города Ліды. Удзельнікі IV фестывалю мастацтваў беларусаў свету падаравалі лідскім гледачам часцінку сваей творчасці і душы. Далей..

Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь узорнаму вакальна-эстраднаму ансамблю “Буслік” сёлета спаўняецца 30 гадоў! Далей..

У Вялікай зале Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 1 кастрычніка адбудзецца адкрыццё XXXII канцэртнага сезона сімфанічнага аркестра. Далей..

Андрэй Кот — адзін з васьмі прадстаўнікоў Беларусі на Міжнародным конкурсе выканаўцаў маладзёжнай песні ў рамках фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”, які прйшоў з 5 па 9 верасня ў Смаленску. Сёлета спевак атрымаў званне лаўрэата і дыплом другой ступені гэтага конкурсу. Далей..

“Мы непарыўна звязаны з Днём народнага адзінства. Калі гэтую дату афіцыйна яшчэ не адзначалі, 17 верасня 2020 года адбылася прэм’ера нашай песні «Любімую не аддаюць». Такое супадзенне знітавала нас з дзяржаўным святам на ўсё жыццё”, — кажуць удзельнікі групы Юлія Быкава і Яўген Алейнік. Далей..

Што можа аб’яднаць людзей розных нацыянальнасцей? Высокая ідэя, вялікая мара — музыка! Менавіта яна сабрала на Фестывалі юнацкіх аркестраў свету ў Маскве маладых артыстаў з 21 краіны. Беларусь таксама накіравала ў Расію годных прадстаўнікоў — гэта студэнты Рэспубліканскага музычнага каледжа Уладзіслаў Баевіч, Дар’я Ітпаева, Аляксандр Мінайлаў і Святлана Каратчэня. Далей..

Літаратурна-музычны фестываль "Восень у Завоссі" адбудзецца 23 верасня ў музеі-сядзібе Міцкевічаў "Завоссе". Далей..

У Смаленску адбылося ўрачыстае адкрыццё XVI фестывалю "Моладзь – за Саюзную дзяржаву". Далей..

Камерны склад сімфанічнага аркестра Гомельскіх гарадскіх аркестраў адкрые новы музычны сезон 14 верасня. Далей..

У Мінску адбылася цырымонія ўрачыстай адпраўкі і канцэпт-прэзентацыя ўдзельнікаў дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь XVI фестывалю "Моладзь – за Саюзную дзяржаву". Далей..

25 жніўня ў межах святкавання 800-годдзя Нясвіжа ў Тэатральнай зале палаца Радзівілаў прайшоў фестываль камернай музыкі“Даўніна і сучаснасць”.У гэты вечар старажытны замак напоўніўся мелодыямі слынных замежных і айчынных кампазітараў, у тым ліку і скарбамі беларускага барока — творамі Мацея Радзівіла і Ёгана Голанда. Менавіта згадка гэтых аўтараў у афішы, а дакладней адсутнасць імя Алесандра Данэзі, і прымусіла нас узяцца за гэты тэкст. Мы пачынаем распавядаць гісторыю рымскага кампазітара, дзякуючы якому ў свет прыйшла “Агатка”. Далей..

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 11 жніўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах”, які бытуе на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Далей..

Сямейнае свята "Мой адрас - горад Ліда" падсумавала цыкл мерапрыемстваў сёмага сезона раённага культурна-турыстычнага праекта "Замкавы гасцінец". Далей..

Вечар джазавай музыкі SUMMER JAM адбудзецца 7 верасня ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..

Культурны марафон "Разам з мастацтвам" вяртаецца з 5 верасня! Далей..

У Аляксандраўскім скверы Мінска 2 верасня адбудзецца канцэрт "Музычны вечар з Вялікім тэатрам". Далей..

Прэзідэнцкі аркестр і расійскі калектыў Bel Suono выканаюць шэдэўры сусветнай класікі і сучасныя хіты ў эталоннай апрацоўцы. Далей..

На старонках нашай газеты вы часта можаце прачытаць пра заслужаныя калектывы,дзе свой талент дэманструюць дарослыя артысты.Яшчэ часцей мы абураемся,што дзеці перасталі цікавіцца музыкай і народнымі інструментамі. Але і ў нашы дні можна знайсці мноства прыкладаў, якія аспрэчваюць гэтае стэрэатыпнае меркаванне. Сёння гісторыяй поспеху з намі падзеліцца ўзорны ансамбль народнай песні “Жавароначкі” Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Адакладней — яго заснавальніца і нязменная кіраўніца Людміла Канаплянікава-Доўнар, якая распавяла нам пра сваіх выхаванцаў, перамогі і планы на будучыню. Далей..

У Ельску прайшоў фестываль гарманістаў "Грай, гармонік!". У праграме свята была насычанай: фестывальнае шэсце ўдзельнікаў, урачыстае адкрыццё, лакацыі творчасці і майстэрства з інтэрактыўнымі флэшмобамі, рознымі забаўляльнымі праграмамі на любы густ і ўзрост. Далей..

11–12 жніўня жыхароў і гасцей горада Докшыцы чакаюць на Рэспубліканскім фестывалі сяброўства і мастацтва "Дзве ракі" Далей..

Чаму дзіця кідае музычную школу? Як заахвочваць навучэнцаў? Дзе браць цікавы матэрыял? Адказы на пытанні — у інтэрв’ю з Таццянай Краснабаевай, якая ўжо 20 гадоў працуе педагогам у мінскай музычнай школе мастацтваў № 10 імя Я. Глебава, а нядаўна выдала трэці зборнік цымбальнай музыкі для дзяцей і юнацтва. Далей..

На Навагрудчыне прайшоў Х Aбласны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага "Музыка сэрцаў". Далей..

Можна доўга тлумачыць асаблівасці “Воранаўскага вальсабукета”. Чаму ён вальс? Адкуль букет? З якой прычыны менавіта воранаўскі? Тут кожны нюанс не толькі цікавы, але і цалкам дастатковы, каб давесці творчую адметнасць “Лявонаў”. Далей..

Ёсць у палескай глыбінцы ўнікальны дзіцячы калектыў. Сярод іншых яго можна пазнаць па самабытным гучанні: юныя музыканты граюць на рэдкіх старадаўніх інструментах, якія калісьці бытавалі на Беларусі. Анядаўна іх цудоўнае выступленне ўсхвалявала маскоўскую публіку — узорны ансамбль народных духавых інструментаў "Дударыкі" стаў лаўрэатам фестывалю Саюзнай дзяржавы “Творчасць юных”. Нязменны кіраўнік калектыву Любоў Занько падзялілася сакрэтамі поспеху. Далей..