Пачатак тыдня быў гарачым для будучых зорак эстрады: 22 і 23 студзеня ў Мінску праходзіў другі этап нацыянальнага адбору на міжнародныя конкурсы “Славянскі базар у Віцебску”. Далей..
Два адборачных тура прайшлі ў Маладзёжным тэатры эстрады ў рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Далей..
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 31 студзеня адбудзецца імпрэза з музычнай праграмай "Снег ідзе..." з удзелам "Музычнай гасцёўні" Белдзяржфілармоніі. Далей..
XXIIІ свята музыкі "Заслаўе – 2024" адбудзецца ў Заслаўі 26 студзеня. Далей..
Канцэрт "На скрыжаванні Усходу і Захаду" прагучыць у Брэсцкай абласной філармоніі 26 студзеня. Далей..
Інструментальныя канцэрты рэдка паказваюць па тэлевізары. Не пачуеш іх і на радыё. Але жывая прыгожая музыка існуе! Наталіць ёю здольны народны ансамбль “Бравісіма”. Удзельнікі калектыву — выкладчыкі Жодзінскай дзіцячай школы мастацтваў. Далей..
Святочны канцэрт да Дня Таццяны "Ад сэрца да сэрца" прагучыць 25 студзеня ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..
Інтэграваць людзей з інваліднасцю ў творчае жыццё краіны — такая мэта новай ініцыятывы Міністэрства культуры і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Ведамствы далі старт рэспубліканскаму фестывалю роўных магчымасцей “Час моцных”. Далей..
Імпрэза "Залатыя мелодыі ХХ стагоддзя" адбудзецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 20 студзеня а 19-й гадзіне. Далей..
Стары Новы год - гэта выдатнае свята, якое падаўжае зачараванне традыцыйных зімовых урачыстасцяў. 12 студзеня ў фае 2-га паверха Палаца мастацтваў прайшла канцэртная праграма "У Новы год з песнямі!" для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага пражывання і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы сацыяльнай абароны "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска". Далей..
Віцебскі ансамбль “На ростанях” — адносна малады калектыў. Ён існуе крыху больш за 15 гадоў, але ўжо мае званні “Народны аматарскі калектыў” і “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Пастаянная прапіска — у паўночнай сталіцы, аднак з канцэртамі і гастролямі артысты аб'ехалі шмат замежных гарадоў. Далей..
Канцэрт "Калядны цуд" прагучыць у Гомельскай абласной філармоніі 17 студзеня. Далей..
Дзве сяброўкі, якіх пазнаёміла Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, стварылі паспяховы дуэт. Гэта не сюжэт новага фільма, а рэальная гісторыя з жыцця Марыны Федосенка і Кацярыны Шакорда. Далей..
Ганна Трубяцкая зведала поспех на папулярных тэлепраектах, заваявала Гран-пры Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2022” на “Славянскім базары”. Перамогам паспрыялі мэтанакіраванасць і працавітасць, памножаныя на адоранасць. Гэтыя ж якасці не дазволілі спявачцы застацца сярод вечных канкурсантаў. Яе рэпертуар узбагачаецца ўласнымі хітамі, расце геаграфія выступленняў. Па ўсім відаць, што выканаўца дасягае мэты — “быць артысткай высокага рангу”... Далей..
Амаль паўстагоддзя працуе хор народнай песні імя В. Я. Балаханава. У складзе заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь амаль 30 чалавек. Гэта рабочыя ды служачыя розных прадпрыемстваў і ўстаноў горада Бабруйска — мужчынская і жаночая вакальныя групы, салісты. На чым трымаецца поспех і папулярнасць аб’яднання? На пытанні пагадзіўся адказаць яго кіраўнік Васіль Іванавіч Петракоў. Далей..
Віцебская абласная філармонія запрашае на канцэрт "Стары Новы год у філармоніі", які адбудзецца 13 студзеня. Далей..
З 3 па 5 студзеня ў Віцебску праходзіць V Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску". Далей..
Зладжана прагучаў Маладзёжны беларуска-расійскі аркестр на сцэнах Беларускай дзяржаўнай філармоніі і маскоўскага Малога тэатра. Гэты праект Саюзнай дзяржавы адрадзілі сёлета пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Юрыя Башмета. Далей..
У Магілёве музыка з балетаў "Шчаўкунок", "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня" прагучыць 5 студзеня ў Цэнтры культуры і вольнага часу. Далей..
Ангеліна Талканіца, 17-гадовая ўраджэнка Свіслачы, віртуозна грае на цымбалах і дорыць людзям шчасце чуць старадаўні беларускі інструмент. У кастрычніку талент дзяўчыны высока ацаніла журы конкурсу “Славься, Отечество”, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Мы пагаварылі з юным выканаўцам аб поспехах на міжнароднай арэне, навучанні ў Гродзенскім музычным каледжы і яркіх перамогах. Далей..
Канцэрт лаўрэатаў ХVII Міжнароднага конкурсу імя П. Чайкоўскага быў прысвечаны 24-годдзю стварэння Саюзнай дзяржавы. Урачыстасці, што завяршыліся музыкай рускага класіка, адбыліся ў Вялікім тэатры Беларусі. Далей..
24 і 25 снежня піяністка Таццяна Старчанка і зоркі беларускай класічнай музыкі прадставяць тры канцэрты ў Тэатральнай зале Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Далей..
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае 19 снежня ў 18.00 на канцэрт Полацкай дзіцячай школы мастацтваў "Калядная казка". Далей..
Гэта буйны навуковы цэнтр. Тут актыўна вядзецца даследчая праца, арганізуюцца міжнародныя і рэспубліканскія канферэнцыі, умацоўваюцца і развіваюцца сувязі паміж айчыннымі і замежнымі адмыслоўцамі… Чым яшчэ славіцца Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, расказала прарэктар па навуковай рабоце Нэлі Мацаберыдзэ. Далей..
На І Міжнародным конкурсе маладых оперных выканаўцаў імя Ф. Шаляпіна ў Санкт-Пецярбургу — у творчым спаборніцтве паўдзельнічала 219 чалавек — першую прэмію атрымаў першакурснік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Іосіф Нікіценка. І разам з узнагародай — шэраг вельмі прэстыжных запрашэнняў на некалькі міжнародных фестываляў. Далей..
Народны ансамбль народнай музыкі“Явар” — яркі, самабытны калектыў з багатай гісторыяй, якую зберагаюць і працягваюць маладыя таленты. Ужо больш за 30 гадоў ён радуе аматараў беларускай культуры творчасцю, якая гарманічна спалучае інструментальнае выкананне, танец і песню. Яшчэ ў кастрычніку 2013-га ансамбль удастоіўся звання заслужанага — і ўпэўнена трымае планку. Як гэта ўдаецца, мы даведаліся ў кіраўніка “Явара” — Аляксандра Сцяпанавіча Бялоцкага. Далей..
Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў Палаца культуры горада Ліды падрыхтаваў яркую тэатральна-музычную праграму "Спявай, душа!", якую глядач ужо ахрысціў мюзіклам. Далей..
У Талачыне ў межах XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбыўся абласны тур свята "Нас з’яднала зямля Беларусі", прысвечаны Году міру і стварэння. Далей..
Адгаманіла чарговая “Беларуская восень у Неапалі”. Зладзілі гэтае свята ўдзельнікі культурнай асацыяцыі BELLARUS, якая яднае каля трох соцень нашых суайчыннікаў, што цяпер жывуць у Італіі. Аб тым, як члены арганізацыі зберагаюць духоўную сувязь з радзімай і папулярызуюць спадчыну продкаў сярод замежнікаў, нам расказала кіраўніца суполкі Таццяна Пумпулева. Далей..
Працягваем знаёміцца з таленавітай моладдзю, якая яскрава прадставіла Беларусь на XVII Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц СНД. Залатая медалістка Айрыс Шадрына з дзяцінства ведала пра сваё прызначэнне: кранаць людскія сэрцы гукамі фартэпіяна. Цяпер ёй дзевятнаццаць гадоў, яна студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і пераможца прэстыжных конкурсаў. Далей..