
Яна стала адкрыццём на прэміі “Песня года Беларусі” і прыцягнула ўвагу шоу-індустрыі. Nevika — новае імя на айчыннай сцэне. Далей..

Абуджаць музыкай у сэрцах людзей любоў да Радзімы — так бачыць сваё прызначэнне наша гераіня! Далей..

Кампазіцыя мінскага школьніка Івана Шапарава , прысвечаная вязням лагера “Шталаг № 352”, лягла ў аснову дакументальнага відэапраекта, які кранае да глыбіні душы... Далей..

18-гадовы баяніст — тройчы лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Далей..

Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Духавы аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага пабываў на ХІІІ Міжнародным фестывалі духавых аркестраў імя І. Шатрова і В. Агапкіна ў расійскім Тамбове. З чым ездзілі, што прывезлі — распавёў кіраўнік аркестра, выкладчык Аляксей Андрэеў. Далей..

Калі песня становіцца малітвай, а канцэрт — размовай душ, нараджаецца мастацтва, што дорыць сапраўдны катарсіс. Народны акадэмічны хор Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый ужо больш за 40 гадоў гучыць так, што прымушае кожнага пачуць і… маліцца разам. Далей..

З полымем у сэрцы і вернасцю роднай зямлі салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, педагог і аўтар песень Вольга Булай трыумфальна выступіла на Міжнародным фестывалі-конкурсе патрыятычнай песні “Чырвоная гваздзіка” ў Сочы — атрымала лаўрэацтва I ступені і спецыяльны прыз імя Алега Молчана. Але за сцэнічным поспехам — штодзённая праца, дзе побач ідуць клопат пра сям’ю і служэнне прафесіі. Далей..

Цэлы тыдзень Віцебск жыў фестывалем, які займае асаблівае месца ў календары міжнародных культурных падзей і з’яўляецца сімвалам паспяховага дыялогу народаў розных краін. Далей..

Гучны і цалкам заслужаны гран-пры нашай Амаліі Сухан на ХХІІІ Міжнародным конкурсе “Віцебск” — толькі частка вялізнага айсберга гэтага складанага творчага спаборніцтва. Паглыбімся? Далей..

“Маладым лідарам Міншчыны” ў сферы культуры сёлета стала Таццяна Піотух, настаўніца Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. Паспяховы праект, што прынёс ёй перамогу, — эстрадны аркестр “Джайв”. Пра творчыя дасягненні і планы калектыву — у інтэрв'ю з мэтанакіраванай гераіняй. Далей..

Маскі, серэнады і рамантычная гісторыя. Чарговы канцэрт выхаднога дня ў Аляксандраўскім скверы падараваў гасцям і жыхарам сталіцы добры настрой і шчырыя ўсмешкі. Далей..

Кіраўнік дзяржавы 20 чэрвеня ўзнагародзіў найлепшых выпускнікоў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі. Сярод удастоеных Падзякі Прэзідэнта Беларусі — малады акардэаніст Мікалай Навіцкі, учарашні студэнт факультэта музычнага і харэаграфічнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Пра сцэнічныя поспехі, папулярнасць у сацыяльных сетках і планы расказвае герой рубрыкі. Далей..

Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і галоўны прыз імя Уладзіміра Мулявіна — “Крыштальную гітару” — заваявала васямнаццацігадовая Ганна Варанко. Далей..

У Віцебску вызначылі пераможцу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні на «Славянскім базары». Далей..

На Глыбоччыне культуру не проста вывучаюць — ёй жывуць. Народны тэатр фальклору “Цярэшка” вось ужо амаль 30 гадоў не дае знікнуць скарбам беларускай традыцыі, ператвараючы абрады і песні ў жывое дзейства. Калектыў стаў духоўным нашчадкам Ігната Буйніцкага — заснавальніка нацыянальнага тэатра, які нарадзіўся менавіта тут, у вёсцы Палевачы. Як удаецца захоўваць дух продкаў у сучасным свеце — расказаў кіраўнік калектыву Дзмітрый Крывёнак. Далей..

Удзел Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Беларусі ў “Славянскім базары ў Віцебску” — адна з добрых традыцый. Вось і сёлета калектыў выйшаў на сцэну ўжо ў час урачыстага адкрыцця фестывалю. Далей..

На чацвёртым адкрытым конкурсе факультэта народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігар Урбановіч здабыў дыплом лаўрэата I ступені. Наогул сёлетняя вясна для нашага героя была вельмі багатай на ўзнагароды. Пра сакрэты поспеху, натхненне і планы — у інтэрв’ю з таленавітым музыкантам. Далей..

Музыка злучае людзей мацней за любую мову. Менавіта з такім пасылам у верасні на “Інтэрбачанні-2025” выступіць Насця Краўчанка — першая прадстаўніца нашай краіны на гэтым міжнародным творчым форуме. Спявачка, тэлевядучая і суперфіналістка шоу “X-Factor Беларусь”, яна ўвасабляе новую хвалю сучаснай сцэны. Уладальніца плацінавага дыска, трохразовая лаўрэатка прэміі “Песня года Беларусі” летась выпусціла дэбютны альбом, а першы сольны канцэрт выканаўцы прайшоў з аншлагам. Але за ззяннем публічнасці — руплівая штодзённасць, у якой прафесійная дысцыпліна і чалавечая шчырасць становяцца асновай росту. Далей..

Выбітны беларускі кампазітар ХІХ стагоддзя, піяніст, педагог, дырыжор Фларыян Міладоўскі займае пачэснае месца ў гісторыі нацыянальнай музычнай культуры. Цікавасць да гэтай асобы расце год ад году, вяртаюцца з нябыту творы. Але і сёння ў біяграфіі славутасці шмат белых плям. За іх запаўненне новымі архіўнымі звесткамі мы і возьмемся. Далей..

Імпрэза пад такой назвай разгорнецца 5 ліпеня ў Аляксандраўскім скверы. Серыю канцэртаў выхаднога дня прадоўжаць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Далей..

Фестываль моладзевых субкультур "маладзёжная хваля" адбыўся ў Лідзе ў рамках святкавання Дня моладзі. Далей..

Музыка злучае людзей мацней за любую мову. Менавіта з такім пасылам у верасні на “Інтэрбачанні-2025” выступіць Насця Краўчанка — першая прадстаўніца нашай краіны на гэтым міжнародным творчым форуме. Спявачка, тэлевядучая і суперфіналістка шоу “X-Factor Беларусь”, яна ўвасабляе новую хвалю сучаснай сцэны. Уладальніца плацінавага дыска, трохразовая лаўрэатка прэміі “Песня года Беларусі” летась выпусціла дэбютны альбом, а першы сольны канцэрт выканаўцы прайшоў з аншлагам. Але за ззяннем публічнасці — руплівая штодзённасць, у якой прафесійная дысцыпліна і чалавечая шчырасць становяцца асновай росту. Далей..

“Маладзечна-2025” цешыць багаццем айчыннай культуры: галоўныя мерапрыемствы XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прыпадаюць на 13 і 14 чэрвеня. Далей..

Мерапрыемствы XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” пачнуцца 10 чэрвеня. Што ў праграме? Далей..

Ранішні Мінск яшчэ ў тумане, а за кулісамі канцэртнай залы ўжо гучаць першыя ўдары барабана — “музычная мафія” пачынае дзень. Cosa Nostra (since 2010) рыхтуецца да чарговага выступлення — аднаго з тых, што прывялі артыстаў да перамогі на “Песні года Беларусі — 2024”. Далей..

Да старту XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025” — два тыдні. Як ідзе падрыхтоўка і чым сёння заняты адзін з яго галоўных арганізатараў — заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга”? Далей..

Браслаў — Баранавічы — Клімавічы. Гэта найлепшы маршрут для вандроўкі ў канцы мая. Святы, што ладзяцца ў названых гарадах, прывабліваюць шмат гасцей: слава пра фэсты ў Віцебскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцях грыміць на ўсю краіну і далёка за яе межамі. Далей..

Мудрасць і душэўная глыбіня аўтэнтычнага гучання: ансамбль “Асалода” ўжо амаль 20 гадоў дорыць эстэтычнае задавальненне прыхільнікам беларускай спадчыны. Сёння гэты калектыў — неад’емная частка творчага жыцця Іванаўшчыны і сапраўдны гонар Палесся. Як жыве і развіваецца спеўны гурт з культурнай сталіцы — 2025, расказаў яго мастацкі кіраўнік Васіль Гарох. Далей..

На працягу амаль 70 гадоў народная харавая капэла Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў вядзе актыўную мастацка-асветніцкую дзейнасць, услаўляе найлепшыя ўзоры сусветнай музыкі, нязменна радуе спеўным хараством гасцей маштабных фестываляў ды святочных канцэртаў. Пра творчыя дасягненні і планы заслужанага аматарскага калектыву распавядае яго кіраўнік Людміла Куцэлай. Далей..

Яе голас захоплівае з першых нот, а шчырасць і майстэрства прымушаюць залу замерці. Амаліі Сухан усяго 12, але яна ўпэўнена крочыць па вялікай сцэне. Дзясяткі перамог на прэстыжных конкурсах, удзел у тэлешоу і — новы выклік. Юная спявачка прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе “Славянскага базару ў Віцебску”. Далей..