
Яе голас захоплівае з першых нот, а шчырасць і майстэрства прымушаюць залу замерці. Амаліі Сухан усяго 12, але яна ўпэўнена крочыць па вялікай сцэне. Дзясяткі перамог на прэстыжных конкурсах, удзел у тэлешоу і — новы выклік. Юная спявачка прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе “Славянскага базару ў Віцебску”. Далей..

Ёсць на карце Беларусі пункты, далёкія ад буйных цэнтраў, — адтуль людзі нячаста выбіраюцца па гаспадарчых справах, не кажучы ўжо пра культурныя мерапрыемствы. Аднак і тамтэйшыя насельнікі жадаюць прыгожага, хочуць, каб побач было жывое мастацтва — з гледачом у зале, з акцёрам на сцэне. Праект “Культурная карта”, створаны па ініцыятыве Міністэрства культуры, робіць гэта магчымым. Далей..

Да 80-годдзя Перамогі па ўсёй краіне прайшлі прэм’еры фільмаў, што праз мастацтва асэнсоўваюць подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Анімацыйныя і дакументальныя стужкі заклікаюць з вялікага экрана ўспомніць гераічнае мінулае і перадаць гістарычную праўду новым пакаленням. Далей..

Тэма генацыду беларускага народа гучыць на ўвесь свет. Дакументальная кінадылогія “Спаленыя вёскі” і “Лагеры смерці” кранула сэрцы гледачоў як у краіне, так і далёка за яе межамі: стужкі ўжо ўбачылі ў Бельгіі, Індыі, Кітаі, Кыргызстане, і гэтае сведчанне нашай гісторыі працягвае падарожжа. Далей..

Саракавы дзень нараджэння адзначае хор ветэранаў Полацкага гарадскога Палаца культуры. Заснаваны ў 1985-м на базе клуба “Ветэран”, ён з першых дзён стаў месцам яднання франтавікоў, для якіх песня была жывым напамінам пра гераічнае мінулае. Сёння традыцыю працягваюць дзеці вайны, пенсіянеры, людзі з гарачым сэрцам і шчырай душой. Далей..

Пачалі з дзіцячых металафонаў, а сталі заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь! Амаль паўстагоддзя “Вясёлыя ноткі” радуюць слухачоў, а нязменны кіраўнік ансамбля Павел Пабягаеў беражліва захоўвае лісты ад першых выхаванцаў. Далей..

У стракатай палітры культурнай сталіцы — горада Іванава — адметнымі яскравымі фарбамі вылучаецца дзіцячы ансамбль “Славяначка-Next”. Сакрэтам поспеху пеўчага калектыву падзялілася яго кіраўнік Святлана Ксёнда. Далей..

Народны духавы аркестр Цэнтра культуры “Перамога” ў Оршы — жывы голас горада, які дзесяцігоддзямі напаўняе яго гукамі музыкі. Калектыў захоўвае традыцыі, здзіўляе слухачоў новай манерай выканання, натхняе энергіяй і майстэрствам. Як гэта ўдаецца, расказаў мастацкі кіраўнік Андрэй Сіверын. Далей..

Ансамбль народных інструментаў “Свая ігра” Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа — унікальны сінтэз традыцыйнай музычнай культуры і сучасных творчых ідэй. Калектыў вядомы як у родным рэгіёне, так і далёка за яго межамі. Пра самабытны шлях распавёў кіраўнік гурта — кампазітар і дырыжор Леанід Маліноўскі. Далей..

Заслужаны аматарскі калектыў “Радзейка” — адзін з яркіх прадстаўнікоў харавой культуры Гомельшчыны — сёлета адзначае 40-гадовы юбілей. Артысты беражліва захоўваюць народнае мастацтва і адкрываюць новыя музычныя гарызонты. Пра гэта і не толькі распавяла кіраўнік хору Аксана Баруценка. Далей..

“Аношкаўскія музыкі” ўжо больш за 25 гадоў уражваюць публіку майстэрскай ігрой, захоўваючы і перадаючы ўнікальную музычную спадчыну. Гэты выключна мужчынскі калектыў стаў сапраўднай кузняй талентаў, выхоўваючы новыя пакаленні віртуозаў. Пра творчы шлях ансамбля гарманістаў, поспехі і выклікі распавёў яго кіраўнік Аляксей Андросік. Далей..

Іванава — культурная сталіца Беларусі — распачала насычаны творчы сезон, і сярод галоўных дзейных асоб — народны хор “Агні Ясельды”. Пра яго гісторыю, поспехі і планы распавёў кіраўнік калектыву Віталь Лінік. Далей..

Фальклорны ансамбль “Журавінка”, вядомы сваім непаўторным стылем і разнастайным рэпертуарам, сапраўдны сімвал жывой культурнай традыцыі і гонар Іванавай Слабады. Пра самабытны калектыў з Палесся распавядае яго кіраўніца Наталля Забаўка. Далей..

Статус культурнай сталіцы Беларусі сёлета мае горад Іванава. Ганаровы тытул не толькі падкрэслівае багатую спадчыну мясцовасці, але і дае новы імпульс развіццю творчых ініцыятыў. Эстрадна-джазавы ансамбль Minimal Groove Band, які дзейнічае пры раённым Цэнтры культуры і народных традыцый, — адзін з яскравых прадстаўнікоў музычнай супольнасці рэгіёна. Аб здабытках і планах калектыву распавёў яго кіраўнік Яўген Шыршоў. Далей..