
Нязвыклы для сябе фармат працы з сучаснай беларускай прозай прадставілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Літаратурны вечар “Вырай. Чытка”, створаны па рамане Вікторыі Кляўко, імгненна зацікавіў публіку. Далей..

Звання “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь” удастоены кіраўнік хору хлопчыкаў “Пеўнікі” Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры Алег Нярода. Далей..

Сярод сівых легендаў старадаўняга горада ўжо 35 гадоў жыве “Чарніца” — ансамбль, шматгалоссе якога ўпрыгожвае і рэгіянальныя, і міжнародныя святы. Далей..

XXXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі прайшоў ў Віцебску з 26 па 30 лістапада. Далей..

Сольны канцэрт “Майстар-клас. ХХІ стагоддзе” Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі прайшоў ў рамках фестывалю “Беларуская музычная восень”. Далей..

Суперфіналіст “X-Factor Беларусь”, двойчы лаўрэат прэміі “Песня года Беларусі”, музыкант, аўтар песень Мікіта Бялько ў верасні прадставіў у Палацы Рэспублікі на сольным канцэрце свой першы альбом. Што стаіць за паспяховым дэбютам і захапленнем гледачоў? Далей..

Арцём Скароль і Лера Бернатовіч увайшлі ў лік самых яркіх удзельнікаў “Песні года Беларусі — 2024” у намінацыі “Найлепшы дуэт”. Далей..

Народны тэатральны калектыў “СМОЛТ” са Смаргоні адзначыў юбілей. Далей..

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Сузор’е” Салігорскага Палаца культуры ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Далей..

За святочным вобразам Вікторыі Алешка— штодзённая праца, унутраная засяроджанасць і непахісная адданасць мастацтву. Далей..

Як мара дзяўчынкі набыла выразныя абрысы і канкрэтны кірунак. Далей..

Ансамбль народнай песні “Кемяліна” з Астравецкага раёна папоўніў скарбонку дасягненняў — стаў лаўрэатам конкурсу “Лідскі хор-фэст”, што праходзіў у рамках ХХХІІ Дня беларускага пісьменства. Далей..

Фальклорны ансамбль “Мотальскія суседзі” амаль 40 гадоў захоўвае і перадае аўтэнтычную спадчыну Палесся, аб’ядноўваючы пакаленні. Далей..

Ансамбль гарманістаў “Картузяне” дзіцячай школы мастацтваў у Бярозе — уладальнік спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі за ўклад у развіццё талентаў. Далей..

Народны драматычны тэатр “Відарыс” Палаца культуры імя М. Горкага Барысава, пачынаючы сезон, рыхтуецца трымаць экзамен — пацвярджаць званне заслужанага. Далей..

Восень. Зямля аддае дары, а чалавек адзначае збор ураджаю. Нязменная спадарожніца свята — народная песня, голас спадчыны, што гучыць праз пакаленні. Вакальны ансамбль “Дольніца” са Стаўбцоўшчыны — адзін з тых калектываў, што захоўваюць жыццёвую сілу фальклору. Як гэта ўдаецца, распавяла ўдзельніца гурта, культурны арганізатар Горкаўскага сельскага дома культуры Аксана Бялаева. Далей..

Перашкода не ўтрымала — яна натхніла. Вакальны ансамбль “Карагод” з Бабруйска ператварыў бар’ер у трамплін і дабіўся высокага выніку — спецыяльнай прэміі Прэзідэнта за ўклад у развіццё талентаў. Далей..

Дзень памяці Якуба Коласа збірае тых, хто шануе роднае слова, хто чуе ў вершах паэта подых сваёй зямлі, і тых, для каго гэта — асабістая сямейная гісторыя. Далей..

Узорны тэатр песні “Шына-най”: тут музыка становіцца мовай сэрца, а сцэна — месцам, дзе нараджаюцца мары. Далей..

На сцэне — апладысменты і святло сафітаў, на працы – пагоны, строгасць і дысцыпліна, дома — дзіцячы смех і цёплыя абдымкі. Пра спявачку, кампазітару, лейтэнанту міліцыі Ганну Благаву. Далей..

Ансамбль народнай песні “Дзвінскія пералівы” пры Наваполацкім музычным каледжы існуе ўсяго тры гады, але ўжо паспеў заваяваць любоў гледачоў і прызнанне на высокім узроўні. Далей..

Яна стала адкрыццём на прэміі “Песня года Беларусі” і прыцягнула ўвагу шоу-індустрыі. Nevika — новае імя на айчыннай сцэне. Далей..

Калі на сцэну выходзіць "Феерыя", пачынаецца сапраўднае тэатралізаванае дзейства... Далей..

За апошнія гады дзіцячы драматычны тэатр “Папугай” упэўнена заняў сваё месца на культурнай карце рэгіёна. Далей..

Кампазіцыя мінскага школьніка Івана Шапарава , прысвечаная вязням лагера “Шталаг № 352”, лягла ў аснову дакументальнага відэапраекта, які кранае да глыбіні душы... Далей..

Калі песня становіцца малітвай, а канцэрт — размовай душ, нараджаецца мастацтва, што дорыць сапраўдны катарсіс. Народны акадэмічны хор Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый ужо больш за 40 гадоў гучыць так, што прымушае кожнага пачуць і… маліцца разам. Далей..

З полымем у сэрцы і вернасцю роднай зямлі салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, педагог і аўтар песень Вольга Булай трыумфальна выступіла на Міжнародным фестывалі-конкурсе патрыятычнай песні “Чырвоная гваздзіка” ў Сочы — атрымала лаўрэацтва I ступені і спецыяльны прыз імя Алега Молчана. Але за сцэнічным поспехам — штодзённая праца, дзе побач ідуць клопат пра сям’ю і служэнне прафесіі. Далей..

Там, дзе цеплыня сэрцаў перадаецца праз танец, а віхры спадніц нагадваюць кветкавы вянок, на сцэне з’яўляецца народны фолкшоу балет “Альянс”. Вось ужо амаль тры дзесяцігоддзі творчы калектыў нясе беларускую харэаграфічную традыцыю. Далей..

Народны ансамбль танца “Янаўцы” пры Іванаўскай дзіцячай харэаграфічнай школе мастацтваў раскрывае гледачам глыбіню беларускай душы. Сёлета, калі Іванава стала культурнай сталіцай, іх сцэнічныя пастаноўкі набываюць асаблівы сэнс. Як удаецца захоўваць спадчыну і адначасова ствараць новае — расказвае дырэктар школы Алена Старавойтава. Далей..

З радкоў старых дзённікаў, шамацення архіўных аркушаў і святла рампы нараджаецца спектакль — жывы водгук часу і чалавечых лёсаў. Полацкі тэатр “Пілігрым” ужо цэлае стагоддзе працягвае здзіўляць, хваляваць і кранаць сэрцы гледачоў. Нядаўняя прэм’ера — “Тэатр, народжаны ў СССР” — стала чарговым доказам: на гэтай сцэне жыве не толькі мастацтва, але і памяць пакаленняў. Далей..