
VI Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” прайшоў у Мінску з 28 па 30 мая. Унікальная пляцоўка аб’яднала больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, тураператараў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці і дзелавых Далей..

VI Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” праходзіў у Мінску з 28 па 30 мая. Унікальная пляцоўка аб’яднала больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, тураператараў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці і дзелавых колаў. Далей..

На працягу амаль 70 гадоў народная харавая капэла Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў вядзе актыўную мастацка-асветніцкую дзейнасць, услаўляе найлепшыя ўзоры сусветнай музыкі, нязменна радуе спеўным хараством гасцей маштабных фестываляў ды святочных канцэртаў. Пра творчыя дасягненні і планы заслужанага аматарскага калектыву распавядае яго кіраўнік Людміла Куцэлай. Далей..

Яе голас захоплівае з першых нот, а шчырасць і майстэрства прымушаюць залу замерці. Амаліі Сухан усяго 12, але яна ўпэўнена крочыць па вялікай сцэне. Дзясяткі перамог на прэстыжных конкурсах, удзел у тэлешоу і — новы выклік. Юная спявачка прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе “Славянскага базару ў Віцебску”. Далей..

Маштабныя міжнародныя праекты і спадчына творцаў-франтавікоў: працягваем агляд мастацкіх выстаў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі. Далей..

Міждзяржаўнай прэміяй “Зоркі Садружнасці” 14 мая ў Душанбэ ўзнагароджана старшыня Беларускага саюза кампазітараў, стваральніца і нязменны кіраўнік цыклавой камісіі “Мастацтва эстрады (спевы)” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч. Наша размова з гераіняй — пра яе ўражанні ад паездкі і новыя далягляды. Далей..

“Гэты год прысвечаны сакральнай даце юбілею Вялікай Перамогі, і многія нашы мерапрыемствы натхнёныя гэтым вялікім святам”, — адзначыла генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава, распачынаючы чарговы нешараговы выставачны праект. Які? І што сёння экспануецца ў галоўнай скарбніцы краіны? Далей..

Найбольш актуальныя пытанні жыцця нашых людзей: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Далей..

Падрыхтоўка кадраў, замацаванне маладых спецыялістаў, ідэалагічная і выхаваўчая работа — пытанні рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі абмяркоўваліся падчас выязной калегіі Міністэрства культуры. Далей..

Рэпертуар Тэатра-студыі кінаакцёра папоўніўся новым спектаклем — “Дурань вашага мужа” паводле п’есы Франсіса Вебера. Сваё нечаканае прачытанне знакамітай французскай камедыі прадставіў мастацкі кіраўнік калектыву — народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў. Далей..

Творчая акцыя, сямейныя канцэрты, тэатралізаваныя прадстаўленні — 1 чэрвеня маленькіх беларусаў чакае багатая святочная праграма. Да Міжнароднага дня абароны дзяцей установы культуры падрыхтавалі безліч цікавінак. Далей..

Адсвяткуем лета ў Аляксандраўскім скверы: канцэрты выхаднога дня разгорнуцца ў самым цэнтры Мінска з 31 мая па 30 жніўня. Далей..

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі і 30-годдзя Ансамбля кафедры харэаграфіі БДУКМ у канцэртнай зале “Мінск” была зладжана праграма “Сны, дзе няма вайны”, складзеная з дыпломных балетмайстарскіх работ студэнтаў выпускнога курса. Далей..

Партрэт і пейзаж — жанры розныя. Гэта ведае кожны шкаляр. Аднак бываюць рэдкія выпадкі, калі краявіды, зафіксаваныя пэндзлем мастака, адпавядаюць галоўнаму крытэрыю партрэта — здольнасці перадаваць самыя выразныя рысы характару. Далей..

Ёсць на карце Беларусі пункты, далёкія ад буйных цэнтраў, — адтуль людзі нячаста выбіраюцца па гаспадарчых справах, не кажучы ўжо пра культурныя мерапрыемствы. Аднак і тамтэйшыя насельнікі жадаюць прыгожага, хочуць, каб побач было жывое мастацтва — з гледачом у зале, з акцёрам на сцэне. Праект “Культурная карта”, створаны па ініцыятыве Міністэрства культуры, робіць гэта магчымым. Далей..

Названы імёны ўладальнікаў міжнароднай моладзевай прэміі “Садружнасць дэбютаў”, прысвечанай Году валанцёрскага руху ў СНД. На саісканне вылучалася дзевяць намінантаў з сямі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сярод лаўрэатаў — Павел Вандзееў, спецыяліст па арганізацыі мерапрыемстваў у сферы моладзевай палітыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Да 80-годдзя Перамогі па ўсёй краіне прайшлі прэм’еры фільмаў, што праз мастацтва асэнсоўваюць подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Анімацыйныя і дакументальныя стужкі заклікаюць з вялікага экрана ўспомніць гераічнае мінулае і перадаць гістарычную праўду новым пакаленням. Далей..

У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры працуе галоўная выстава Беларусі, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

XXXI Міжнародны кінафестываль “Лістапад” разгорнецца ў беларускай сталіцы з 31 кастрычніка па 7 лістапада. Далей..

Здымкі карціны "Класная" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", што стартавалі ў лютым, хутка завершацца. Далей..

Тэма генацыду беларускага народа гучыць на ўвесь свет. Дакументальная кінадылогія “Спаленыя вёскі” і “Лагеры смерці” кранула сэрцы гледачоў як у краіне, так і далёка за яе межамі: стужкі ўжо ўбачылі ў Бельгіі, Індыі, Кітаі, Кыргызстане, і гэтае сведчанне нашай гісторыі працягвае падарожжа. Далей..

Рэспубліканская акцыя “Разам — за моцную і здаровую сям'ю” крочыла па краіне: з 12 па 17 мая праект ахапіў адукацыйнымі, культурніцкімі, спартыўнымі і сацыяльнымі ініцыятывамі ўсе рэгіёны. Далей..

У кінатэатры "Масква" адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная XXXI Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю "Лістапад". Далей..

Сімвалічным стаў паказ канцэрта-спектакля “Лінія памяці. Код вайны” на ІV Рэспубліканскім конкурсе харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс”: танцавальны форум праходзіў у Мінску напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі. Далей..

Напярэдадні 9 мая ў сталіцы і рэгіёнах ладзілася шмат музычных і тэатральных праектаў да 80-годдзя Вялікай Перамогі, дзе галоўнай дзейнай асобай выступала моладзь. Далей..

Незвычайны інтэрактыўны патрыятычны праект з’явіўся летась на старонках часопіса “Мастацтва”. А сёння яго плён ужо вандруе па свеце, прасоўваючы гістарычную праўду, звязваючы пакаленні і аб’ядноўваючы творцаў дзеля мірнай будучыні. Далей..

Тэму “Юбілей Перамогі. Роля ўстаноў культуры ў захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і патрыятычным выхаванні моладзі” абмеркавалі падчас відэаканферэнцыі ў прэс-клубе медыяхолдынга “Культура і мастацтва”. Далей..

Жывапіс, графіка, скульптура… Фотаздымкі і кінакадры… Слынныя і новыя імёны… Выставы да 80-годдзя Вялікай Перамогі разгорнуты ў гэтыя святочныя дні па ўсёй краіне. Далей..

Так Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў візіт То Лама ў нашу краіну. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі і Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама адбылася 12 мая ў Палацы Незалежнасці. Далей..

Ахоп усіх сфер культурнага ўзаемадзеяння прадугледжвае праграма супрацоўніцтва, якая днямі была зацверджана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Далей..