
Прэм’ера беларускай пастаноўкі стала адной з традыцый Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. Далей..

Дзіцячая музычная школа мастацтваў №4 імя І.М. Лучанка адзначае 65-гадовы юбілей. У мінулым, сучаснасці і будучыні адной са старэйшых музычных устаноў беларускай сталіцы — беражлівае захаванне традыцый класічнай адукацыі і мноства выдатных педагагічных дасягненняў. Далей..

ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стаў самым незвычайным за ўсю сваю гісторыю. Ён не абмежаваўся складзенымі традыцыямі, а зрабіў сапраўдны прарыў у штосьці новае, невядомае, ва ўсіх сэнсах касмічнае. Адкрыццё фестывалю — і па часе, і па сутнасці — “Галоўнае пытанне” з Чувашыі, створанае з удзелам штучнага інтэлекту. Далей..

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — адзін з найважнейшых асяродкаў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры, навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі і педагогікі. У склад установы ўваходзяць чатыры факультэты, 13 кафедраў, оперная студыя, кабінет традыцыйных музычных культур, цэнтр творчых праектаў. Далей..

Беспрэцэдэнтны па маштабе абменны выставачны праект — хутка ў Мінску: 23 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі разгорнецца экспазіцыя “Расія — Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”, падрыхтаваная сумесна з Дзяржаўным Рускім музеем. Далей..

Дні культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі разгорнуцца ў нашай краіне з 21 па 23 снежня. Арганізатары — Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры і турызму КНР і пасольства КНР у Беларусі. Далей..

Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Дзяржавай адзначаны дасягненні 39 прадстаўнікоў розных сфер. Сярод ушанаваных — шэсць работнікаў культуры. Далей..

Развіццё беларускай культуры, пашырэнне пазнавальнасці айчынных калектываў за мяжой і ўмацаванне творчых стасункаў. 19 снежня ў Мінску падпісаны мемарандум паміж Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я. Купалы і Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным нацыянальным драматычным тэатрам. Далей..

100-годдзе беларускага кіно адзначылі 17 снежня ў Палацы Рэспублікі. Свята аб’яднала дзеячаў галіны, заслугі якіх высока ацанілі Міністэрства культуры, іншыя ведамствы і арганізацыі краіны. Далей..

Чарговае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі прайшло ў Міністэрстве культуры напрыканцы лістапада. Далей..

Айчыннаму кінематографу – 100! Мерапрыемствы, прысвечаныя векавому юбілею, ладзіліся на працягу ўсяго года. Да Дня беларускага кіно прыйшлі з пэўным плёнам і творчымі падарункамі. Далей..

У пераднавагоднюю пару музей Якуба Коласа запрашае дзетак цікава і карысна правесці час! Далей..

У Беларусі працягваецца рэспубліканская акцыя “Культурная карта”. Яна праходзіць па ініцыятыве Міністэрства культуры і дае жыхарам рэгіёнаў магчымасць убачыць найлепшыя пастаноўкі вядучых айчынных труп ды іншыя праекты. Далей..

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адзначае юбілейную дату — 65 гадоў з дня афіцыйнага адкрыцця. Аб творчых праектах, абнаўленні фонду і міжнародным супрацоўніцтве мы пагаварылі з дырэктарам музея Ірынай Мацяс. Далей..

У Асунсьёне, сталіцы Парагвая, з 2 па 7 снежня адбываецца 19-я сесія Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, падчас якой элемент “Выцінанка, беларускае традыцыйнае мастацтва выразання з паперы” быў уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Далей..

Вялікі тэатр Беларусі заўжды ў цэнтры ўвагі — дзякуючы багаццю імпрэз. А ў пачатку зімы калектыў увогуле “заснежыць” буйнымі падзеямі, сярод якіх — ХІV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Далей..

Маштабны “Марафон адзінства” злучыў як вядомых выканаўцаў, так і артыстаў, што робяць першыя крокі ў прафесіі. Яднае іх шчырая любоў да роднай зямлі і да творчасці. Прычыніліся да агульнарэспубліканскай акцыі і выхаванцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Пра ўдзел у “Марафоне” ды іншых патрыятычных праектах на сустрэчы ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва” распавялі рэктар установы Наталля Карчэўская, дацэнт кафедры харэаграфіі Вольга Наўроцкая і студэнтка, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Ганна Баршчова. Далей..

Прэм’ера гістарычнага дэтэктыва “Чорны замак” адбылася 12 снежня ў сталічным кінатэатры “Перамога”. Далей..

Саюзнай дзяржаве — чвэрць стагоддзя. За гэты час зроблена нямала, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Усё створанае ярка дэманструе паспяховасць унікальнага міждзяржаўнага аб’яднання Беларусі і Расіі. Далей..

Чым у эпоху інфармацыйных тэхналогій завабіць падрастаючае пакаленне? Як далучыць да бібліятэчнага жыцця маладога чытача? Пытанні, якімі сёння задаюцца работнікі кніжных скарбніц, разглядаліся падчас канферэнцыі “Роля дзіцячых бібліятэк у захаванні культурнай спадчыны і папулярызацыі чытання ў юнацкім асяроддзі”. Далей..

Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. Глінкі 29 лістапада ўрачыста святкуе векавы юбілей. Адмысловы гранд-канцэрт пройдзе ў рамках 50-га фестывалю “Беларуская музычная восень” і будзе настолькі аб’ёмным, што пачатак прызначаны на дзве гадзіны раней, чым звычайна. Далей..

“Дзядзечкаў сон” з’явіўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — вядома, на беларускай мове, але ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава. Далей..

Стан работы па ахове аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і ўключэнні аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, у гаспадарчы і турыстычны абарот разгледзелі 25 лістапада на пасяджэнні ў Міністэрстве культуры. Далей..

Рэалізацыя праграм супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры і Беларускай праваслаўнай царквой працягваецца. Вынікі сумеснай работы і планы на 2025 год абмяркоўваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі. Далей..

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая экспазіцыя “Космас — наш!”, прысвечаная творчасці знакамітага беларускага мастака, скульптара, пісьменніка, этнографа, фалькларыста, археолага, астранома-аматара і заснавальніка беларускай тэарэтычнай астраноміі Язэпа Драздовіча. Далей..

Вечарына, прысвечаная 65-гадоваму юбілею Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа, адбылася 4 снежня ў зале пасяджэнняў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Ва ўрачыстасцях паўдзельнічаў новапрызначаны міністр культуры Руслан Чарнецкі. Далей..

Намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка 2 снежня прадставіў супрацоўнікам Міністэрства культуры новага кіраўніка — Руслана Чарнецкага. Далей..

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 2 снежня разгледзеў кадравыя пытанні і назначыў Руслана Чарнецкага міністрам культуры Рэспублікі Беларусь. Далей..

Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята” спраўляе 40-ы дзень нараджэння. За гады працы артысты далі больш за 20 тысяч канцэртаў. Далей..

Выцінанка ўвайшла ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА! Рашэнне аб уключэнні беларускага мастацтва выразання з паперы, вядомага як «выцінанка», было прынята 4 снежня Міжурадавым камітэтам па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА падчас 19 сесіі ў Парагваі. Далей..